Этна-вечарына ў Неглюбцы

0
998
этнавечарына, вечарына, талака

Паважаныя сябры!

ГМКГА “Талака” запрашае 19 траўня ўсіх ахвотных на этна-вечарыну ў вёску Неглюбка!

Хопіць быць абыякавым да роднай культуры, даведайся пра свае карані ды традыцыі, адчуй покліч гісторыі і повязь вякоў!

Прыходзь сам ды прывадзі сяброў!

Што засталося маладому пакалленню ад продкаў?

Хіба толькі старыя фотакарткі ды ўспаміны?

Не! Ім застаўся бясцэнны скарб духоўнай культуры. Гэты скарб у ліхія часіны ратуе ад нуды, ад бедаў, ад хваробы. Ён натхняе мноства музыкаў і мастакоў, дае моцы жыць.

Большасць жыхароў в. Неглюбка ніколі не задумваліся пра сэнс і важнасць сваёй унікальнай культуры. А між тым культурная традыцыя заўжды ішла побач з чалавекам як неад’емная частка ягонага існавання. Згубіць гэтую частку – значыць згубіць гармонію з сабой і наваколлем. Ці не ад таго большасць бедаў сучаснага грамадства?

У праграме этна-вечарыны прадугледжаны:

• Прагляд дакументальнага фільма “Пахаванне стралы” (ГМКГА “Талака”, 2010 г.)
• Майстар-клас па народных спевах які будзе праводзіць спеўны гурток ГМКГА “Талака” пры ўдзеле жыхарак в. Неглюбка • Выступ ансамбля этнічнай музыкі “Чачэрская лютня” (г. Чачэрск)
• Неглюбскія танцы пад народныя інструменты з удзелам музыкаў в. Неглюбка
• Дыскусіі

Да ўдзелу запрашаецца як моладзь, так і людзі сталага узросту.
Уваход вольны.

Калі: 19 траўня а 16.00

Дзе: в. Неглюбка, памяшканне Дома культуры

Падзея Вконтакте: vk.com/etnavecharyna

Кантакты:

29 3074981 (Марыся Тульжанкова)
29 8566876 (Іра Глушэц)

этнавечарына, вечарына, талака, гомель