Як вярнуць жыццё ў беларускую вёску: працу, грошы, дабрабыт, сучаснае жытло? І як захаваць мову, культуру, традыцыі? Ёсць людзі, якія зрабілі шмат на гэтым шляху — і гатовыя падзяліцца досведам.
Калі вы марыце жыць на вёсцы, але не перарваць сувязі з горадам; і калі вам проста цікава ведаць, дзе ў гомельскіх балотах эка-сцежкі, — прыходзьце. Аб новым абліччы беларускай вёскі пойдзе гаворка на сустрэчы.
Таксама — шмат ідэяў для бізнэса, для грамадскіх праектаў, для настаўнікаў і турыстаў.
Сустрэчу ладзіць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
Чакаем вас 30 лістапада, у сераду, у тайм-кафэ “Флэт” (ён пераехаў у гатэль “Надзея”, вул. Галавацкага, 19)
Уваход вольны.
Падзея ў Фэйсбуку