Дапаможная паліцыя ў акупаваным Савецкім Саюзе (1941-1943 гг.) і Халакост у Гомелі

0
1935
Фотография 1943 г. иллюстрирует освобождённый Гомель в 1943 г. и его жителей
Жыхары вяртаюцца ў Гомеля пасля яго вызвалення. Снежань 1943 г.

 

У гэтай працы разглядаецца месца дапаможных паліцэйскіх сілаў у гістарыяграфіі Халакосту. Без дапаможных службаў нацысцкія пла­ны забойства яўрэяў наўсходніх абшарах не рэалізаваліся б у поўным аб’ёме. У 1941-1943 гг. мясцовыя жыхары Беларусі, Украіны і Літвы запісваліся ў падраздзяленні, якія дапамагалі акупантам ствараць геты, прыніжаць і рабаваць, а ў некаторых выпадках і забіваць яўрэяў. Падчас працы савецкай Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў (НДК) адным з найболын складаных выявіўся той факт, што мясцовыя жыхары ў названых рэспубліках былі моцна заангажаваныя ў калабарацыю з акупантамі, галоўным чынам праз службу ў дапаможнай паліцыі.

Калабарацыя як праблема гістарыяграфіі

Паводле расійскай ФСБ, у 1943-1953 гг. звыш 320000 савецкіх грамадзянаў былі арыштаваныя ў СССР за супрацоўніцтва з нацыстамі1.

Леанід Рэйн адзначае, што большая частка выпадкаў калабарацьгі і захопу маёмасці ва Усходняй Беларусі была выклікана хутчэй апартунізмам, чым нейкімі іншымі фактарамі2. Больш выразнай формай калабарацыі было «мясцовае самакіраванне». Бурмістры гралі ключавыя ролі ў працэсе ізаляцыі яўрэяў, асабліва пры ўсталяванні гетаў. Яны ведалі, якія кварталы былі найбяднейшыя і «найбольш падыходзячыя» для пасялення яўрэяў.

Калі предметам вывучэння стаюцца масавыя забойствы яўрэяў, то можна знайсці шмат сведчанняў актыўнага ўдзелу ў іх падраздзяленняў дапаможнай паліцыі, што выконвалі вельмі разнастайныя абавязкі. Нярэдка мясцовая паліцыя сачыла за выкананнем расавай палітыкі, прымушаючы яўрэяў насіць жоўтыя латы, заганяла іх у геты, ладзіла аблавы на яўрэяў і перавозіла іх да месцаў забойстваў. Паліцыянты пільнавалі месцы забойстваў, некаторыя з іх і самі забівалі яўрэяў3.

Нямецкія ваенныя мэты і мясцовая калабарацыя

Неабходным для тлумачэння размаху мясцовай калабарацыі ёсць разумен­не нямецкіх ваенных мэтаў на Усходнім фронце. Стратэгічнай мэтай нацысцкай Германії было заваяваць у Савецкім Саюзе «жыццёвую прастору» для нямецкай каланізацыі, што паслужыла б апірыхнчам для «тысячагадовай цывілізацыі»4. Гэтай мэце служыла лютая нянавісць Гітлера да «жыдабальшавізму», спалучаная з расісцкай пагардай да карэнных славянскіх народаў краю і іх яўрэйскіх «гаспадароў». У выніку распачалася «вайна на знішчэнне», у якой пазбаўленне ворагаў жыцця зрабілася галоўнай мэтай, а не сродкам дасягнення іншых мэтаў. Дактрына вынішчэння апанавала як вермахт, так і айнзацгрупы CC5.

Увосень 1941 г. партызанская актыўнасць пачала расці, і немцы спагналі сваю злосць на яўрэях. Немцы мелі пільную патрэбу ў мясцовых жыхарах, якія занялі б адказныя пазіцыі на ўсім вялізным абшары акупаваных тэрыторый, і не былі расчараваныя. Многія з мясцовых жыхароў вылучыліся, выдаючы яўрэяў і камуністаў, і былі за гэта ўзнагароджаныя немцамі6.

Да канца ліпеня 1941 г. на большай частцы акупаваных тэрыторый СССР улада перайшла ад вайсковай да цывільнай адміністрацыі, і Генрых Гімлер выдаў загады пра фармаванне ахоўных падраздзяленняў палідыі (Schutzmannschaft), непасрэдна падпарадкаваных нямецкай паліцыі7.

Гінрых Лёзэ, рэйхскамісар «Остланда», 13 жніўня 1941 г. падпісаў часовыя дырэктывы адносна яўрэяў на кіраванай ім тэрыторыі. Ен загадаў, каб яўрэі былі зарэгістраваныя (у тым ліку і на падставе звестак ад «надзейных мясцо­вых жыхароў»), каб насілі жоўтую зорку і каб ім было забаронена мяняць месца жыхарства. Лёзе дадаў, што:

Сельская мясцовасцъ павінна быцъ ачышчана ад яўрэяў… Як мага хутчэй яўрэяў трэба пасяліць асобна ў гарадскіх кварталах, дзе насельніцтва ўжо пераважна яўрэйскае. Такім чьінам, павінны быць створаныя геты, і яўрэям будзе забаронена іх пакідаць. Пільная ахова гетаў звонку ўскладаецца на дапаможную паліцыю, набраную з мясцовага насельніцтва8.

Выкарыстанне дапаможных сілаў

Задача выканаць аперацыі па «зачыстцы» выпала галоўным чынам паліцэйскім батальёнам. Адзінаццаць батальёнаў паліцыі парадку ў дадатак да іншых падраздзяленняў СС былі адпраўленыя на Усход у ліпені 1941 г., а на акупаваных тэрыторыях немцы пачалі набіраць тысячы мясцовых жыхароў у дапаможныя сілы9.

У зонах нямецкай цывільнай адміністрацыі дапаможныя паліцэйскія падраздзяленні атрымалі назоў Schutzmannschaft (ахоўная паліцыя, «Шума») і дзейнічалі пад кантролем нямецкай паліцыі10. Там, дзе кіравала вайсковая адміністрацыя (наприклад, ва Усходняй Беларусі), дапаможныя сілы назы­вался Ordnungsdienst (служба парадку)11.

Кожны дапаможны батальён знаходзіўся пад камандаваннем нямецкага афіцэра. Набор у мясцовую паліцыю ў першы час пасля ўварвання немцаў ішоў добраахвотна. Хоць антысемітызм, безумоўна, існаваў у Савецкім Саюзе (асабліва ў Беларусі і Украіне, дзе яўрэі ўспрымаліся як памагатыя саветаў), ён не быў абавязковай умовай для кандидата на месца ў паліцыі.

Матывы ўступлення ў дапаможныя падраздзяленні былі не толькі ідэалагічныя (шанс асабіста адпомсціць саветам за еталінскую калектывізацыю і інш.), але і больш прагматычныя. Служба ў паліцыі гарантавала сытасць і пастаянны даход. Адзін з паліцыянтаў успамінаў: «У мяне не было ані лусты хлеба, я пайшоў у паліцыю, каб накарміць сваіх дзяцей»12. Апрача таго, прадугледжваліся ўзнагароды за «выключныя заслугі перад Германіяй»13. Найбольш хцівым і амбітным паліцыянтам гэта адкрывала шлях да гвалту супраць яўрэяў, і апартунізм ператвараў іх у «сапраўдных пачвараў». Некаторыя паліцыянты не былі антысемітамі, але пайшлі на службу ў спадзяванні, што Германія пераможа ў вайне і яны атрымаюць адпаведнае ўзнагароджанне14.

Службоўцы дапаможных сілаў атрымлівалі толькі вельмі прымітыўную падрыхтоўку, у тым ліку і ў справе карыстання зброяй. Немцы вымушаныя былі змірыцца з іхнай агульнай недасведчанасцю15. Аднак некаторыя шуцманскія сілы лічыліся больш кампетэнтнымі, чым іншыя. Так, батальёны з Літвы і Украіны былі далучаныя да нямецкіх паліцэйскіх батальёнаў, калі тыя ўваходзілі ў Беларусь. Паводле сведчанняў з Гомеля, трыццаць украінскіх шуцманаў дапамагалі немцам у горадзе ў першыя дні пасля пачатку акупацыі16.

Курт Далюге, начальнік паліцыі парадку на акупаваных тэрыторыях, адзначаў, што пад канец 1941 г. налічвалася 31652 службоўцы дапаможных сіл у рэйхскамісарыяце «Остланд» і 14452 — у рэйхскамісарыяце «Украіна». Калі ў 1942 г. маштаб забойстваў павялічыўся і актывізаваліся партызаны, то колькасць службоўцаў вырасла да 30000017.

Восень 1941 г. — час вялікіх забойстваў

Дж. Мегаржы адзначае:

Вайсковыя аперацыі ў жніўні і верасні 1941 г. паўплывалі на лес савецкіх ваеннапалонных і цывільньіх особ прьінамсі ў двух аспектах. Па-першае, вермахт, заваяваўшы новыя абшары і ўзяўшы ў полон яшчэ больш людзей, узваліў на сябе новы цяжар… Па-другое, той факт, што Чырвоная Армія і савецкі ўрад насуперак нямецкім чаканням, не разваліліся, азначаў, што акупанты будуць паводзіць сябе больш жор­стка… ідэалогія сполучалася з болъш прагматычнымі вайсковымі мэтамі ў д’ябальскім сімбіёзе, што надалей радыкалізавала акупацыйную палітыку18.

Названая радыкалізацыя палягала ў пераходзе ад забойства асобных яўрэяў да вынішчэння цэлых супольнасцяў, у тым ліку жанчын і дзяцей.

Задачы новастворанай дапаможнай паліцыі ўключалі такую «руціну», як ахова фабрык і складоў, патруляванне вуліц, рэгістрацыя ахвяраў нямецкага гвалту, арышты, пільнаванне яўрэяў у гетах і канваяванне іх да месцаў расстрэлаў. Але адзначаліся і выпадкі, калі паліцыя непасрэдна займалася забойствамі.

Трэба сказаць, што, хоць некаторыя задачы былі перададзеныя дапаможным сілам, галоўнымі злачынцамі ў акцыях супраць яўрэяў заставаліся ўсё-такі немцы. Знішчэнне яўрэяў на акупаваных тэрыторыях СССР было супольнай аперацыяй айнзацгрунаў, паліцыі парадку, вермахта і дапаможных сілаў.

З нямецкага гледзішча, забойцы проста выконвалі загады. Унтэр-афіцэр Петэр Майгарт, які да вайны працаваў акрабатам у цырку, пазней камандаваў 6-м узводам 1-й роты 1-га батальёна 536-га палка 384-й дывізіі вермахта. Ён расказваў наступнае:

Нашыя вінтоўкі былі нацэленыя на патыліцьі яўрэяў. Я мусіў расстраляць, сярод іншых, дзяўчьшку-падлетка. Яна сказала мне па-нямецку: «Як вы можаце забіваць людзей»? Яадказаў: «Такія загады». Тады я стрэліў у яе. Усяго ў той дзень я застрэліў 25 чалавек, магчыма, болъш, не магу сказаць докладна. Іншыя застрэлілі болъш19.

На ўсёй акупаванай тэрыторыі людзей забівалі спосабам, апісаным вышэй. Забойцы трымаліся адмысловых інструкцый. Нямецкі капітан Залаг, камандзір палка паліцыі, тлумачыў:

Падрыхтоўка да расстрелу яўрэйскага насельніцтва вялася… загадзя… і заключалася ў наступным:

  1. Канцэнтрацыя яўрэйскага насельніцтва.
  2. Вызначэнне яўрэйскіх кватэр (дамоў).
  3. Складанне Закладных спісаў.
  4. Збор яўрэяў з іншых населеных пунктаў.
  5. Выбар дня і месца расстрелу20.

Жорсткае рэгуляванне сістэмы рабіла магчымым хуткі ход расстрэлаў. Але як такі бязлітасны план мог хутка і эфектыўна спрацоўваць без вялікага супраціву з боку насельніцтва? Паводле Леаніда Рэйна, тое, што Халакост на ўсходзе Еўропы заняў значна менш часу, чым на захадзе, можна часткова патлумачыць схільнасцю многіх мясцовых жыхароў на ўсходзе ўспрымаць яўрэяў як непатрэбную частку грамацства. Немцы змаглі хутка выдаліць яўрэяў з грамадства, у якім тыя трактаваліся як «грамадзяне другога гатунку», і ўжо праз некалькі дзён пачаць іхнае знішчэнне21. Аднак, хоць у некаторых плас­тах насельніцтва і існавалі моцныя антысеміцкія пачуцці, немцы выявілі, што яны не здольныя карыстацца з іх так, як ім хацелася.

Вывучэнне канкрэтнага выпадку: Халакост у Гомелі

Нямецкія сілы ўвайшлі ў Гомель толькі праз два месяцы пасля пачатку аперацыі «Барбароса», а менавіта 19 жніўня 1941 г. У лістападзе 1941 г. у горадзе адбыліся першыя масавыя расетрэлы яўрэяў22.

У 1939 г. у Гомельскай вобласці жьші 67578 яўрэяў, якія складалі 7,5 % насельніцтва23. Аднак прыток бежанцаў прывёў да тато, што ў адным Гомелі ўлетку 1941 г. жыло каля 44000 яўрэяў. Двухмесячная адтэрміноўка дала ша­нец некаторым гараджанам: амаль 40 буйных прадпрыемстваў былі эвакуаваныя з горада, і такім чьшам 80000 чалавек (у тым ліку 40000 яўрэяў) здолелі ўцячы ад немцаў24. Тым не менш, да часу, калі Чырвоная Армія зноў заняла горад 26 лістапада 1943 г., у Гомельскай вобласці былі забітыя 32633 яўрэі — з агульнага ліку ахвяраў каля 100 тысяч. У тэты лік уключаюцца забітыя ў турмах, чатырох гетах і пяці лагерах для ваеннапалонных25.

Да кастрычніка 1941 г. у Гомельскай вобласці немцы арганізавалі 20 гетаў, у якіх знаходзіліся каля 21000 яўрэяў. Чатыры геты з’явіліся ў самім Гомелі. Так, 800 яўрэяў загналі ў гета прадмесця Манастырок, 500 — у гета на Нова-Любенскай вуліцы, а астатнія 2700 яўрэяў былі падзеленыя паміж гетамі на вуліцах Быхаўскай і ў раёне Нова-Беліца26. Мясцовая паліцыя пільна ахоўвала геты, і зносіны іншых гамельчукоў з яўрэямі строга забараняліся.

Месцы канцэнтрадыі яўрэяў у Гомелі істотна адрозніваліся ад іншых гетаў у Беларусі. Як адзначае Леанід Смілавіцкі, тут яны менш былі падобныя на жылыя кварталы і з самага пачатку разглядаліся як сродак хуткага вынішчэння яўрэяў. На самай справе, упершыню нямецкія ўлады выпрабавалі праграму агульнага знішчэння яўрэяў усходняй Беларусі менавіта ў Гомельскай вобласці. З гэтай прычыны Смілавіцкі схільны залічыць гомельскія геты ў катэгорыю канцэнтрацыйных лагераў. Яны не мелі відавочнай эканамічнай вартасці для немцаў і пратрымаліся менш за 3 месяцы27. Умовы жыцця ў гомельскіх гетах былі амаль гэткімі ж жахлівымі, як у турмах па ўсёй вобласці.

Яўрэяў у гетах пастаянна рабавала нямецкая і беларуская паліцыя:

Яўрэі ахоўваліся нямвцкімі і рускімі паліцыянтамі. Шматлікія ня­мецкія жаўнеры… ладзілі «экскурсіі ў гета» для рабавання няшчасных людзей. Адначасова немцы і паліцыянты грамілі стары яўрэйскі квар­тал горада; уся маёмасць яўрэяў выстаўлялася на рабаванне28.

Сямёнаў, прызнаны вінаватым у супрацы з немцамі, сцвярджаў: «Асноўнай мерай пакарання, ужыванай нямецкай тайнай палявой паліцыяй (Geheime Feldpolizei), … было пакаранне смерцю». Ён жа паказаў, што ахоўнікі ў турмах і працоўных лагерах набіраліся фактычна з «рускай паліцыі»29. Ягоныя паказанні — дадатковае пацвярджэнне таго, што вядома пра дзейнасць паліцыі ў Гомельскай вобласці.

Арганізацыя паліцыі ў Гомелі

Пачынаючы са жніўня-верасня 1941 г. у Гомельскім краі пачалі дзейнічаць разнастайныя паліцэйскія падраздзяленні. Капітан Грышан, які служыў паліцыянтам з 5 мая 1942 г. да 24 верасня 1943 г., на судзе засведчыў, што ў горадзе існавала не менш як 11 відаў паліцыі і апісаў дзейнасць кожнага з відаў30.

«Рускай паліцыяй» звалася гомельская гарадская гіаліцыя, створеная 26 жніўня 1941 г. Яе начальнікам стаў былы палкоўнік Чырвонай Арміі Кардакоў, які адказваў за чатыры асноўныя аддзелы: крымінальны, палітычны, аховы па­радку і рэзервовы. На чале кожнага з аддзелаў стаялі беларусы. Уся арганізацыя кантралявалася нямецкім лейтэнантам Гупкерам. Гомель быў падзелены на пяць раёнаў; на кожны вылучалася ад 30 да 40 паліцыянтаў, а чатыры вышэйназваныя аддзелы адказвалі за ўсе раёны. Разнастайныя функцыі паліцыянтаў улучал і складанне спісаў «падазроных асоб», расследаванне крьшінальных злачынстваў, забеспячэнне начнога зацямнення, барацьбу з самагоншчыкамі, адпраўку ў Германію прадоўнай сілы. Да таго ж, паводле Грышана, падчас масавых арыштаў восенню 1941 г. паліцыянты дапамагалі арыштоўваць людзей і потым ахоўвалі лагер, дзе змяшчаліся арыштаваныя. Усе, хто праявіў сябе ў гэтай справе, атрымалі ўзнагароду ад начальніка паліцыі31.

Надзвычайная дзяржаўная камісія ў Гомелі пасля вайны зрабіла выснову, што «нямецка-фашысцкая» паліцыя бяспекі, або СД, была найболын магутнай з паліцэйскіх арганізацый і мела пад сваім кіраваннем мясцовых лю­дзей, так званую «рускую СД» або гарадскую цывільную паліцыю. Мясцовая СД налічвала «больш за 40 гітлераўскіх бандытаў» на кіраўнічых пасадах і паўсюдна «сеяла смерць і разбурэнне». НДК падлічыла, што ў акупаваным горадзе СД з дапамогай мясцовай паліцыі закатавала ад 10 да 12 тысяч савецкіх грамадзян32.

Аднак найперш намаганні забойцаў былі скіраваныя супраць гомельскіх яўрэяў. Са жніўня да снежня 1941 г. немцы сістэматычна вынішчалі гэтую гру­пу насельніцтва. Адразу пасля ўваходу ў горад 19 жніўня яны забілі дзесяцёх яўрэяў, абвінаваціўшы іх у сабатажы.

Смілавіцкі адзначае, што яўрэяў забівалі ў лесе ля вёскі Давыдаўка рэгулярна, 17-га і 22-га чысла кожнага месяца. У забойствах прымалі ўдзел нямецкая тайная палявая паліцыя, нямецкая паліцыя парадку, палявая жандармерыя і ўсе мясцовыя паліцэйскія сілы33. Пэўная колькасць яўрэяў памерла ў турме або працоўных лагерах, размешчаных у горадзе, але болынасць была забітая ў турэмным двары ці пазней у Ляшчынецкім лесе, за машынна-трактарнай майстэрняй ля вёскі Давыдаўка34.

Ліквідацыя гета ў Манастырку была, відаць, найвялікшым знішчэннем людзей у Гомелі. У пачатку лістапада 1941 г. у гета быў вывешаны загад, які забараняў жыхарам пакідаць свае хаты да 9-й гадзіны раніцы наступнага дня. Да 6-й гадзіны вечара 3 лістапада паліцыянты з 3-га паліцэйскага раёна Гоме­ля абкружылі гета і сілай пачалі выводзіць яўрэяў. Вязням гета забаранялася браць з сабою асабістыя рэчы.

Да 10-й гадзіны вечара ўсіх пашыхтавалі ў шырокую калону і пагналі да супрацьтанкавага рова ў поле каля машынна-трактарнай майстэрні. Смілавіцкі паведамляе, што яўрэяў прымусілі легчы ў роў і расстралялі з аўтаматаў. Многія з іх былі закапаныя жыўцом. Відавочцы казалі, што «зямля скаланалася і варушылася»35.

Сведкі з Гомеля пасля вайны ўспаміналі, што «безабаронныя жанчыны, старыя і дзеці былі расстраляныя бандытамі… так у горадзе Гомелі загінула 4000 савецкіх грамадзян»36.

Паводле няпоўных звестак, ля машынна-трактарнай майстэрні толькі за 2 дні, 3-4 лістапада 1941 г., былі забітыя 2500 чалавек37. Аднак для забойстваў выкарыстоўваліся і іншыя мясціны.

Калабаранты актыўна ўдзельнічалі ў зверствах. Смілавіцкі адзначае таксама, што мясцовыя жыхары часта выдавалі яўрэяў, у тым ліку і з ліку ваеннапалонных Чырвонай Арміі. Немцы выявілі яўрэяў сярод ваеннапалонных у лагеры пад Гомелем зімой 1941-1942 гг. Мясцовыя паліцыянты распранулі гэтых людзей у лютую сцюжу і палівалі іх вадой, пакуль тыя не замерзлі да смерці38.

26 лістапада 1943 г. Чырвоная Армія прагнала немцаў з Гомеля. За два гады акупацыі колькасць жыхароў у горадзе зменшылася ў некалькі разоў — ад 145217 у 1941 г. да 47163 у траўні 1944 г.39

Вакол горада былі знойдзеныя шэсць месцаў масавых пахаванняў, і неўзабаве сведкі пачалі даваць паказанні пра ўчыненыя фашыстамі зверствы супрацоўнікам НДК40.

Недагаворкі ў гістарыяграфіі

Праца Нацыянальнай дзяржаўнай камісіі ў Гомелі дазволіла зафіксаваць нямала сведчанняў пра зверствы. Зважаючы на гэтыя звесткі, можна задацца пытаннем, чаму ўдзел мясцовай паліцыі ў вынішчэнні яўрэяў прыцягваў гэтак мала ўвагі ў першыя 60 гадоў пасля вайны. Больш за тое, толькі ў мінулыя два дзесяцігоддзі лёс савецкіх яўрэяў пачаў грунтоўна вывучацца ў рамках гістарыяграфіі Халакосту. Між тым ізраільскі мемарыял «Яд ва-Шэм», абапіраючыся на даследаванні Рауля Хілберга, падлічыў, што прыблізна 2 мільёны ахвяраў Халакосту загінулі ў межах Савецкага Саюза (з агульнага ліку ад 5 да 6 мільёнаў).

Прычыны недагаворак шматлікія і складаныя. У адрозненне ад месцаў «аўтаматызаваных» забойстваў, сканцэнтраваных да канца вайны ў цэнтральнай Еўропе, акупаваныя абшары Савецкага Саюза зрабіліся тэрыторыяй менш цэнтралізаванага працэсу вьнішчэння (але не менш сістэматычнага). Засяроджанасць даследчыкаў на канцэнтрацыйных лагерах не дазволіла ў гэткай жа ступені прааналізаваць лёс яўрэяў Польшчы і Савецкага Саюза, а таксама лёс цыганскага народа. Гісторык Тымаці Снайдэр лічыць, што сімволіка Аўшвіца засланіла аперацыю «Рэйнгардт» у акупаванай Польшчы і наяўнасць смяротных магільных ямаў на акупаваных тэрыторыях Савецкага Саюза. Між тым, як ён лічыць, расстрэлы на Усходзе былі нават больш важным элементам у арганізацыі Халакосту41. Асноўнай прычынай таго, што Аўшвіц зрабіўся магутным сімвалам, стала актыўнасць ягоных былых вязняў, здольных расправесці свае жахлівыя гісторыі і ўвекавечыць свой досвед. Апрача таго, здымкі, зробленыя жаўнерамі і вайсковымі карэспандэнтамі саюзных армій на месцы нацысцкіх лагераў смерці, дапамаглі расповедам былых вязняў абляцець свет. На ўсходніх абшарах, калі Надзвычайная дзяржаўная камісія ў 1945 г. была распушчана, Халакост і роля мясцовых калабарантаў пачалі паступова выпадаць з поля зроку шырокай публікі, няглядзячы на тое, што факты злачынстваў былі пацверджаньм вялізнай колькасцю дакументаў.

Пісьменнік Васіль Гросман быў сярод першых аўтараў, якія збіралі сведчанні пра ролю мясцовых паліцэйскіх сілаў у забойствах яўрэяў на абшарах Савецка­га Саюза. Калі Чырвоная Армія выступіла на Захад, Гросман сабраў дадатковыя сведчанні пра мясцовых калабарантаў на адваяваных тэрыторыях. Разам з Іллём Эрэнбургам, пры падтрымцы Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, Гросман распачаў вялікую справу — збор дакументаў пра нямецкія злачынствы супраць савецкіх яўрэяў. Падрыхтаваная імі «Чорная кніга» змяшчала лісты, успаміны і артыкулы савецкіх грамадзян, дзе апісваліся зверствы ў іх родных гарадах і мястэчках. Складальнікі хацелі праз асабістыя аповеды паказаць індывідуальнасць ахвяраў, каб супрацьпаставіцца абагульняльным эфектам статыстыкі42. Яны ўключылі ў кнігу расповеды пра падзеі, дзе фігуравалі ўкраінскія паліцыянты, і пралілі святло на антысеміцкую сутнасць злачынстваў. Савецкія ўлады забаранілі публікацыю кнігі ў 1948 г. і яна ўбачыла свет толькі ў 1980 г., пасля таго, як рукапіс быў таємна вывезены ў Ерусалім.

Пазней ролю мясцовай паліцыі на ўсходніх абшарах актыўна вывучаў брытанскі гісторык Марцін Дын. Ягоная праца з архіўнымі матэрыяламі, у якіх апавядалася пра злачынствы мясцовай паліцыі ў Беларусі і Украіне, паспрыяла перагляду падзей на Усходзе.

Роля грамадскай памяці

Толькі ў адносна нядаўні час музеі і гістарычныя суполкі пачалі рабіць спробы расказаць публіцы пра зверствы, якія адбываліся на акупаваных зем­лях Савецкага Саюза ў Другую сусветную вайну. Адкрьщцё ў 1991 г. савецкіх архіваў дазволіла стварыць нямала глыбокіх гістарычных прац, прысвечаных генацыду на ўсходніх землях43.

Удостоверение участника партизанского движения на Гомельщине
Пасведчанне, выдадзенае ўдзельніку партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў лістападзе 1943 г.

Некаторыя гісторыкі ставяць пад сумнеў аб’ектыўнасць збору інфармацыі шляхам інтэрв’ю і надзейнасць такіх звеетак праз 60 з лішнім гадоў пасля падзей. Аднак толькі нямногія аспрэчваюць намаганні святара Патрыка Дэбуа, які імкнецца прыцягнуць грамадскую ўвагу да тэмы нацысцкіх забойстваў на Усходзе і належным чынам увекавечыць памяць ахвяраў44.

У парыжскім музеі Катастрофы цэлы год экспанавалася выстава, заснаваная на працы Дэбуа, а ў знятым у 2008 г. фільме «Defiance» («Выклік») пра партызанскі атрад братоў Бельскіх ёсць не толькі сцэна, дзе паказана забытае масавае пахаванне ў беларускім лесе, але і эпізод, у якім мясцовыя паліцыянты шукаюць яўрэяў і выдаюць іх нацыстам.

Пасляваенная палітыка СССР, згодна з якой «не трэба падзяляць мёртвых панацыянальнасцях», была фактарам, які ўплываў на нежаданне ўладаў распачаць адкрыты дыялог. Іншым фактарам сталіся латэнтныя нацыяналістычныя пачуцці ў Беларусі і Украіне. У 1988 г. «Чорная кніга», складзеная І. Эрэнбургам і В. Гросманам, пабачыла свет на рускай мове ў СССР. Але многім постсавецкім краінам належыць яшчэ афіцыйна прызнаць, што мясцовыя калабаранты адыгрывалі ў Халакосце не апошнюю ролю. Л. Смілавіцкі піша, што стаўленне да генацыду яўрэяў застаецца табуяванай тэмай. Улады ў сучаснай Беларусі не прьізналі сваю частковую віну за генацыд яўрэяў на тэрыторыірэспублікіўваенныя гады. Беларускія гісторыкі адмаўляюць, што палітыка генацыду была перш заўсё і галоўным чынам скіраваная супраць яўрэяў45.

Высновы

Каб прадухіліць разлад паміж гісторыяй і грамадскай памяццю, вельмі важ­на давесці публіцы, што значную ролю ў Халакосце адыгралі падраздзяленні дапаможнай паліцыі.

Нямецкія стратэгічныя мэты на ўсходнім фронце ўключалі знішчэнне «жыдабалынавіцкай пагрозы» дзеля пашырэння сваёй «жыццёвай прасторы». Паколькі вермахт вёў цяжкія баі з Чырвонай Арміяй, гэтыя мэты не ўяўляліся рэальнымі без дадатковай падтрымкі. Недахоп нямецкіх кадраў вымагаў звароту да мясцовых калабарантаў на ўсіх узроўнях. Найгоршую рэпутацыю мела мясцовая паліцыя, створаная ў кожным горадзе і мястэчку. Службоўцы гэтай паліцыі добра ведалі мову, мясцовасць і людзей яўрэйскага паходжання на «сваёй» тэрыторыі.

Немалыя цяжкасці ў звароце да пытання пра ўдзел мясцовай паліцыі ў Халакосце вынікаюць з таго, што цяжка зразумець, чаму людзі дапамагалі забіваць сваіх суседзяў або нават наўпрост забівалі іх. Хоць нельга падагульніць усе канкрэтныя выпадкі, сведчанні сучаенікаў паказваюць, што многія пайшлі ў паліцыю проста з прычьгаы свайго алартунізму: падчас няўпэўненасці ў заўтрашнім дні ім цяжка было адмовіцца ад пастаяннага заробку і гарантаваных харчоў. Былі і іншыя прычыны далучэння да паліцыі: злосць на расійцаў (саветаў) за 1930-я гг., хцівасць і жаданне прысвоіць яўрэйскую маёмасць, што магло спалучацца з даўнім і глыбока закарэненым антысемітызмам.

Вывучэнне матэрыялаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі ў Гомелі паказвае, што Халакост разгортваўся паводле прадказальнага, жорстка рэгламентаванага сцэнарыя: уварванне немцаў, набор мясцовай паліцыі, рэгістрацыя і гетаізацыя яўрэяў, урэшце, вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва акругі. Фармаванне дапаможных паліцэйскіх сілаў у Гомелі і іхны ўдзел у падзеях мелі паралелі па ўсёй Беларусі. Аднак Гомельская вобласць адрознівалася ад астатніх двума важнымі аспектамі: падобна, што татальнае знішчэнне выпрабоўвалася тут упершыню, гэтаксама як і ідэя гета, якое служыць толькі для ізаляцыі яўрэяў. У Гомелі не было юдэнрата (яўрэйскага савета) ці іншай культурнай, грамадскай або палітычнай актыўнасці ў гета, і гомельскіх яўрэяў не эксплуатавалі ў эканамічных мэтах. У 1941-1942 гг. на іх проста ладзіліся аблавы, а потым вязняў расстрэльвалі — гэта была жахлівая старонка ў самым трагічным раздзеле сучаснай гісторыі.

Забойствы яўрэяў у СССР былі зазвычай не бюракратызаваныя і механічныя, а ў вялікай ступені ўлучалі фактар асабістых стасункаў. Як напісаў П. Дэбуа, на Усходзе Халакост адбываўся наступным чынам: «Адзін чалавек забіваў другога чалавека»46. Недаацэнка ролі мясцовай паліцыі ў Халакосце, наўмысная ці не, прыводзіць да скажэння гістарычнага бачання падзей і перашкаджае плённаму разумению працэсаў Другой сусветнай вайны.

Пвраклаў з англійскай Уладзімір Паўловіч паводле: Meehan М. Auxiliary Police Units in the Occupied Soviet Union, 1941-43: A Case Study of the Holocaust in Gomel, Belarus. United States Naval Academy, 2010.

  1. Penter Т. Collaboration on Trial: New Source Materiaі on Soviet Postwar Trials against Collaborators // Slavic Review. Vol. 64. 2005. E 783. Адразу пасля вайны савецкая ўлада прызнавала на акупаваных тэрыторыях толькі дзве катэгорыі: «памагатыя фашыстаў» і «змагары». Саветы нават уважалі за калабарантаў тых, хто быў прымушаны (пад пагрозай смерці) дапамагаць немцам. Таня Пентэр папярэджвае гісторыкаў, каб яны не разважалі падобным чьгаам; яна робіць выснову, што рэальнасць была значна больш складаная, «калабарацьм», «супраціў» і «прымусовыя працы» былі шчыльна звязаныя міжсобку, таму іх трэба вывучаць разам, а не як асобныя з’явы.
  2. Rein L. Local Collaboration in the Execution of the «Final Solution» in Nazi-Occupied Belorussia // Holocaust and Genocide Studies. Vol. 20. 2006. R 399; беларускамоўная версія: Рэйн Л. Удзел мяс­цовых калабарантаў у «канчатковым вырашэнні» яўрэйскага пытання ў акупаванай Беларусі // ARCHE. 2008. № 5. С. 385.
  3. Rein L. Local Collaboration… E 393; Рэйн Л. Удзел мясцовых калабарантаў… С. 373.
  4. Debois R The Holocaust by Bullets. Hampshire, 2008. R 4.
  5. Айнзацгрупы — падраздзяленні CC, якія падпарадкоўваліся Рэйнгардту Гайдрыху, іх называлі таксама «зскадронамі смерці». Адмысловай задачай айнзацгрупаў было знішчэнне «яўрэйскай пагрозы» на акупаваных тэрыторыях. Гл.: Rhodes R. Masters of Death: The SS-Einsatzgruppen and the Invention of the Holocaust. New York, 2002.
  6. За звесткі пра месцазнаходжанне яўрэяў выплачваліся грашовыя ўзнагароджанні. Гл.: Dean М. Collaboration in the Holocaust: Crimes of the Local Police in Belorussia and the Ukrainк, 1941-1944. New York, 2000. E 38; расійскамоўная версія: Дин М. Пособники Холокоста: Преступления местной полиции Белоруссии и Украины 1941—1944. Санкт-Петербург, 2008. С. 60.
  7. Dean М. Collaboration in the Holocaust… P 27; Дин М. Пособники Холокоста… С. 48.
  8. Архіў Яд Ва-Шэма, Ерусалім (АЯВШ). PS-1138.
  9. Цыт. паводле: Megargee G. War of Annihilation: Combat and Genocide on the Eastern Front, 1941. Plymouth, 2006. P 53.
  10. Buchler Y. Local Police Force Participation in the Extermination of Jews in Occupied Soviet Territory // Shevut. 1996. № 4. E 81.
  11. Rein L. Local Collaboration… E 393; Рэйн Л. Удзел мясцовых калабарантаў… С. 372.
  12. Цыт. паводле: Dean М. Collaboration in the Holocaust… P 67; Дин М. Пособники Холокоста… С. 94.
  13. Dean М. Collaboration in the Holocaust… R 69; Дин М. Пособники Холокоста… С. 96.
  14. Dean М. Collaboration in the Holocaust… P 71; Дин М. Пособники Холокоста… С. 98.
  15. Ідэалагічная апрацоўка паліцыянтаў началася толькі ўвосень 1942 г., калі большая частка масавых забойстваў ужо адбылася. Некаторым мясцовым паліцыянтам (пераважна унтэр-афіцэрам) далі магчымасць наведваць васьмітыднёвыя курсы, дзе вывучаліся такія тэмы, як «Жыдоўства — агульны вораг еўрапейскіх народаў». Гл.: Dean М. Collaboration in the Holocaust… P 73; Дин М. Пособники Холокоста… С. 100.
  16. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region, Belorussia: Commonalities and Unique Features 1941—42 (даклад на сімпозіуме па праблемах Халакосту ў СССР, арганізаваны ў мемарыяльным музеі Халакосту (USHMM — Вашынгтон, ЗША) у лістападзе 2003 г.). Р 10. Электронная версія: http://www.jewishgen.org/Belarus/newsletter/GomelGhettos.htm.
  17. Westerman E. В. Hitler’s Police Battalion: Enforcing Racial War in the East. Lawrence, 2005. P 290.
  18. Megargee G. War of Annihilation… P 89.
  19. Цыт. паводле: Ehrenburg Y., Grossman V The Complete Black Book of Russian Jewry / Trans, and ed. D. Patterson. New Brunswick, 2002. E 566.
  20. Ehrenburg Y., Grossman V The Complete Black Book… E 567; арыгінальная расійскамоўная версія: Черная книга о злодейском повсеместном убийстве евреев немецко-фашистскими захват­чиками во временно оккупированных районах Советского Союза и в лагерях Польши во время войны 1941—1945 гг. / Сост. под ред. В. Гроссмана, И. Эренбурга. Киев, 1991. С. 536.
  21. Rein L. Local Collaboration… E 388; Еэйн Л. Удзел мясцовых калабарантаў… С. 369.
  22. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… E 43.
  23. Dean M. Collaboration in the Holocaust… E 170; Дин М. Пособники Холокоста… С. 209.
  24. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… E 1.
  25. Тамсама. E 9, 18. Гэтыя звесткі яшчэ няпоўныя. У справаздачы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі адзначаецца, што 16745 жыхароў Гомельскай вобласці былі вывезеныя ў Германію на прымусовыя працы.
  26. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… E 4.
  27. Тамсама. E 5.
  28. United States Holocaust Memoriaі Museum (USHMM). RG 53.005M. Roll 1 (матэрыялы з Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці (ДАГВ): ф. 1820, воп. 1, спр. 3).
  29. Тамсама.
  30. Тамсама. Roli 2 (матэрыялы з ДАГВ: ф. 1345, воп. 1, спр. 9).
  31. USHMM. Roli 2 (матэрыялы з ДАГВ: ф. 1345, воп. 1, спр. 9).
  32. Тамсама. Roli 1 (матэрыялы з ДАГВ: ф. 1820, воп. 1, спр. 3). 3 гэтых грамадзян 4000 былі яўрэі (лічбы даюцца толькі па горадзе, не па ўсёй вобласці).
  33. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… R 6.
  34. Тамсама. R 7.
  35. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… E 8.
  36. USHMM. RG 53.005M. Roli 1 (матэрыялы з ДАГВ: ф. 1820, воп. 1, спр. 3).
  37. Тамсама. «Зондэркаманда-1005» Паўля Влобеля выкопвала трупы ў Гомелі ў 1942-1943 гг., прыцягваючы да працы ваеннапалонных і мясцовых жыхароў. Парэшткі людзей спальваліся. Потым трактары раўнялі поле і яно засейвалася травой.
  38. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… E 3.
  39. Тамсама. E 9. Праўда, Смілавіцкі не адзначае, да якога перыяду 1941 г. адносяцца ягоныя звесткі.
  40. Тамсама.
  41. Snyder Т. Holocaust: The Ignored Reality // The New York Review of Books. 2009. July 16. № 56. Аперацыя «Рэйнгардт» мела вынікам забойства большасці польскіх яўрэяў (на той час — найвялікшай яўрэйскай супольнасці свету) у лагерах смерці Трэблінка, Белжэц і Сабібар. Мяркуецца, што было забіта 1,5 мільёна польскіх яўрэяў.
  42. Grossman V A Writer at War: Vasily Grossman with the Red Army, 1941-1945 / Trans, and ed. Antony Beevor and Luba Vinogradova. New York, 2005. P 252.
  43. Акрамя цытаваных вышэй, гл.: The Holocaust in the Soviet Union: studies and sources on the destruction of the Jews in the Nazi-occupied territories of the USSR, 1941-1945 / Ed. by L. Dobroczycki, J. S. Gurock. Armonk, 1993; Arad Y. The Holocaust in the Soviet Union. Lincoln, 2009, i многія іншыя.
  44. Debois R The Holocaust by Bullets… P 146.
  45. Smilovitsky L. Ghettos in the Gomel Region… P 17.
  46. Debois R The Holocaust by Bullets… R 55.

 

Аўтар: Мерэдыт Міган — амерыканская даследчыца, выпускніца Ваенна-Марской акадэміі Злучаных Штатаў Амерыкі (United States Naval Academy). Апублікаваны ніжэй артыкул з’яўляецца скарочанай версіяй працы, абароненай у 2010 г. на кафедры гісторыі названай акадэміі.
Крыніца: АРХЭ, № 1 2013 Ст. 86-98