Дабрыдзень, дзеткі! У гомельскіх садках створаць беларускамоўныя групы

0
157

У Магілёве і Гомелі ў дзіцячых садках паўстаюць групы з беларускай мовай выхавання. Ад восені магілёўскія дзеткі змогуць навучацца на сваёй мове ў садках нумар 93 па вуліцы Бялінскага ды нумар 79 па вуліцы Непакорных, у Гомлі ж у яслях-садах нумар 160 і 161. Пазітыўна, але не зусім, таму што зацікаўленыя ў такіх групах бацькі не заўжды змогуць туды патрапіць.