Да пытання аб грамадскім рэзанансе дзейнасці выдатных краязнаўцаў Гомельшчыны

0
111
Краязнаўцы Іван Грыгаровіч, Еўдакім Раманаў і Мітрафан Доўнар-Запольскі
Краязнаўцы Іван Грыгаровіч, Еўдакім Раманаў і Мітрафан Доўнар-Запольскі

Адным з пачынальнікаў краязнаўства па Гомельшчыне быу Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790, паводле ішных звестак 1792—1852 гг.). 3 1820 па 1829 год ён працаваў рэктарам Гомельскага павятовага і прыходскага вучылішчаў. Аб неардынарнасці гэтага чалавека сведчыць той факт, што I.І. Грыгаровіч меў права выкладаць з асобнага дазволу Акадэмічнага праўлення ўсеагульную і расійскую геаграфію «па ўласных запісках».

У гомельскі перыяд свайго жыцця ён шукаў і капіяваў акты і граматы, што датычыліся беларускай гісторыі, у архівах Магілёўскай духоўнай кансісторыі, магістрату, семінарыі, мсціслаўскіх, аршанскіх, магілёўскіх манастырскіх архівах. У сваіх пошуках старасвеччыны Іван Іванавіч не абмяжоўваўся чыста царкоўнымі пытаннямі, а імкнуўся да таго, каб скапіяваныя дакументы адлюстроўвалі таксама палітычнае і сацыяльнае развіццё беларускага краю. 3 гэтых дакументаў ім быў складзены першы ў беларускай гістарычнай павуцы зборнік дакументаў «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824 г.).

Можна казаць пра тое, што Грыгаровіч у пэўнай ступені праводзіў у жыццё тыя ідэі, якія насаджаліся ў Беларусі царскім урадам і кіраўніцтвам Рускай праваслаўнай царквы. Аднак не гэта вызначае характар яго спадчыны. Даследчыкі навуковай дзейнасці I. Грыгаровіча даўно адзначылі, што менавіта ён праклаў першую баразну на ніве беларускай археаграфіі, заклаў яе трывалы падмурак.

Ёсць таксама супярэчнасці і ў ацэнцы дзейнасці знакамітага ўраджэнца гомельскай зямлі Еўдакіма Раманавіча Раманава (1855—1922 гг.). Нават у наш час у гістарычнай літаратуры сустракаюцца спробы звязаць яго імя з заходнерусізмам. Відавочна, што гэта — спрошчаная ацэнка яго навуковай дзейнасці. Зразумела, можна прыгадаць рззка негатыўную ацзнку Е. Раманавым перыяду Рэчы Паспалітай у беларускай гісторыі. Таксама ў Нацыянальным гістарычным архіве РБ захоўваецца ліст да Раманава ад 27 чэрвеня 1905 г. з канцылярыі Віленскага, Гродзенскага і Ковенскага генерал-губернатара. У ім аўтар пытаецца ў Еўдакіма Рамапавіча, ці вырашаны арганізацыйныя пытанні са стварэннем Таварыства вывучэння Беларускага краю, а таксама адзначае, што ўлады надаюць «большое значение научному всестороннему обследованию тех усло­вий, при которых приходилось развиваться и крепнуть русскому делу в крае».

Аднак з другога боку, трэба прыгадаць і тую палеміку, якую Раманаў вёў з адным з ідэолагаў заходнерусізму Пшчолкам. Акрамя таго, у газеце «Наша ніва» ёсць невялікая нататка «3 Магілёўшчыны, Мястэчка Радомля Чавускага павета» за подпісам Радзіміч, а гэта, як вядома, адзін з псеўданімаў Е.Р. Раманава. У ёй аўтар з гораччу кажа аб тым, што «беларускую мову з 1839 г. у нас з касцёлаў і цэркваў выкінулі і парафіяне, — не без пабочнай дапамогі, — верухоць, што завясці яе зноў у касцёле — грэх, няможна веру ламаць».

Звяртае аўтар таксама ўвагу і на тое, што старонка тая не атрымала належнага этнаграфічнага апісання. Таксама ён заклікае ў Радомлю беларускіх мастакоў: «тут яны знойдуць тыпічна-тыпічны беларускі уклад жыцця і дабудуць гарту ў змаганні за сваё — зразумела, калі гэта будуць душой беларусы, а не «беларусы».

Такім чынам, Раманаў вельмі выразна ўсведамляў нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Проста як чалавек, выхаваны ў духу свайго часу, ён імкнуўся дзейнічаць па правілах, што былі ўстаноўлены тагачасным палітычным рэжымам. Хоць ён і не належаў да беларускага нацыянальнага вызваленчага руху, аднак у развіцці беларускай нацыянальнай ідэі ёсць значны ўклад і Е.Р. Раманава.

Вялікі грамадскі рэзананс выклікала навуковая дзейнасць яшчэ аднаго славутага нашага земляка, ураджэнца Рэчыцы М.В. Доўнар Запольскага (1867—1934 гг.). У даследаванні «Беларускае мінулае» (1888 г.) ён упершыню стварыў асноўнае ядро канцэпцыі гістарычнага развіцця беларускага народа, паставіў нраблему неабходнасці нацыянальнага адраджэння Беларусі.

У канцы 80-х гадоў XIX ст. разам з А. Слупскім Доўнар Занольскі зрабіў рэальныя захады для асветы народа, адраджэння беларускай этнічнай свядомасці. У кнігах-календарах «Каляндар Паўночна-Заходняга краю» за 1889 і 1890 гг. змешчаны дзесяць яго артыкулаў па беларускай мове і літаратуры, гісторыі, этнаграфіі і сацыялогіі.

Увагай да жыцця і лёса народа вылучаецца вялікая серыя нарысаў і пататкаў Доўнар-Запольскага, надрукаваная ў газеце «Виленский вестник» (1890—1891 гг.) пад агульным загалоўкам «Нататкі з падарожжа на Беларусі». Царскія ўлады М.В. Доўнар-Запольскага адносілі да разраду палітычна неблаганадзейных за яго прагрэсіўныя погляды.

Такім чынам, прыведзеныя факты пацвярджаюць палажэнне сучаснай беларускай гістарыяграфіі аб тым, што даследаванні дру­гой паловы XIX — пачатку XX ст. на краязнаўстве, этнаграфіі, фальклору насуперак русіфікатарскай палітыцы царскага ўрада аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу і далі магутны штуршок для яго нацыянальна-вызваленчага руху.

Аўтар: I.В. Грабянчук
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 80-82.