Біблейскія сюжэты завітаюць 4 жніўня ў палац Румянцавых-Паскевічаў

0
1629
Афиша выставки Библейские сюжеты в Гомеле
Выстава «Біблейскія і міфалагічныя сюжэты ў заходне-еўрапейскім мастацтве XVII-XIX стагоддзяў» адкрыецца ў палацы 4 жніўня.

На ёй будзе прадстаўлена больш за 70 твораў жывапісу, скульптуры і графікі XVII-XIX стагоддзяў з калекцыі заходнееўрапейскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Зліццё ў адзінай экспазіцыі работ майстроў розных эпох, стыляў, мастацкіх школ дае унікальную магчымасць супаставіць розныя інтэрпрэтацыі міфалагічных і біблейскіх вобразаў і сюжэтаў.