Беражцы (Жыткавіцкі р-н)

0
247

Пастаўлю и свечу проціў месяца

А1МЭФ, ф. 20, воп. 74, ст. 36, № 4. Зап. Н. М. Маркава у 1974 г. у
в. Бярэжцы Жыткавіцкага р. Гомельскай вобл. ад В, К, Семянюк, 77 г.
Расшыфр. мелодыю В. М. Каламыцава. «Гульня на вялікдзень»,

355. Пастаўлю й свечу проціў месяца

Пастаўлю й свсчу гіроціў месяца,
[Ціха йдзсі.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

Да не будзе свёкарка, як мой бацюхна,
Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

Да не будзе свёкраўка, як мая маманька,
Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

Да не будзе залвіца, як мая сястрыца,
Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

Да не будзе ятроўка, як мой браціхна,
Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

355. Пастаўлю и свечу проціў месяца

А1МЭФ, ф. 20, воп. 74, ст. 36, № 4. Зап. Н. М. Маркава у 1974 г. у
в. Бярэжцы Жыткавіцкага р. Гомельскай вобл. ад В, К, Семянюк, 77 г.
Расшыфр. мелодыю В. М. Каламыцава. «Гульня на вялікдзень»,

355. Пастаўлю й свечу проціў месяца

Пастаўлю й свсчу гіроціў месяца,
[Ціха йдзсі.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

Да не будзе свёкарка, як мой бацюхна,
Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу

Ціха йдзе.

Да не будзе свёкраўка, як мая маманька,
Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу

Ціха йдзе.

Да не будзе залвіца, як мая сястрыца,

Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.
Да не будзе ятроўка, як мой браціхна,Ціха йдзе.

Да вада па каменю, да вада па беламу
Ціха йдзе.

Ананчыцы. Салігорскі р-н. Мінская вобл.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Купалаўская.

(Карагод.)
( Спявае і пераказвае.)

Ой пойдзем, сестрыцы,
Пад ясну зарніцу.
Ноч малая да купальная.
Ноч малая да купальная.
Набером, сестрыцы,
Жоўтого песочку.
Ноч малая да купальная.

Ноч малая да купальная.
Пасыплём, сестрыцы,
Белага гарошку.
Ноч малая да купальная.
Ноч малая да купальная.
Гарошку не ўзыці,
Мне ў татка не выці.
Ноч малая да купальная.
Ноч малая да купальная.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Купалаўская.

Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зелененькім.
А у лузе цветуць цветочкі.
Там дзе/яўчаты ходзяць да ночкі.
Много песень спета
Пра шчодрае лета.
Толькі Ганначка на спевае,
Ў буйных травах кветкі збірае.
Кветачкі збірае,
Ў венок уплетае.
Пакацісь веночок ў дворочок,
Дзе жыве мой мілы дружочок.
Хай ён знае, зная/е,
Хто его чакая.
Хай вечэрняй роснай парою
Ў луг зелёны прыдзе за мною.
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зелененькім.
А у лузе цветуць цветочкі.
Там дзяўчаты ходзяць да ночкі.

Л: Купальская?
Б: Да.
Л: Вы нам сказалі, што Купалле не было, так адкуль песні?
Б: Празднікі не устройвалі, а песні то булі.
Л: Калі песні, павінен быць абрад.
Б: Не. Как у нас Троіца. У нас пад вечор побяруцца под рукі по дзярэўні пройдуць. Пропоюць песню, вот і ўсё і празнік.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Купалаўская.

( Спявае і пераказвае.)

Шла Купалка па вул`іцы.
Шла Купалка па вул`іцы.
Просіць Іллішча на ігры – шч.
Не пайду я, Купал`ачка,
Не пайду я, Купал`ачка,
Не пайду я, цёмна но – чка.
Буду жыта пільнаваці,
Буду жыта пільнаваці,
Каб ведзьм`а не залама – л,
Каб ведзьм`а не заламала,
Каб ведзьм`а не заламала,
Ў кароў малачко не забіра – ў.
А ў кароўкі круты рожкі,
А ў кароўкі круты рожкі,
Дай выкале ведзьме во – чкі.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.

Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Юр’я.

Выйду я на двор,
Б`ычкі бушу`юць.
Юр’я, Юр’я.
Б`ычкі бушу`ю — ць,

Бо весну чуюць.
Юр’я, Юр’я.
Бо весну чуюць.
Рэкі загул`і,
Л`ёды попл`ылі.
Юр’я, Юр’я.
Л`ёды попл`ы — лі,
Лугі зелен`ы,
Кветкі зацвілі.
Юр’я, Юр’я.
Кветкі зацві — лі.
Выду малада
Кветкі збіраці.
Юр’я, Юр’я.
Кветкі збіраці — .
Кветкі збіраці,
В`еночкі віц`і.
Юр’я, Юр’я.
В`еночкі віц`і — .
В`еночкі віц`і,
Юр’я спеваці.
Юр’я, Юр’я.
Юр’я спеваці — .

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Юр’я.
( Спявае і пераказвае.)

Вол буш`уе, в`есну чуе.
Вол буш`уе, в`есну чуе.
Ворэ/он крача – сыра хо – ч,
Ворэ/он крача – сыра хо – ча,
Ворэ/он крача – сыра хо – ча,
Дзеўка плача – замуж хо – ча.
— Не бушуй вол – пойдзеш ў поле,
Не бушуй вол – пойдзеш ў поле,
Дай у полі наарыс.
Не плач дзеўка – пойдзеш замуж,
Не плач дзеўка – пойдзеш замуж,
Дай зам`ужам нажывеш.
Ворън крача сыра з’еўшы,
Ворън крача сыра з’еўшы,
Дзеўка плача сына ме — ўш.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Троіца.

У нас сягодня Троіца.
Божэ мілы.
Ў святую нядзель.
Ой у б`орэ сосна
Божэ мілы.
Тонкая, высо – к.
А на той жэ сосне
Божэ мілы.
Бацько мой вулья тво – ць.
Бацько мой вулья творэць.
Божэ мілы.

Д`ачка ў Бога про – сь.
Знесі его, Божэ,

Божэ мілы.

З сосенькі да до – л.
На белы дзяв`ушкі
Божэ.
На мяккі поду – ш.
На дворэ с`осна
Божэ мілы.
Тонкая, высо – к.
А на той жэ сосне
Божэ мілы.
Свёкор вулья тво – ць.
Знесі его, Божэ,
Божэ мілы.
З сосенькі да до – л.
На карэнне боком,
Божэ мілы.
А на спіцу во – к.

Зг.: троіцкая “Па горэ хадзіла”.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Каляды.

… янгол прыляцеў.
Ён ляцеў па небу,
Людзям песню пеў.
Ўсе людзі, лікуйце,
Ўвесь дзень торжэствуйце,
Бо святое Рожэство.
— Я лецев от Бога,
Радосць вам прынёс,
Што ў пешчоры цёмной
Радзівся Хрыстос.
Ўсе, ўсе поспешайце,
Младзенца ўстрэчайце,
Нарадзівса сын Божы.
Ўсе, ўсе поспешайце,
Младзенца ўстрэчайце,
Нарадзівса сын Божы.
Ўсе прышлі к младзенцу
І зар`ыдалі.
А мы усе грэшныя,
Ты адзін святы.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Каляды.

Прышла Каляда ўвечары,
Прынесла пірагі ў рэшэці.
Паставіла пірагі на сталпе,
Сама села Каляда у куце.
А малая дзеці за пірог.
Пашла Каляда за парог.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

( Троіца, Русальны тыдзень, Купалле, Пятро?)

Ой вы, кумочкі, голубочкі,
Сестрыцы мае.
Куміцеся й любіцеса,
Любіце мене,
Любіце мене.
Як (ід)ці меце ў сад г`уляці,
Завіце мене,
Завіце мене.
Як будзеце цветы рваці,
Нарвіце і мне,
Нарвіце і мне.
Як будзеце венкі віці,
Ізвіці і мне,
Ізвіці і мне.
Як будзеце ў дунай пускаць,
Пусціце майго,
Пусціце майго.
А ўсе венкі паверх вады,
А мой патануў,
А мой патануў.
А ўсе муж’я з вайны прышлі,
А мой загінуў.

Сарокіна Вольга Паўлаўна, 1921 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Вольга Якаўлеўна, 1937 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Роза Якаўлеўна, 1930 г.н., в. Ананчыцы.
Міхнавец Ганна Васільеўна, в. Качала.

Зап. Шчыракова Ларыса.

Л: Я знайшла “На рэчке на Іардане.” Напісана “шчэдроўка”.

Ой на рэчке на Ардане
Божа маці рызы прала.
Шчодры вечор, добры вечор.
А папраўшы навеш`ала
На каліну, на маліну.
Шчодры вечор, добры вечор.
Адкуль ўзяліся ангенята,
Ўзялі рызу на крылата,
Ўнеслі ў небеса.
Шчодры вечор, добры вечор.
Добрым людзям на здароўе.