Беларускія іерогліфы — ліштвы

0
639

У новай серыі ад Алеся Гізуна і Аляксандра Трыпуцькі гаворка пойдзе пра ліштвы — беларускія іерогліфы, якія дзе-нідзе яшчэ ацалелі на вокнах нашых старых хат.

Іх узоры захоўваюць знакі і сімвалы даўніх часоў. Ці здольныя мы сёння прачытаць пісьмёны нашых продкаў?

Раней яны ахоўвалі дамы і гаспадароў не толькі ад непагадзі, але і ад ліхога вока, а таксама былі парогам камунікацыі з іншасветам і яго непрадказальным насельніцтвам.

Што зашыфравана ў беларускіх ліштвах? Глядзіце відэа.