Як станавіўся беларускім савецкі Гомель? Як тагачасная інтэлігенцыі змагалася за нашыя нацыянальныя каштоўнасці, якія падзеі адбываліся падчас уздыму і заняпаду дзейнасці на ніве беларускага Адраджэння ў горадзе над Сожам і іншыя тэмы раскрываюцца ў цікавай брашуры, выдадзенай філіяй ТБМ.
З распадам СССР у многіх краінах былога Саюза з’явілася вялікае жаданне развіваць сваю культуру і мову, вывучаць сваю гісторыю. Надыходзілі 90-я гг. — перыяд вялікіх магчыма-сцяў, час, калі наша краіна атрымала незалежнасць. У канцы 1980-х – 1990-х гг. у Беларусі распачаўся вялікі рух за адраджэн-не нацыянальнай спадчыны. Як да гэтага працэсу быў падрыхтаваны Гомель і ці былі ў адным з самых абруселых гарадоў Беларусі свае адраджэнцы, могуць распавесці сведкі ды ўдзельнікі тых падзей.
Ідэя збору ўспамінаў гомельскіх адраджэнцаў з’явілася ў галовах сябраў Гомельскага аддзялення Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны яшчэ напрыканцы 2000-х гг. Ужо тады маладыя людзі, апантаныя беларушчынай, адчувалі разрыў сувязі паміж рознымі пакаленнямі людзей, якія працавалі ў Гомелі на ніве адраджэння беларускай мовы і культуры. Шмат хто з адраджэнцаў з’ехаў з горада, нехта прыпыніў грамадскую дзейнасць. Ды яшчэ і складаная ўнутрапалітычная атмасфера ў краіне сярэдзіны 2000-х гадоў вымусіла грамадства забыць пра па-дзеі, што былі звязаны з часамі Адраджэння і яго заняпаду. Можна сказаць, што той перыяд у гісторыі стаў для нас “белай плямай”. Каб зразумець, што насамрэч у нашым горадзе праводзілася багатая праца па адраджэнні мовы і культуры, нам давялося пакапацца ў памяці гомельскіх дзеячоў канца 1980 – першай паловы 2000-х гг.
У дадзеннай брашуры мы паспрабавалі сістэматызаваць некаторыя аповеды тагачаснай інтэлігенцыі пра культурніцкія працэсы тых часоў, каб стварыць для сябе ўяўленне пра падзеі “беларускага рэнесансу” ў Гомелі. Дадзеная праца не прэтэндуе на статус навуковай, таму тэма патрабуе больш дасканалага вывучэння і асэнсавання.