Батлейка ў дзіцячым доме (фотасправаздача)

0
1222
Талака, Гомель

У гэтыя снежанскія пераднавагоднія дні ўсіх нас перапаўняе святочны настрой і радасць. Па выдатнай традыцыі мы атрымліваем падарункі і робім іх іншым. Не засталася ўбоку і ГМКГА “Талака”.

Так 20 снежня талакоўцы наведалі дзяцей з дзіцячага дому каб паказаць ім традыцыйную беларускую забаву – батлейку.

Хоць глядач і быў вельмі малады, але да падрыхтоўкі талакоўцы падыйшлі з усёй адказнасцю. Адрэмантавалі батлейку, зрабілі новыя лялькі ды ўдыхнулі ў іх жыццё сваімі залатымі рукамі ды развучылі тэксты сваіх персанажаў.

Пасля прывітальнага слова ды знаёмства дзіцячаму дому былі перададзеныя падарункі.

Па сканчэнні батлейкі ўсе дзеці далучыліся да традыцыйных беларускіх святочных гульняў і паверце, застацца ўбоку ды адпачываць там не даводзілася.

Напрыканцы талакоўцы павіншавалі ўсіх дзяцей і выхавацеляк з надыходзячым Новым годам і пажадалі ім усяго найлепшага, а ў першую чаргу памятаць, што яны – беларусы!