“Бан-жвірба” дасць сольны канцэрт у Гомлі

0
1214

Даўгачаканы сольны канцэрт гурта “Бан-Жвірба” адбудзецца 30 лістапада ў Гомелі. Аматараў файнай музыкі чакае блізу 3 гадзін пазітыўнага фолк-рока і выдатнага настрою! Прагучыць усё самае лепшае за 12 год існавання і новая праграма “Чувір”.

Рушым на канцэрт!

Калі: 30 лістапада а 19.00

Дзе: Рок-бар “Сім-Сім” (г. Гомель, вул. Валгаградская, 45)

Кошт квітка – 15 тыс. рублёў.

Пад час канцэрту будуць разыграныя адмысловыя прызы.

Даведка: “Бан-Жвірба” – беларускі музычны фолк-рок гурт з Гомелю, які існуе з 1999 г. За час свайго існавання адзначыліся выхадам чатырох альбомаў, апошні з якіх – “Дагары нагамі” атрымаў у 2010 г. гран-пры на фэсце “Рок за баброў”.