Багатыры

0
187
Багатыры

Матка расказвала, што былі чэрці, мы іх называлі “Багатыры”. Яны юсь на людзей былі падобныя, але не людзі. Матка іх як-та раз бачыла ва ўглу хаты нашай, нас пазвала, кажа: “дзеці, клічце бацьку хутчэй, вунь “багатыры” ва ўглу. Мы глядзелі-глядзелі, так нікога і не ўіледзілі. Напэўна, ёй штось прывідзілася, але яна казала, што гэтых “багатыроў” сапраўды бачыла. Яны ростам невялічкія, крыху вышэй калена, чарнявыя такія з бародамі, валасьмі касматымі, доўгімі і нячэсанымі. Нешта не зусім іх фігура бачна ёй была, кажа пятно проста бачыць і з яш рукі тырчаць. Ну бацька прыйшоў, і матка ўжо болып нікога не бачыла. Міколка, брат мой, усё з таго выпадку смяяўся, жартаваў: “Матка, матка! Вунь “багатыр” пад павець пабег”. Пакуль бацька яму пад затылак не надаваў бо матка з-за таго плакала. Гэтыя “багатыры”, яны канешне ж не чэрці, бо чорт ён такі з рагамі, на казу падобны, а “багатыры” не, на людзей больш падобныя, толькі малыя ростам. Гэта ж не чорт гарэлку і грошы выдумаў а людзі, так што вы не пра тое штосьці кажаце.

Запісана ў г. Гомель ад Дзямчыхіна Пятра Іванавіча. 1923 г.н., перасяленца з в.Неглюбка Веткаўскага р-на студэнткай Галавачовай М.

 

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ «Нёман», 2003. — 320 с. Ст. 173.