Азірнуцца — і пабачыць Беларусь

0
166

Хто такія дыпломнікі? Гэта — выпускнікі, якія скончылі вучобу і выправіліся шукаць сваіх жыццёвых шляхоў. Развітацца з альма-матэр маладыя мастакі вырашылі выставай, балазе скончылі яны Гомельскі мастацкі каледж. У галерэі Вашчанкі з’явіліся працы нядаўніх студэнтаў спецыяльнасці “Жывапіс і дызайн”, тэматыка якіх у большасці выпадкаў звязаная з беларушчынай.