Асаблівасці памешчыцкага прадпрымальніцтва на Палессі ў канцы XIX – пачатку XX ст.: метадалагічныя аспекты

0
1198
прадпрымальніцтва і памешчыкі на Палессі

Тэрмін «прадпрымальніцтва» мае дастаткова шмат варыянтаў інтэрпрэтацыі. Так, з аднога боку, прадпрымальніцтва выступае ў пашыраным варыянце як любая самастойная эканамічная дзейнасць людзей у сферы вытворчасці і абмену [15, с. 3]. Удакладняючы значэнне тэрміна, гэта індывідуальная альбо калектыўная гаспадарчая дзейнасць абавязкова скіравана на рыначны збыт і атрыманне прыбытку [2, с. 5]. Такім чынам, прадпрымальніцтва з’яўляецца сінонімам тэрміна «бізнес» [5].

Праз шэраг гістарычных акалічнасцей зварот да тэмы дваранскага (памешчыцкага ў тым ліку) прадпрымальніцтва — актуальны на сучасны момант. Асаблівы інтарэс у гэтым дачыненні ўяўляе парэформенны перыяд Расійскай імперыі, калі свабодная рыначная ініцыятыва мела шырокія магчымасці для рэалізацыі. У межах беларускай гістарыяграфіі да праблемы звярнуліся А. П. Жытко, В. П. Панюціч, А. Г. Каханоўскі, A. Л. Кіштымаў і іншыя даследчыкі; украінскай — Н. Р. Цямірава, А. М. Донік, К. В. Завальнюк, Л. М. Гарэнка, В. В. Гарбанёў і іншыя; у польскай — Раман Юркоўскі, Марэк Рушчыц, Станіслаў Сякерскі, Андрэй Раманоўскі і інш. Асабліва шырока даследуюць праблему прадстаўнікі сучаснай расійскай гістарыяграфіі: В. М. Нікулін, К. П. Барынава, Н. А. Праскуракава, П. I. Савельеў і інш. У дадзенай працы прапануецца звярнуцца да памешчыцкага прадпрымальніцтва на мяжы XIX-XX стст, у разрэзе рэгіянальнай палескай спецыфікі з дапамогай колькасных метадаў. Агульнай асаблівасцю стану крыніц парэформеннага перыяду Расійскай імперыі з’яўляецца тое, што памешчыцкая гаспадарка дастаткова добра прадстаўлена на лакальным, прыватным узроўні ў шэрагу апісанняў маёнткаў. Напрыклад, асабліва каштоўны паказальнік 1904 г. П. Багданава ўтрымлівае апісанне 1000 маёнткаў. Але рэгіянальная рэпрэзентацыя гэтых матэрыялаў вельмі нераўнамерная: калі Палесся датычаць апісанні толькі 10 маёнткаў, пяці «беларускіх губерань» — 37, Прыбалтыкі — 41, Прывісленскага краю — усяго 10, то Украіны — ужо 138, а 758 — еўрапейскіх велікарускіх губерань, асабліва расійскага Чарназем’я і Цэнтра [14]. Разам з тым «…практически нет данных сполошного обследования даже на уездном уровне», у той жа час для сялянскай гаспадаркі сітуацыя ў цэлым процілеглая [11, с. 11]. Менавіта таму яшчэ М. В. Доўнар-Запольскі [1, с. 341], затым многія гісторыкі (I. Д. Кавальчанка, Л. П. Мінарык, Б. Г. Літвак і інш.) для вывучэння панскай гаспадаркі другой паловы XIX — пачатку XX ст. заклікалі даследаваць фамільныя архівы вялікіх землеўласніцкіх родаў. Па прызнанні сучаснага расійскага гісторыка В. М. Нікуліна (2006 г.): «К сожалению, до недавнего времени богатые материалы этих фондов не привлекали серъезного внимания исследователей. Объяснить это можно только трудоемким процессом извлечения необходимых данных, разбросанных по различным делам и расположеных фрагментарно» [10, с. 19]. Апроч таго, напрыклад, матэрыялы ўласнікаў Гомельскай Вотчыны — Паскевічаў — раздроблены паміж архівамі Мінска і Санкт-Пецярбурга, як і архіў Друцкіх-Любецкіх, а Радзівілаў — паміж архівамі Мінска, Вільнюса і Кіева, а таксама Варшавы [8, с. 246; 9, с. 59, 104; 16].

3 пункту гледжання даследчыцкай практыкі нашу ўвагу прыцягвае праца вядомага расійскага эканаміста-гісторыка пачатку XX ст. А. А. Каўфмана «К вопросу о культурно-хозяйственном значении частного землевладения»: праблема абагульнення матэрыялаў аб гаспадарчым стане маёнткаў вырашана праз звяртанне да «Кратких справочных сведений о некоторых русских хозяйствах», якія мелі два выданні (1897 i 1900—04 гг.). Звесткі па 1570 маёнтках з 1621, інфармацыя па якіх была больш поўнай, Каўфман згрупаваў па 9 раёнах (у тым ліку Беларускі, без Гродзенскай губ., — 175 маёнткаў) з вылучэннем класаў маёнткаў паводле дамінуючай сістэмы паляводства: валоданні з трохполлем, з залежнаю сістэмай пры сумяшчэнні з зерневай, з травасеяннем, з караняплодамі і з севазваротнаю сістэмаю. Вылучаны сістэмныя групы маёнткаў: 1) паводле меры здачы зямлі ў арэнду; 2) паводле ступені інтэнсіўнасці лясной гаспадаркі; 3) паводле наяўнасці прамысловых аб’ектаў; 4) паводле «інтэнсіўных» культур (сады, тытунь, хмель, вінаград, агародніцтва); 5) паводле ажыцяўлення маёнткамі пэўнай сацыяльнай культурна-гаспадарчай функцыі (метэаралагічныя назіранні, палявыя вопыты, інш.). Мінусамі такой складанай і шматузроўневай сістэматызацыі можна лічыць: 1) перасячэнне характарыстык; 2) іх на- грамаджэнне з-за празмернага аб’ёму выбаркі; 3) няпэўнасць вынікаў сістэматызацыі. Як бачна, цэн- тральнай у Каўфмана з’яўляецца сістэматызацыя па трупах паляводства. Выявілася, што на фоне астат- няй Расіі заходнім ускраінам імперыі ў мінімальнай ступені былі ўласцівы трохполле і ў найболь- шай — севазварот і іншыя перадавыя сістэмы паляводства [3]. Разам з тым, як адзначаецца А. А. Кауф­манам, нават сярод найбольш значных, уплывовых на мясцовым узроўні і перадавых маёнткаў — а іншыя ў выданне не маглі патрапіць — 28,3 % складалі тыя, дзе дамінавала адсталая трохпольная сістэма. Такім чынам, «у галоўнай сваёй масе» памешчыцкая гаспадарка, як i сялянская, была ў Расіі адсталай і неэфектыўнай [3, с. 527], у большай меры натуральная, чым таварная (прадпрымальніцкая).

У далейшым у беларускай гістарыяграфіі да матэрыялаў «Кратких справочных сведений о некоторых русских хозяйствах» (2-е выд.) звярнуўся А. Л. Кіштымаў. Ён склаў «групавы партрэт узорных маёнткаў» (144 гаспадаркі) 5 «беларускіх» губерань па 11 трупах паводле гаспадарчай дзейнасці: паляводства, жывёлагадоўля, птушкагадоўля, рыбная гаспадарка, агародніцтва, садаводства, пчалярства, хмеляводства, лясная гаспадарка, тэхнічныя вытворчасці, майстэрні. Разам з тым розныя гаспадарчыя спецыялізацыі перасякаюцда, чым, відаць, у працы падкрэсліваецца шматгаліновасць гаспадарак. У той жа час тэхнічныя вытворчасці прадстаўлены больш падрабязна: усяго 10 груп, уключаючы вінакурні, лесапільныя заводы, вадзяныя, паравыя млыны і інш. [4, с. 115]. Практычна для ўсіх маёнткаў супадаюць спецыялізацыя на раслінаводстве і жывёлагадоўлі (144 i 142 адпаведна), а таксама наяўнасць прамысловых аб’ектаў (113 маёнткаў i 279 прадпрыестваў, у тым ліку 98 вінакурань, 86 вадзяных млыноў, але ўсяго 5 лесапільных заводаў i 1 паравы млын); пашырана садаводства (99 маёнткаў).

Падобныя падыходы адлюстроўваюць стан крыніцы, дзе для большасці маёнткаў паказваецца: 1) колькасць зямлі; 2) сістэма паляводства; 3) наяўнасць жывёлы; 4) наяўнасць тых альбо іншых прадпрыемстваў; 5) асноўныя тавары, што прапануе гаспадарка. Акрамя таго, для многіх гаспадарак паказаны ўгоддзі, структурныя адзінкі (эканоміі, фальваркі, хутары); прыкладна для паловы маёнткаў — стан лясной гаспадаркі ў іх, а таксама для ўсіх гаспадарак — адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі ці рачной прыстані і да павятовага цэнтра; амаль для ўсіх — форма гаспадарчай адміністрацыі (уласнік, упраўляючы, арандатар). Такім чынам, у цэлым як быццам існуе магчымасць для кластэрнага аналізу з вылучэннем тыпаў маёнткаў па ступені набліжанасці розных характарыстык. Аднак, як паказана ніжэй, гэта прынцыпова немагчыма праз вельмі нераўнамерную тэрытарыяльную рэпрэзентатыўнасць і непаўнату крыніцы. Да гэтага патрэбна дадаць: 1) невялікі памер усёй выбаркі (табл. 1); 2) істотную неаднароднасць інфармацыі па гаспадарках (не менш як для 1/5 выбаркі прадстаўленыя даныя сістэмна несумяшчальныя). Напрыклад, толькі чатыры прадпрыемствы паказаны менавіта як маслабойні і сыраварні, але яшчэ ў дзесяці выпадках адзначаецца «выраб масла» альбо «выраб сыру» (табл. 2), што прама не можа сведчыць аб наяўнасці ў дадзеных маёнтках менавіта спецыялізаваных прадпрыемстваў. Аднак, з улікам таго, што складальнікі даведак мелі на ўвазе прадстаў-ленне тавараў «узорных» маёнткаў, існуе высокая верагодасць наяўнасці ў падобных гаспадарках менавіта спецыялізаваных вытворчасцей.

Мы ажыцявілі выбарку маёнткаў па паветах, належных да рэгіёну Палесся (Папрыпяцце, а таксама уключаны блізкія па характары мясцовасці і сумежныя Грубяшоўскі і Холмскі паветы Люблінскай, Бельскі, Уладаўскі і Канстанцінаўскі Седлецкай, Чарнігаўскі і Гараднянскі Чарнігаўскай губерні), усяго 23 паветы. Разам з тым такія паветы, як Асцерскі (заходняя палова) Чарнігаўскай, Слуцкі і Бабруйскі (паўднёвая частка) Мінскай губерні і некаторыя іншыя былі выключаны з назірання з-за крайняй разнароднасці палескай і непалескай частак паветаў і дзеля вылучэння найболыл «чыстай палескай адметнасці». Заўважана, што ў выніку прадстаўлены былі 47 маёнткаў па 17 паветах [6, 7, табл. 1], аднак такія «тыпова» палескія паветы, як Оўручскі, Луцкі і Ковельскі, не знайшлі свайго адлюстравання. Непасрэднае тлумачэнне дадзеная з’ява знаходзіць у геаграфічным палажэнні гэтых паветаў у глыбіні Палесся і без даступнасці зручных рачных і іншых шляхоў зносін. У той жа час паўночная беларуская частка Палесся засяроджвала 51 % прадстаўленных маёнткаў (24), 50 % земляў (12,9 тыс. дзесяцін), 58 % прамысловых прадпрыемстваў (33). Лідэрам па колькасці прадстаўленных маёнткаў (7), землеўладанні (74,8 тыс. дзесяцін) і ліку прадпрыемстваў (11, былі ў кожным з 7 маёнткаў) з’яўляўся Рэчыцкі павет. Адрозніваюцца падобным жа характарам (колькасць прадстаўленных маёнткаў у цеснай сувязі з буйным землеўладаннем і прамысловай актыўнасцю) Пінскі, Кобрынскі, Гомельскі, а таксама Жытомірскі, Холмскі і Уладаўскі паветы. Відавочна, што выяўленая заканамернасць праз раўнамернасць пашырэння ў краі, праз выключную канцэнтрацыю ў дадзенай групе колькасці маёнткаў (22 з 58 % — землі) і прадпрыемстваў (55 %) — тыповая для Палесся. Апроч таго, толькі мінімальная рэпрэзентаванасць (1 маёнтак) не дазваляе з большай верагоднасцю лічыць Ровенскі, Мазырскі і Бельскі (Гродзенская губ.) паветы належнымі да таго ж тыпу. Заўважана, што сярэдняя адлегласць да чыгуначных станцый і колькасць маёнткаў у цэлым звязаны слаба. Гэта сітуацыя, як і дамінаванне беларускай часткі Палесся (пры 41 % ад ліку паветаў), тлумачыцца гістарычным значэннем рачных шляхоў як асноўных камунікацый у краі. Апошняе ўскосна гаворыць аб дамінаванні традыцыйных варыянтаў прадпрымальніцкай ініцыятывы памешчыкаў Палесся. Гэта можна пад- мацаваць той акалічнасцю, што з 57 прадпрыемстваў фабрычна-заводскага тыпу 34 (60 %) належалі да вінакурнай галіны пры шасці прадпрыемствах лясной галіны, шасці цагельнях і пяці цукровых заводах (табл. 2). Заўважым, што паўнату і даставернасць, рэпрэзентатыўнасць крыніцы ставіць пад сумніў адсутнасць шкляных і фаянсава-фарфоравых прадпрыемстваў.

Вылучаны тры групы маёнткаў па характары прадстаўленай гаспадарчай ініцыятывы. Да першай аднесены маёнткі, што — на падставе сведчанняў крыніцьт — не мелі адзнак гаспадарчай актыўнасці, у тым ліку і тыя, для якіх паказаны толькі паляводства (пры трохполлі) і лясная гаспадарка (толькі продаж лесу). Варта заўважыць, што з-за характару рэпрэзентатыўнасці крыніцы некаторыя маёнткі, цалкам верагодна, маглі патрапіць да дадзенай групы выпадкова. Да другой групы (пераходнай) аднесены маёнткі са «звычайнымі» відамі гаспадарчай ініцыятывы (паляводства, жывёлагадоўля, вінакурства, вадзяныя млыны i г. д., якія не падпадаюць пад характарыстыкі першай i другой труп). Да трэцяй групы аднесены маёнткі з дастаткова высокім узроўнем праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы праз наступныя паказчыкі: наяўнасць паравых млыноў, насенневай гаспадаркі; продаж племянной жывёлы; садаводства, агародніцтва, пчалярства; вінакурства пры наяўнасці рэктыфі- кацыйных аддзяленняў і заводаў; наяўнасць лесаперапрацоўчых і лесахімічных, цагельных і іншых прадпрыемстваў (апроч звычайных вінакурань), лясной гаспадаркі пры лесаўзнаўленні. У выніку да першай, другой і трэцяй труп аднесены адпаведна 2, 9 i 36 маёнткаў (табл. 1). Чыстае трохполле было ўласціва толькі для трох маёнткаў. Колькасць гаспадарак трэцяй групы з высокай прадпрымальніцкай ініцыятывай цесна карэлюе з агульным лікам прадстаўленых у крыніцы маёнткаў. У выніку раней вылучаная палеская асаблівасць пацвярджаецца.

Падсумоўваючы, адзначым, што, паводле пазямельнага перапісу 1905 г., для 18 з 23 паветаў, аднесеных да Палесся (без уліку пяці паветаў дзвюх польскіх губерань), налічваецца 7191 дваранскае землеўладанне [12]. Па перапісе 1877 г., для той самай тэрыторыі налічваецца 5605 землеўладальнікаў-дваран пры 1937 населеных маёнтках [13]. У межах тых жа паветаў прадстаўлена апісанне толькі 34 га­спадарак, такім чынам, у якасці «ўзорных» рэпрэзентуюцца не больш як 2 % палескіх маёнткаў. Між тым, многія гаспадаркі памешчыкаў з высокім узроўнем прадпрымальніцкай ініцыятывы былі ўпушчаны: Р. Скірмунта з суконнай фабрыкай і буйным спіртзаводам у Парэччы, Ф. Пуслоўскага з двума шклянымі заводамі ў Целяханах Пінскага павета, I. Кяневіча з буйной лесапільна-фанернай фабрыкай у Капцэвічах Мазырскага павета, С. Гіжыцкага з буйным фарфоравым заводам у Гарадніцы, М. Грыпары ў Баранаўцы Ноўгарад-Валынскага павета і інш. У выніку — паўната дадзеных пад сумнівам. Але нават павялічваючы лічбу «ўзорных» маёнткаў у 2, у 3 і нават, як выключэнне, у 5 разоў, нельга адмаўляць у цэлым адносна нізкую эфектыўнасць прадпрымальніцкай ініцыятывы палескіх памешчыкаў у парэформенны перыяд Расійскай імперыі.

Літаратура

  1. Довнар-Запольский М. В. История Белоруссии / Переизд.: Минск, 1926. — Минск: Беларусь. 2003. — 680 с.
  2. История предпринимательства в России / Под ред. А. В. Семенова, Н. В. Козлова. А. А. Преображенского, В. Б. Перхавко. — Кн. 1. — М.: РОССПЭН, 2000. — 480 с.
  3. Кауфман А. А. К вопросу о культурно-хозяйственном значении частного землевладения // Аграрный вопрос. — j и — М.: Киигоизд-во «Беседа», 1907. — С. 442—628.
  4. Киштымов А. Л. Экономический потенциал белоруской усадьбы в конце XVIII — начале XX века // Истори­ческие усадьбы Беларуси: состояние и перспективы: Материалы междунар. конф.. Залесье (Сморгонский район), 4 5 сент. 2003 г. — Минск: Четыре четверти, 2003. — С. 90—123.
  5. Козловский И. И. Предпринимательство как социальная основа формирования гражданского общества в Рос­сии: Автореф. дис. …канд. филос. наук: 09.00.11. — М.: Московский экономико-правовой институт, 2005. — 23 с.
  6. Краткие справочные сведения о некоторых русских хозяйствах. — Вып. 1. — Спб.: Тип. В. Киршбаумау 1897. — 546 с.
  7. Краткие справочные сведения о некоторых русских хозяйствах. — Вып. 3. — 2-е изд. — Спб.: Типография В. Киршбаума, 1902. — 519 с.; Вып. 4. — 2-е изд. — Спб.: Тип. В. Киршбаума, 1904. — 332 с.
  8. Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР. Указатель. Т. 1. — М.: Тип. Б-ки им. В. И. Ленина, 1963. — 478 с.
  9. Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР. Указатель. Т. 2. — М.: Тип. Б-ки им. В. И. Ленина, 1963. — 502 с.
  10. Никулин В. Н. Помещики Северо-Запада России во второй половине XIX — начале XX пека. [Эл. ресурс]: Дис. д-ра ист. наук: 07.00.02. М.: РГБ. — (Из фондов Росс. Гос. б-ки). — 346 с. — Эл. адрес: http: // diss. rsl. ru/07/0264/070264045. pdf.
  11. Савельев П. И. Пути аграрного капитализма в России. XIX век. По материалам Поволжья: Автореф. …д-ра ист. наук: 07.00.02. — Екатеринбург: Уральский гос. ун-т им. А. М. Горького, 1995. — 42 с.
  12. Статистика землевладения 1905 г. — Вып. 11. Гродненская губерния. — Спб.: «Центральная» типолитогр. М. Я. Минкова, 1906. — 46 с.; Вып. 19. Минская губерния. — Спб.: Тип. «Народная польза», 1906. — 46 с.; Вып. 13. Моги­левская губерния. — Спб.: Тип. Т-ва «Электротипография Н. Я. Стойковой». 1906. — 53 с.; Вып. 41. Волынская губерния. — Спб.: Тип. С.-Петерб. акц. об-ва «Слово», 1906. — 55 с.; Вып. 43. Киевская губерния. — Спб.: «Центральная» типоли­тогр. М. Я. Минкова, 1906. — 57 с.: Вып. 47. Черниговская губерния. — Спб.: Тип. Т-ва «Народная польза», 1906. — 60 с.
  13. Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. — Вып. 3. Губернии мало- российские и юго-западные. — Спб.: Тип. М-ва внутр. дел, 1884. — 218 с.; Вып. 5. Губернии литовской и белорусской групп. — Спб.: Тип. М-ва внутр. дел, 1882. — 208 с.
  14. Указатель русской литературы по описанию отдельных русских частновладельческих хозяйств. 1765—1902 гг. / Сост. П. Богданов. —- Спб.: Тип. В. Киршбаума. 1904. — 116 с.
  15. Харькова Е. П. История предпринимательства и меценатства в России: Учеб. пособие для вузов. — М.: Изд-во ПРИОР, 1998. — 496 с.
  16. Jankowski R. Archiwum Warszawskie RadziwiMow w Archiwum Cjlownym Akt Dawnych vv Warszawie // http://www.agad.archiwa.gov.pl/ar/ar.Html 

Табліца 1

Гаспадаранне ў маёнтках на Палессі на мяжы XIX-XX стст.

Павет Маёнткі Зямля, дзес. Маёнткі з прам. прад-мі Колькасць прам. прад-ваў Маёнткі 1-й гасп. групы Маёнткі 2-іі гасп. групы Маёнткі 3-й гасп. групы
Бельскі (Седл. губ.) 2 2246 0 0 1 0 1
Грубяшоўскі 1 1269 1 1 0 0 1
Канстанцінаўскі 2 2750 2 2 0 1 1
Уладаўскі 3 19746,5 2 4 0 1 2
Холмскі 5 17335 5 6 0 1 4
Бельскі (Гродз. губ.) 1 12000 0 0 0 0 1
Брэсцкі 2 3801 1 2 0 0 2
Кобрынскі 3 18712,5 2 7 0 0 3
Пружанскі 4 3830 4 5 0 1 3
Пінскі 4 18310 3 3 0 1 3
Рэчыцкі 7 74852 7 11 0 3 4
Мазырскі 1 4249 1 2 0 0 1
Ровенскі 1 13500 1 1 0 0 1
Ноўг.-Валынскі 2 5759 2 4 0 0 2
Жытомірскі 5 51589,33 4 5 0 1 4
Гомельскі 3 5603,5 2 3 1 0 2
Чарнігаўскі 1 362 1 1 0 0 1

Агулам:

47 255915 38 57 2 9 36

Табліца 2

Прадпрыемствы ў маёнтках на Палессі, канец XIX — пачатак XX ст.

Група прамысловых аб’ектаў I Колькасць Група прамысл. аб’ектаў II Колькасць Група непрамысл. аб’ектаў Колькасць
Вінакур., рэктыф. з-ды 34 Торфараспрацоўка 1 Саляны склад 1
Піваварны завод 1 Майстэрні 6 Конныя з-ды 6
Цукровыя заводы 5 Сукнавальня 1 Хмельнікі 2
Лесапільныя заводы 3 Маслабойні, сыраварні* 4 т Садовыя пітомнікі 7
Скіпідарна-дзягц. з-ды 3 Крупадзёрні 2 Лясн. піт-кі 9
Цагельныя і чарапічны завод 7 Сушылка для фруктаў 1 Парнікі, аранжарэі* 3
Вапнавы завод 1 Млыны 24 Садов, і лясн. школа 2
Сукнавальны з-д 1 у т. л. паравыя 8 Пасекі (вуллі, калоды)* 7 (300)
Сенапрасавальны завод 1 у т. л. вадзяныя* 16 Птушнікі х 1
Бульбяна-крухмальны завод 1 Усяго: 38 (48) Усяго: 38
Усяго прам. прад-ваў I гр. (фабр.-зав.) 57 З прам. прад-вамі I гр.: 95 (105) Усіх прад-ваў: 143 (153)

*3аўвага: колькасць няпэўная — не заўсёды ёсць прамое ўказанне ў крыніцы.

Аўтар: В.А. Кахновіч
Крыніца:
Методы исследований истории Беларуси: проблемы, достижения, перспективы: мат-лы Междунар. научн.-практ. конфер., Минск, 22–23 октября 2008 г. / НАН Беларуси; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. Минск, 2009. С. 76–80.