Вылучаныя для этымалагічнага аналізу ўласныя назвы Гомельшчыны, дзве з якіх зафіксаваны на Тураўшчыне, правамерна характарызаваць як глыбока архаічныя з боку іх словаўтваральнай структуры і ўнікальныя з боку складаючых іx кампанентаў. Усе яны адзначаюцца стабільнасцю націску на пачатковым складзе (ЧАгоршчы, ЧАгошчы, ЧАмушаль), што можа ўказваць на агульнасць генэзіcy анлаутнага Ча-.
Чагоршчы мн. — мікратапонім (сенажаць) каля в. Альшаны на Тураўшчыне (ТС У,381) — адносіцца да ізаляваных назваў: адпаведнікі для яе не адшукваюцца у іншых славянскіх арэалах. Зафіксаваны ў той жа вёсцы адпаведны апелятыў чагоршчы мн. ’забалочаны хмызняк’ М.А. Дарошка генетычна арыентуе на чагАр, чагАрнік, укр. чагАрь, чагАрник ’пералесак, лес паміж палянамі’1, але гэта тлумачэнне не можа быць прынята па фанетычных і словаўтваральных прычынах. Да таго ж фіксацыя апелятыва толькі ў форме pluralia tantum можа сведчыць аб дэтапанімізацыі ўласнай назвы (ЧАгоршчы — чАгоршчы).
Назву Чагоршчы, як і астатнія ў гэтай групе, мэтазгодна ўключыць у рад славянскіх утварэнняў з анлаўтным Ча- <праслав. *са- / caj- дзеяслоўнага паходжання, ідэнтычнага ca- / caj- у *жakutі, *сajаti ’чакаць, ждаць’. Другі кампанент -горшчы звязвае беларускую назву з укр. Білогоршча — веска ў Пустамытаўскім раёне Львоўшчыны, Перегорщь — л.п. Іршы на левабярэжжы Цецерава ў сістэме Дняпра (цячэ на Жытоміршчыне)2, а таксама з апелятывамі тыпу балг. дыял. гръщ, гръща ’жменя’, блр. прыгаршчы мн. ’абедзве далоні з прыгнутымі пальцамі, жменя’, дыял. палеск. прыгаршча ’жменя’ (запіс наш), укр. пригорщ, пригорща, балг. дыял. прыгорща. славен prigorsca, przugarszez, руск. пригоршни ’мера чаго-н. сыпучага, што можна загрэбці ў абедзве далоні’ < пригърщьни і інш. Варта падкрэсліць, што арэал апелятыва дазваляе аднесці яго да праславянскага лексічнага фонду, узнавіўшы для яго архетып prigrhstje<*prigrttje — дэрыват з j-суфіксацыяй ад *prigrsti<*prigrtte. Параўн. блр. дыял. прЫгарсць, укр. дыял. пригорсть, пригіpcть, польск. przygarsc ‘жменя’ і інш. З сказанага вынікае, што кампанент -горшчы ўяўляе сабою j-расшырэнне зыходнага ‘жменя, горстка’. У такім выпадку, палеск. Чагоршчы правамерна разглядаць як тапонім дэрывацыйнай базай для якога быў антрапонім-пажаданне Параўн. іншыя антрапонімы-кампазіты ‘Cagoste, Camysez, *Camyz якія належаць праславянскаму іменаслову. Да сказанага дададзім, што граматычная аформленасць даследуемай назвы — форма pluralia tantum — таксама ўказвае на антрапонім у якасці яе ўтвараючага слова.
Чагошчы мн., а таксама вытворнае ад яго Подчагошчы (варыянт Под Чагошчы) мн. — мікратапонімы (сенажаці) каля в. Вялікае Малешава на Тураўшчыне (ТС У,380,381) — неабходна суаднесці з блр. Верачагошч м. — назвай вескі Любанскага раёна Міншчыны (Paп.Мн.49), у якой -чагошч выступае ў якасці постпазіцыйнага кампанента айконіма-кампазіта. На іншых тэрыторыях Беларусі тапанімічныя адпаведнікі не адзначаюцца. Такім чынам, арэал беларускїх назваў з асновай Чагошч- — зона Прыпяцкага Палесся.
Для разглядаемых палескіх тапонімаў выяўляецца ідэальны (у плане фанетычнай, словаўтваральнай, акцэнталагічнай характарыстык) адпаведнік сярод балгарскіх мясцовых назваў Албаніі (вобласць Валона), дзе фіксуецца Чагоща (Cagosta) з 1431 г.3, што дазваляе вылучыць яшчэ адну беларуска(палеска)-балгарскую топаізалексу. Фіксацыя ідэнтычных назваў у несумежных славянскіх арэалах дае магчымасць аднесці іх да праславянскай тапанімічнай спадчыны, узнаўляючы для іх праформу *cagosc < *cagostje. Словаўтваральная структура ‘Cagostje тлумачыцца адназначна — як j-дэрыват ад антрапоніма ‘Cagosti, рэканструкцыя якога прапанавана С. Роспандам на аснове ст.-чэш. Cahostice/Cehostice4, які ўключаны ў праславянскі іменаслоў (ЭССН ІУ,І0). Няма сумнення, што прыведзены беларускі матэрыял — сведчанне бытавання у антрапаніміцы дрыгавічоў.
Першапачатковая семантика тапоніма *cagostje — ’зямля (поле, сенажаць)ці яго нашчадкаў’.
Чамушальм — назва вёскі Кармянскага раёна Гомельшчыны (РапГом. 177), — несумненна, трэба суаднесці з укр. Чамишел — л,п. Цецерава на правым беразе Дняпра (Машт. Дн.42). Словаформы беларускай і ўкраінскай назваў (блр. да Чамушля, пад Чамушлем, на Чамишлю. по-над Чамышлем) указваюць на зыходнае *Чамышль. у якім перад плавным л’ развіўся секундарны галосны е (Чамышль — Чамышель), які пасля зацвярдзення шыпячага і беларускай мове рэалізаваўся ў а (Чамышель — Чамышаль). Параўн. развіцце неэтымалагічных галосных пасля ці перад санорнымі ў формах тыпу земль — зямель, вядро — вёдзёр). Да гэтага дададзім, што ў беларускай назве наглядаецца лабіялізацыя галоснага ы ва ўмовах лабіялізуючага асяроддзя — пасля лабіяльнага м (Чамышаль — Чамушаль) — тыповая з’ява для зоны фіксацыі айконіма. Такім чынам, разыходжанні ў фанетыцы беларускай і ўкраінскай назваў цалкам тлумачацца дзеючымі ў гэтых мовах фанетычнымі працэсамі.
Аналізуючы словаўтварэнне ўкраінскага гідроніма, А.М. Трубачоў аднёс яго да пасесіваў на — j -, матывуючы праслав *camyslz (атараўрамі ЭССЯ гэты антрапонім уключаны ў праславянскі імёналоў — 1У, 16)5. Прымаючы тлумачэнне этымолага як слушнае, падкрэслім, што ў дахрысціянскім антропаніміконе продкаў беларусаў таксама бытавала імя *camyslь, аб чым сведчыць аналізуемы айконім. Рэальным будзе аднясенне і адантрапонімнага дэрывата да праславянскага анамастыкона.
Што датычыць айконімаў з постпазіцыйным -mysljь, то яны не з’яўляюцца рэдкімі на тэрыторыі усходняй Славіі. Параўн. ст.-руск. Перемышль < праслав. Permysljь, Радомsшль — праслав. Radomysljь і інш.
Прадстаўлены намі беларускі тапанімічны матэрыял, які ў іepapхіі словаўтваральных мадэлей не належыць да інавацыйных, позніх па часе ўзнікнення, істотна ўзбагаціць уяўленні даследчыкаў аб словатворчых працэсах больш ранніх этапаў развіцця беларускай мовы — праславянскага. Ён жа падводзіць да сцвярджэння аб тым, што анамастыка славян дэманструе такое ж яркае адзінства, як і жывы слоўнік славянскіх народаў.
- Дарошка М. А. Мясцовыя геаграфічныя апелятывы У мікратапаніміі Тураўскага Палесся // Беларуская анамастыка. Мн.: Навука і тэхніка, 1992. С. 90-91.
- Маюцца ўсе падставы для аднясення да праславянскага гідранімічнага фонду Укр. Перегорщь, у аснове якога — праслав. *pergrirsrjь, страчанае жывой украінскай мовай, але захаванае паўднёва- і заходнеславянскімі мовамі. Параўн. ст.-сл. прЪгръшта, с.-харв. pregrsti, слвц. priehrstie, чэш. prehrsti і інш. Тым большае значэнне набывае ўсходнеславянскі анамастычны матэрыял для праблем узнаўлення і арэальнай характерыстыкі праславянская лексікі.
- Гл.: Займов И. Български географски имена с -j ь. София, 1373. С Л 74.
- Роспонд С, Структура и классификация древневосточнославянских антропонимов (имена) // Вопросы язикознания, 3, 1965. С. 14.
- Трубачев О.Н. Названия рек Правобережной Украины. М.: Наука, 1968.
Аўтар: Р.М. Казлова
Крыніца: Единство восточнославянских народов: прошлое,настоящее, перспективы: материалы науч. конф. — Гомель,1995. Ст. 147-149.