Алесь Мікус (“Крывакрыж”) дасць акустычны кватэрнік у Гомелі 2 траўня

0
1089
Алесь Мікус

Алесь Мікус – стваральнік гурта “Крывакрыж”, дыск якога “Малітвы вайны” выходзіў у 2009 г. Алесь – музыка, які ў залежнасці ад абставінаў грае на фартэпіяна, дудзе ды акустычнай гітары.

Падчас акустычнага канцэрту, што адбудзецца 2 траўня, прагучаць песні з новага сольнага альбому “Вырай-2012” і добравядомыя старыя кампазіцыі.

Прыходзьце!

Калі: 2 траўня

Дзе: прыпынак “2-я школа” ў Навабеліцы (як ехаць з цэнтру) а 19.00.

Кошт пытання: цалкам на сумленні публікі, пад час кватэрніку будзе капялюшык, які дапаможа падзякаваць музыку.

Падзея Вконтакте: vk.com/mikus_homel

Крывакрыж, МікусВокладка новага сольнага альбома Алеся Мікуса “Вырай-2012”