Ала Канапелька

0
1831

Нарадзілася 14 лютага 1960 года ў вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1978 г. скончыла Лоеўскую педагагічную навучальню і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г. – загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 г. – загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Сябра СП СССР з 1985 г.

Першыя вершы апублікавала ў 1974 г. (хойніцкая раённая газета «Ленінскі сцяг»), у рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс «Маладосць»). У 1985 г. выйшаў зборнік вершаў «Цвет алешыны».

Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Спасылка: www.vershy.ru/bio/biyagrafiya-aly-kanapelka