“Аксамітныя чытанні” у Гомелі

0
979
аксаміт, чытанні, бархатная книга

Сябры ды сяброўкі!

Кампанія вольных мастакоў “Магілка” і газета “Аксамітны жах” шчыра запрашае вас на чарговыя “Аксамітныя чытанні” што адбудуцца 21 кастрычніка у Гомелі!

Гэтым разам у межах тэмы “Структура горада” будзе разгледзенае пытанне “Творчасць у горадзе, горад у творчасці”.

Вас чакаюць захапляльныя выступы Андрэя Скідана, Вольгі Раўчанка і Сяргея Краснабародава. Удзел у дыскусіях зможа ўзяць кожны.

Пры жаданні самому выступіць звяртацца па тэл. (Андрэй Скідан)

Любіш родны край? Маеш што сказаць?

Прыходзь сам і захапі сяброў (і сябровак 😉 !

Калі: 21 кастрычніка а 16.30.

Дзе: г. Гомель, Паляўнічая хатка (вул. )

Уваход будзе каштаваць 2 тыс. рублей.

Даведка: “Аксамітныя чытанні” – старадаўнія творчыя вечарыны, якія ўжо больша за 10 год ладзіць у Гомелі кампанія вольных мастакоў “Магілка” і рэдакцыя газеты “Аксамітны жах”.