Ахоўная гісторыка-архітэктурная зона Гомеля

0
1292

Кожны горад, як і чалавек, мае свой твар і харак­тер. Яны ўтвараюцца з розных складнікаў, але ў пер­шую чаргу вызначаюцца наборам духоўных і культур­ных капггоўнасьцяў, створаных продкамі і передаваемых нашчадкам. У выпадку горада, гэта ня толысі гісторыя, зафіксаваная ў летапісах, датах і фатаграфіях, але і ўласна гарадзкі арганізм: будынкі, вуліцы, квар­талы, паркі – гістарычныя раёны. Яны зьяўляюцца носьбітамі гістарычнай інфармацыі, а зь іншага боку – яны прывязваюць (канкрэтызуюць) гісторыю да блізкіх і знаёмых кожнаму зь дзяцінства рэчаў. Гэткім чынам гістарычныя раёны адыгрываюць найважнейшую ролю ў пытаньні сувязяў паміж пакаленьнямі, а адпаведна – у фармаваныгі шырока разьвітай, з глыбокімі духоўнымі традыцыямі асобы. Асобы XXI стагодзьдзя, якая мае моцны падмурак у сваёй гісторыі і трады­цыях і, абапіраючыся на яго, ведае, як жыць у сучасным, зьменлівым індустрыяльным грамадзтве.

Уводзіны

Гісторыка-культурным цэнтрам Гомеля зьяўляецца парк Румянцавых-Паскевічаў (зараз парк культуры і адпачынку імя Луначарскага), утвораны ў першей палове XIX ст. на месцы старажытнага горада IX-XVIII ст. У суадносінах з палацава-паркавым комп­лексам была вызначана ўся клясыстычная структура горада: накірункі асноўных вуліц, разьмяшчэньне плошчаў і г.д. Адпаведна гістарычна складваўся і цэнтар горада – бліжэй да цэнтральнай плошчы і парку – больш прэстыжныя ды заможныя кварталы, капітальнае будаўніцтва і выразныя архітэктурныя дамінанты старасьвецкае забудовы. Лёс не пашкадаваў гістарычную забудову – вайна, чалавечая бяздумнасьць і про­ста час зьнішчылі большую частку старых гарадзкіх кварталаў. І ў такім кантэксьце заканамерна паўстае пытаньне аб захаваньні таго, што зьбераглося – аб ахоўнай зоне гістарычнай забудовы Гомеля.

Увогуле пытаньне аб ахоўнай зоне ў Гомелі ўпершыню ўзьнялі ў 1985 годзе, у сувязі з пачатаю перабудоваю кінатэатра ім Ісачанкі, пгго знаходзіўся на тэрыторьгі парка імя Луначарскага. Фактычна адбывалася зьнішчэньне культурнага слою вакольнага горада старажытнага Гомія на тэрыторыі ў некалькі сотняў квад­ратных мэтраў. Тады група энтузіястаў на чале з супрацоўнікамі абласнога музея А. Макушнікавым, У. Ліцьвінавым і інш. актыўна выступіла супраць барбарскага зьнішчэньня сьведкаў гарадзкой гісторыі. 3 асуджэньнем зьнішчэньня “непрачытанай” археалёгіі Го­меля выступілі супрацоўнікі АН БССР дактары гістарычных навук Л.Д. Побаль, П.Ф. Лысенка, Э.М. Загарульскі. Будаўніцтва было перапынена, а на месцы катлаванаў былі праведзены археалягічныя раскопкі (1986-87 гг.), якія далі ўнікальныя для Беларусі і ўсёй Усходняй Эўропы адкрыцьці. Дзякуючы гэтаму адпаведнай пастановай аблвыканкама (1986 год) у горадзе былі вызначаны межы археалягічай зоны і створаны рэжым захаваньня і выратавальнага дасьледваньня археалягічнага культурнага пласта старажытнага Гомія. I гэтая пастанова не засталася толькі на паперы — на працягу амаль 15 гадоў у горадзе няма выпадкаў «несанкцыянаванага» ўварваньня будаўнікоў у ахоўваемыя старажытныя адкладаньні. Ім абавязкова папярэднічаюць археалягічныя раскопкі.

Калі пытаньне з археалягічнай зонай Гомеля было вырашана яшчэ ў другой палове 1980-х, дык пытаньне з ахоўнай зонай гістарычнай забудовы горада, на жаль канчаткова ня вырашана і дагэтуль. Першапачаткова гэтае пытаньне было ўзьнята гомельскай грамадзкасьцю напрыканцы 1980-х у сувязі з плянуемым стварэньнем «новага кампазыцыйнага цэнтра горада» ў межах вуліцы Пралетарскай. Паводле гэтага праекту прапаноўвалася старую забудову на тэрыторыі паміж плошчай Леніна і мастом на Навабеліцу зьнесьці, а на яе месцы ўзьвесьці шэраг сучасных шматпавярховікаў. Квартал паміж вуліцай Гагарына і Ільлінскім спускам плянавалася адвесьці пад новы трохпавярховы палац піянэраў, які быў бы бачны ажно з плошчы Леніна. Калі б гэты праект быў рэалізаваны, назаўсёды зьніклі ня толькі два гістарычных раёны горада разам з усёй іх гістарычна складзенай забудовай (Спасава слабада і Кагальны роў), але і парк, які б апынуўся на скрыжаваньні транспартных і людзкіх патокаў, ня вытрымаў бы гэткай урбаністычнай перагрузкі, ператварыўшыся ў тыповую дваровую пляцоўку для выгулу сабакаў. Супраць гэтага ганебнага для горада праекта шырокім фронтам выступіла грамадзкасьць. Краязнаўцы, супрацоўнікі музэя, журналісты, архітэктары, нефармальнае краязнаўчае аб’яднаньне «Вытокі» (якое і сфармавалася на гэтай хвалі барацьбы за захаваньне Спасавай слабады) да і проста неабыякавыя гараджане ня толькі пратэставалі, але і прапаноўвалі сваё бачаньне будучыні дадзенага гістарычнага раёну. Пад ціскам грамадзкасьці ідэя перабудовы вуліцы Пралетарскай засталася нерэалізаванай, а гарадзкія ўлады ўсьвядомілі актуальнасьць праблемы захаваньня для горада ягонага гістарычнага цэнтра. Былі прыняты і адпаведныя заканадаўчыя акты. У 1987 годзе інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» падрыхтаваў карту «Праекта зон аховы і рэгуляваньня забудовы», якая вызначала ахоўную зону горада (тэрыторыя парка) і зоны рэгулявань­ня забудовы (тэрыторыя ў межах вуліц Фрунзэ – Пляханава – Гагарына – Інтэрнацыянальная – плошча Леніна – Сялянская – Савецкая – Пушкіна – Валатаўская – Сожская – К. Маркса – наберажная Сожа). У 1992 годзе Гарадзкім саветам было прынята рашэньне: да распрацоўкі праекта рэгенэрацыі гістарычнага цэнтра г. Гомеля лічыць межамі гістарычнага цэнтра вуліцы Фрунзэ, Інтэрнацыянальная, пр. Леніна, Чырвонаармейская, Камсамольская, Савецкая, Пушкіна, Білецкага, Баўмана, наберажная Сожа; разгляд праектаў за­будовы гістарычнага цэнтру праводзіць на пашыраным паседжаньні гарадзкога горадабудаўнічага Савета з запрашэньнем удзельнікаў пастаяннай камісіі па культуры і гістарычнай спадчыне.

Такім чынам, пагроза гвалтоўнага зносу старой забудовы горада з боку афіцыйных структур зьнікла, але яна ўзьнікла зь іншага боку – прыватнага ўласьніка. Старыя будынкі, якія афіцыйна не зьяўляюцца помнікамі архітэктуры, але фармуюць воблік гарадзкой забудовы канца XIX – пачатку XX ст., належаць прыватным асобам. Яны ніяк не ахоўваюцца, і паступова на ўзроўні індывідуальнага будаўніцтва, перабудоўваюцца ды абкладаюцца цэглаю, губляючы свой першапачатковы выгляд. На тэрыторыі, прылеглай да архітэктурных помнікаў, у абыход закона ўзводзяцца жылыя катэджы, непапраўна псуючы цэласнасьць архітэктурна-ляндшафтнага ансамблю. Прыклад такой бяздумнай забудовы – некалькі трохпавярховых катэджаў зь белай цэглы ў непасрэднай блізкасьці ад Ільлінскае царквы і інш. Канешне, гэтых людзей так­сама можна зразумець – яны натуральна вырашаюць свае жыльлёвыя і гаспадарчыя праблемы. Але так зьнішчаецца гісторыя ўсяго 500-тысячнага Гомеля! Таму такая сытуацыя ня можа доўга працягвацца, бо прывядзе да поўнага зьнікненьня традыцыйнай мяшчанскай забудовы горада, і патрабуе прыняцьця тэрміновых рашэньняў па стварэньні ў Гомелі ахоўнай зоны гістарычнай забудовы. У сувязі з такімі акалічнасьцямі напрыканцы 1990-х гадоў вакол Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі «Талака» ўтварылася ініцыятыўная група, якая ставіць сваёй задачай стварэньне ў Гомелі ахоўнай зоны гістарычнай забудовы як спосабу захаваньня для нашчадкаў старога цэнтра горада і ўнікальнай архітэктурнай асаблівасьці Гомельшчыны — драўлянай карункавай дамавой разьбы.

Гомельская ініцыятыўная група лічыць, што будучая ахоўная зона гістарычнай забудовы Гомеля павінна адпавядаць наступным патрабаваньням:

  • Зьмяшчаць дастаткова вялікую колькасьць ста­рой гістарычна складзенай забудовы канца XIX — першай трэці XX ст.;
  • Мець агульную мяжу з паркам. Гэта азначае быць зонай, пераходнай ад парку (прыроды) да горада сучаснага тыпу (шматпавярховай забудовы), і т.ч. перасьцерагаць парк ад залішняга ўзьдзеяньня сучаснай цывілізацыі;
  • Максымальна ўключаць прыродныя ляндшафты (яры, нізіны, бераг Сожа і г.д.);
  • Быць дастаткова лёгкадаступнай з галоўных транспартных магістраляў горада;
  • Быць прывабнай з пункту гледжаньня развіцьця турызму.

Сыходзячы з гомельскіх рэаліяў, усім пяці патра­баваньням адпавядае тэрыторыя, якая ўключае вуліцы Камісарава, Пралетарская, Пляханава, Фрунзэ на поўдзень ад парку (тэрыторыя гістарычных гарадзкіх раёнаў «Кагальны роў» і «Спасава Слабада»); Арцёма, Баўмана, Білецкага, К. Маркса, Пушкіна, Валатаўская, Парыжскай Камуны і Сожская на поўнач ад парку (гістарычны гарадзкі раён «Сьвісток») (гл. плян).

Паўночная частка зоны зьмяшчае значную коль­касьць захаванай старой індывідуальнай забудовы (Ар­цёма – 7, К.Маркса – 7, Валатаўская – 23, Парыжскай Камуны – 21), але тут знаходзіцца і сучасная забудова. Асноўная яе каштоўнасьць у непаўторным прырэчным ляндшафце (Баярскі, Крушэўскі, Валатаўскі спускі і інш.) і вялікай колькасьці старой, у некалькі паверхаў, капітальнай каменнай архітэктуры (напр. помнік рэспубліканскага значэньня «Паляўнічы домік» (1820); Арцёма 8, Баўмана 2, 4, 6, 8, 16, Білецкага 4, 6,11 (усе да 1917); Білецкага 10 (1818-22) і інш.). Вуліца Пушкіна, што ўваходзіць у гэты раён (а таксама і іншыя цэнтральныя вуліцы) разам са старой каменнай забудовай на ёй, пад увагу покуль не бярэцца.

Паўднёвая частка, акрамя выдатных прыродных ляндшафтаў (Ільлінскі спуск, Кагальны роў), зьмяшчае вялікую колькасьць старой індывідуальнай забу­довы (Фрунзэ – 7, Пралетарская – 35, Камісарава – 21, Пляханава – 25, плошча Пляханава – 4). Тут захаваліся нават цэлыя кавалкі вуліц. Разам з індывідуальнымі пабудовамі, у гэтай частцы горада знаходзіцца шэраг помнікаў рэспубліканскага і абласнога значэньня, вакол якіх існуе іх ахоўная зона – драўляная стараабрадзкая Ільлінская царква (1794), каменная Прэабражэнская царква (нэарасейскі стыль, 1910), ком­плекс будынкаў вайсковага шпіталю (мадэрн, 1914, арх. Шабунеўскі), будынак, дзе разьмяшчаўся ЦК КП(б)Б у 1941 г. (пачатак XX ст.).

У абедзьвюх частках зоны захавалася некалькі брандмаўэраў – элемэнтаў супрацьпажарнай аховы горада канца XIX ст. (высокія глухія каменныя сьцены, што разьдзялялі два блізкастаячыя драўляныя дамы).

Увесь прапануемы раён ахінае парк і буфэрам аддзяляе яго ад астатняй індустрыяльнай часткі гора­да, знаходзіцца на тэрыторыі вакольнага горада і пасадаў Гомеля IX-XVIII ст. і мае выхады да берага Сожа — т.ч. зьяўляецца яшчэ археалягічнаю і экалягічнаю зонаю.

Канечне, апанэнты стварэньня ў Гомелі ахоўнай зоны гістарычнай забудовы могуць запярэчыць, што далёка ня ўсе старыя дамы, якія знаходзяцца ў адзначанай зоне, зьяўляюцца гістарычна каштоўнымі нават па прапануемых намі крытэрах. І таму, калі і ёсьць нейкія цікавыя дамы, то іх лепш перанесьці і захаваць у іншым месцы, а замест астатніх, менш прыгожых, набудаваць сучасных шматпавярховікаў, і такім чынам вырашыць жыльлёвую праблему ў горадзе. Але такая прапанова памылковая ў сваёй сутнасьці. Адзін асобна ўзяты стары дом, нават самы прыгожы ў горад­зе, мае мінімальную каштоўнасьць, будучы вырваным з свайго ляндшафтна-архітэктурнага асяродку. Ён заўсёды будзе несьці на сабе адбітак некаторай штучнасьці і выклікаць пачуцьцё прыгожага, але – муляжа. Для сучаснага горада каштоўным зьяўляецца не адзін ста­ры дом, а цэлы гістарычны раён, які зьмяшчае дух мінулых эпох і зьяўляецца жывым увасабленьнем гарадзкой гісторыі. Ды й таньней тэта, чым пераносіць цэлы раён.

Асобна трэба ўказаць, што Гомельшчына – раён бытаваньня яркага, насычанага разьбянога дэкору. І пераважная колькасьць будынкаў індывідуальнай за­будовы адзначанай часткі горада аздоблены цудоўнымі ўзорамі гомельскай прапільной карункавай разьбы канца XIX — першай трэці XX ст., некаторыя прыклады якой больш нідзе не дублююцца. Падкрэсьліваем: драўляны прапільны дамавы дэкор г.Гомеля – самы яркі ва ўсёй Беларусі. Стварэньне ахоўнай гістарычнай зоны ў прапануемых межах дазволіла б ня толькі захаваць старую забудову, a і выгодна падкрэсьліць асаблівасьць Гомельшчыны ва ўсім беларускім і эўрапейскім кантэксьце. Горад атрымаў бы свой новы твар – так бы мовіць, музэй «пад адкрытым небам» драўлянай мяшчанскай (гарадзкой) архітэктуры паўднёва-ўсходняй Беларусі, які гістарычна склаўся і захаваўся пры мінімальным штучным новаўвядзеньні (чым выгодна адрозьніваўся б ад музэю БНА ў Строчыцах і Траецкага прадмесьця). Цікава, што ў іншаземцаў Траецкае прадмесьце не пакідае ніякага асаблівага ўражаньня (ў Эўропе любы 10-тысячны горад мае такую самую архітэктуру, а то й лепей). А вось драўляны дэкор Гомеля нікога зь іншаземцаў не пакідаў абыякавым. Бо ў іх такога няма, а калі і ёсьць нешта падобнае, дык каштуе вельмі дорага. А тут — цэлы горад!

Рэальна, драўляная забудова гістарычнай зоны адлюстроўвала б архітэктуру г.Гомеля, але фактычна рэпрэзэнтавала б асаблівасьць архітэктуры ўсёй паўднёва-ўсходняй Беларусі. Сыходзячы з такой пазыцыі, лічым, што ўтварэньне ў Гомелі ахоўнай зоны гістарычнай забудовы ёсьць толькі першым крокам для ўтварэньня на яе аснове музэя драўлянай архітэктуры паўднёва-ўсходняй Беларусі.

Стварэньне ахоўнай гістарычнай зоны

Наша ініцыятыўная група лічыць, што ўсю працу па падрыхтоўцы неабходных матэрыялаў для стварэньня ў Гомелі ахоўнай зоны гістарычнай забудовы можа і павінна зрабіць грамадзкая камісія, складзеная з прадстаўнікоў зацікаўленых арганізацыяў: Абласнога му­зэя, Гарсавета, Гістарычнага факультэта ГДУ, Аддзелаў архітэктуры гарадзкога і абласнога выканкамаў, Таварыства аховы помнікаў і іншых краязнаўчых арганізацыяў, краязнаўцаў, што займаюцца вывучэньнем архітэктуры старога Гомеля і інш.

Мы лічым, што стварэньне зоны павінна складацца з наступных частак:

1. Вызначэньне межаў, тэрыторый, вуліц, дамоў і свабодных пляцаў, што павінны ўваходзіць у ахоўную зону.

Крытэрамі гістарычнай каштоўнасьці пабудовы павінны быць:

– Больш за 70-ці гадовы ўзрост;

– Наяўнасьць на доме драўлянага разьбянога дэкору ці яго элемэнтаў;

– Арыгінальнасьць інжынэрнай канструкцыі.

2. Вызначэньне юрыдычнага статусу ахоўнай зоны.

Грунтуючыся на сучасным беларускім і міжнародным заканадаўстве па дадзенай тэматыцы, пераймаючы вопыт міжнародных ахоўных таварыстваў, створаная грамадзкая камісія павінна падрыхтаваць для гарадзкога Савета дэпутатаў законапраект аб статусе ахоўнай зоны, правах і абавязках уладальнікаў дамоў на яе тэрыторыі, іншых пытаньнях функцыянаваньня зоны.

3. Вызначэньне дамоў у іншых частках гораду, пгго падлягаюць ахове ці пераносу ў ахоўную зону.

На жаль, дадзеная праца ў горадзе праведзена недасканала — пад ахову ўзяты толькі каменный дамы, 2-х і больш павярховыя (за рэдкім выключэньнем), у той час як асаблівасьць Гомельшчыны, драўляныя аздобленыя дэкорам — у пераважнай большасьці нідзе ня ўлічаны і не ахоўваюцца. Таму прапануем: абапіраючыся на базу дадзеных па драўлянаму дамавому дэкору Гомеля, сабраную пры Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі «Талака» (ўключае фатаграфіі па 680 дамах горада, багатых на разьбяны дамавы дэкор канца ХІХ-ХХ стагодзьдзяў), камісія павінна вызначыць дамы, што зьяўляюцца каштоўнымі для горада, каб быць узятымі пад ахову ці перанесенымі ў ахоўную зону.

4. Стварэньне падрабязнай дакумэнтацыі на кожны асобны дом (які ўяўляе гісторыка-культурную каштоўнасьць для горада), уключна з падрабязнымі замерамі і прамалёўкамі дэталяў дэкора; стварэньне плянаў рэстаўрацыі кожнага дома разам з надворнымі пабудовамі. Гэтую працу, прынамсі асноўную яе частку, маглі б выконваць студэнты-архітэктары БелДУТа, у якасьці курсавых і дыплёмных работ.

5. Кансэрвацыя існуючай архітэктурна — будаўнічай сытуацыі ў ахоўнай зоне.

Заканадаўча аформленая гарадзкім Саветам поўная забарона ці істотная рэглямэнтацыя любога капітальнага будаўніцтва ў ахоўнай зоне.

6. Стварэньне пляна рэгенэрацыі зоны.

7. Паступовая рэгенэрацыя зоны — рэстаўрацыя існуючых дамоў і гаспадарчых пабудоваў, добраўпарадкаваньне вуліц, аднаўленьне старога брукаванага пакрыцьця вуліц ці пракладка новага; пры неабходнасьці — дэмантаж сучаснай забудовы і замена яе на старыя будынкі, перанесеныя зь іншых раёнаў горада ці рэканструяваныя паводле архіўных матэрыялаў; выкуп горадам прыватных дамоў; азеляненьне, асьвятленьне, добраўпарадкаваньне берага Сожа, правядзеньне неабходных камунікацый і г.д.

Адразу трэба сказаць, што стварэньне ў Гомелі паўнавартаснай ахоўнай зоны гістарычнай забудовы, а ў далейшым, на яе аснове, стварэньне музэя драўлянай архітэктуры паўднёва-ўсходняй Беларусі, спра­ва не аднога года, а ў лепшым выпадку гадоў 15-20. Але гэта неабходная праца, калі мы хочам бачыць наш горад неад’емнай часткай культурнай цывілізацыі XXI стагодзьдзя, а не яе прамыслова-сыравінным задворкам.

Функцыянальнае выкарыстаньне ахоўнай гістарычнай зоны

Максымальна захоўваючы старую забудову, дапоўніць яе найбольш прыгожымі ўзорамі старых дамоў зь іншых частак горада і сфармаваць т.ч. стары гістарычна-архітэктурны цэнтар горада. У адноўленых дамах магла б разьмясьціцца вялікая колькасьць бараў, кавярняў (што вызваліла б ад іхнай залішняй прысутнасьці парк), рэстаранаў нацыянальных кухняў; майстэрняў народных умельцаў (ганчароў, кавалёў, разьбяроў ды інш.) і мастакоў, якія б тут сама преда­валі б свае вырабы. Вялікая колькасьць сувэнірных і іншых крамак, музэяў гарадзкой этнаграфіі; розныя моладзевыя, аматарскія, творчыя аб’яднаньні, тэатры і мастацкія салёны, пляцоўкі пад адкрытым небам. Усе гэтыя ўстановы арганічна ўпішуцца ў ахоўную зону і сваім фуккцыянаваньнем будуць спрыяць ейнаму разьвіцьцю. Выкарыстаньне старых падвальных памяшканьняў і пабудова новых, падземных, дазволіла б павялічыць карысную плошчу, не зьмяняючы вонкавы

Стварэньне такой ахоўнай зоны ў прапанаваных ме­жах дазволіла б вырашыць шмат гарадзкіх праблем:

Па-першае, значна павялічылася б тэрыторыя, прыдатная для культурнага адпачынку гараджан і гасьцей горада (якая на сёньняшні дзень, па вялікім рахунку, абмежавана тэрыторыяй аднога парку);

Па-другое, канчаткова было б вырашана пытаньне захаваньня і выкарыстаньня гістарычных будынкаў горада;

Па-трэцяе, горад атрымаў бы дадатковую крыніцу фінансавых паступленьняў за кошт разьвіцьця турызму, бо ў прынцыпе, на сёньня ў Гомелі, акрамя парка, турыстычных аб’ектаў больш і няма;

Па-чацьвёртае, быў бы аформлены гістарычны ды рэальны твар і цэнтар горада;

Па-пятае, гэта разгрузіла б парк ад залішняй гарадзкой мітусьні, а адпаведна спрыяла ягонаму захаваньню;

Па-шостае, была б добраўпарадкавана значная частка геаграфічнага і гістарычнага цэнтру горада;

Па-сёмае, сфармавала б у жыхароў Гомеля (асабліва ў моладзі) гонар за свой горад і ягоную гісторыю, прывязала б іх да месца сваіх каранёў і т.ч. абудзіла б у іх пачуццё сваёй адказнасьці за далейшы лёс іхнага горада, падштурхнула да актыўнага ўдзелу ў вырашэньні ягоных праблемаў.

Фінансавае забесьпячэньне

Адно з галоўных пытаньняў у стварэньні ахоўнай гістарычнай зоны – гэта пытаньне фінансавага забесьпячэньня правядзеньня работ. Частку фінансавых выдаткаў могуць ўзяць на сябе гарадзкі і абласны бюджэты, некаторыя сродкі можна атрымаць ад рэспубліканскага бюджэта, прыватных ахвяраваньняў, іншых спонсараў (ў тым ліку міжнародных – UNESCO і інш.). Улічваючы ўнікальнасьць гомельскай драўлянай дамавой разьбы (у Заходняй Эўропе такога няма, a ў Расеі – зусім іншыя дэкаратыўныя традыцыі) разьлікі на міжнародную дапамогу – цалкам абгрунтаваныя. Частка працы можа рабіцца шляхам «народнай будоўлі» – непасрэднай працай валянцёраў па добраўпарадкаваньні тэрыторыі гістарычнай зоны і парка (грамадзкія арганізацыі, школы і інш.). Але асноўная крыніца фінансавых паступленьняў – гэта прыватныя інвэстыцыі. Прыцягнуць іх можна наступным чынам: гарадзкі Савет павінен распрацаваць і прыняць заканадаўчыя акты, якія, акрамя вызначэньня юрыдычнага статусу гістарычнай зоны, забясьпечваюць прыватным інвэстарам, што ўкладуць грошы ў яе аднаўленьне па вызначаным пляне рэгенэрацыі (напрыклад, адрамантуюць існуючы стары дом і зробяць у ім сувэнірную крамку ці бар), значныя падатковыя ільготы для дадзенага прадпрыемства (крамкі ці бара) на вызначаную колькасьць гадоў. Гэта дазволіла б прыцягнуць значныя інвэстыцыі ў рэгенэрацыю гістарычнай зоны і празь некалькі гадоў забясьпечыць гораду моцную дадатко­вую крыніцу падатковых паступленьняў.

Заключэньне

«Стары горад» — цэнтар любога сучаснага эўрапейскага горада. Звычайна гэта малая частка цэнтру, але такія кварталы — гонар для ўсіх гараджан. Сюды яны вядуць гасьцей горада, тут самыя лепшыя месцы адпачынку. Гэта тое, што застанецца назаўсёды ў іх горадзе іх дзецям. Незалежна ад уласнасьці і палітычнай кан’юнктуры. Стары Гомель – гэта тое, што мы атрымалі ў спадчыну ад нашых папярэднікаў, і што мы пакінем у спадчыну нашым дзецям (калі мы яшчэ зьбіраемся ім непгга пакінуць акрамя праблем). І тое, як мы ў Гомелі ставімся да зробленага нашымі прод­камі, прадвызначае, як нашы дзеці ў будучым паставяцца да зробленага намі.

2002 год – юбілейны для Гомеля – 860 гадоў першай летапіснай узгадкі. Самым лепшым падарункам для горада было б прызнаньне актуальнасьці праблемы стварэньня ахоўнай гістарычнай зоны. Зоны якая б увачавідку адлюстроўвала гарадзкую гісторыю і не блытала гісторыю горада з псторыяй палацава-паркавага комплексу. Але прызнаньне праблемы і стварэнь­не ахоўнай гістарычнай зоны – гэта не толькі падарунак гораду, гэта паказчык таго, наколыгі мы, гамяляне, высьпелі, каб быць “грамадзянамі свайго горада”. Альбо і на далей падчас паездак будзем дзівіцца павазе да гісторыі ў Нямеччыне ды Італіі, і вечна плакаць пра незразумелую непавагу да яе ў нас.

На сёньня, стварэньне ахоўнай зоны гістарычнай забудовы Гомеля – першасная задача ў вывучэньні і захаваньні гарадзкой спадчыны. Цікава было б пачуць меркаваньні на гэты конт нашых чытачоў.

Гістарычная забудова на рагу вуліц Фрунзе і Пляханава. Канец XIX ст.

Гарадская сядзіба пач XX ст. па вуліцы Парыжскай Камуны.

Гарадская сядзіба пачатку ХХ ст. па вуліцы Валатаўской.

Панарама вуліцы Пралетарскай.

Фрагмент аздаблення дома па вуліцы Пляханава 8.

Пачатак ХХ ст.

Сядзіба па вуліцы Фрунзэ 24-1.

Пабудаваны ў 1895 г.

Панарама Ільінскага спуска.

Фрагмент аздобы вугла дома па вул. Фрунзэ 24-1.

1895 г.

План гістарычнага цэнтра Гомеля

 

Аўтар: Яўген Малікаў (на момант 2002 году – старшыня ГМКГА “Талака”, зараз – выкладчык БелДУТ).

Крыніца: гісторыка-краязнаўчы навукова-папулярны часопіс Гомельскага рэгіёна “Інвентар” № 1/2002