Адкрыццё выставы “Арт горада” Віктара і Дзяніса Петрулянковых

0
1420
Арт горада - выстава Дзяніса Петрулянкова ў Гомелі

У межах праекта «Жывы аўтограф» цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна запрашае 8 лістапада ў 17.00 на адкрыццё выставы “Арт горада” дынастыі мастакоў Віктара і Дзяніса Петрулянковых.

На выставе будзе прадстаўлена 27 мастацкіх работ. У творчасці Віктар Петрулянкоў працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу, а Дзяніс аддае перавагу акварэлі.

Выставка в библиотеке Герцена в Гомеле Арт горада и афиша к нейВіктар Міхайлавіч Петрулянкоў нарадзіўся ў горадзе Дзямідава Смаленскай вобласці. У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы быў размеркаваны ў Гомель, дзе і жыве па гэты дзень. Працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў школе, выкладнікам малюнка, жывапісу і кампазіцыі ў мастацкай школе і мастацкай вучэльні. Удзельнік абласных мастацкіх выстаў і пераможца рэспубліканскага конкурсу 2003 года сярод мастакоў-педагогаў.

Дзяніс Віктаравіч Петрулянкоў нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віцебску. Малюе з ранняга дзяцінства. Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам, а ў 1998 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Смаленскага ўніверсітэта. З 1998 года працуе графічным дызайнерам і ілюстратарам. Супрацоўнічае з вядучымі расійскімі і замежнымі дызайн-студыямі, агенцтвамі і выдавецтвамі. Сябар Саюза мастакоў Расіі. Працуе ў розных тэхніках і накірунках. Удзельнік абласных, усерасійскіх і міжнародных выстаў. Лаўрэат акварэльнага біенале ў Бялградзе (Сербія). Выкладае малюнак і жывапіс у мастацкай школе і універсітэце ў горадзе Смаленску, дзе і пражывае.

art2art3art4Аснову экспазіцыі склалі працы ў жанры пейзаж, у тым ліку гарадскі. Віктар Петрулянкоў бярэ за аснову малюнак прыроды, а ў працах яго сына Дзяніса пераважае гарадскі пейзаж. Карціны мастакоў саграваюць унутранай цяплынёй і прыўносяць у жыццё новыя яркія фарбы, кожная з іх — сапраўдная сімфонія колеру.

Для ўсіх ахвотных у межах адкрыцця Дзяніс Петрулянкоў правядзе майстар-клас у тэхніцы акварэль.

Выстава будзе доўжыцца да 7 снежня. Уваход вольны.