Запазычанні ў гаворках Тураўшчыны

0
49
Запазычанні ў гаворках Тураўшчыны

Гаворкі Тураўшчыны ў тэрытарыяльных адносінах з’яўляецца заходняй, адносна адасобленай ускраінай усходнепалескай дыялектнай зоны. Гэтым абумоўлена пашыранасць тут заходнепалескіх лексічных рэгіяналізмаў і запазычанняў, невядомых на ўсходзе гэтай зоны.

Лексіка іншамоўнага паходжання, якая ўжываецца ў гаворках Тураўшчыны, у большасці адносіцца да даўніх, засвоеных запазычанняў і вызначаецца разнастайнасцю паходжання і шляхоў пранікнення, сферы ўжывання і спосабаў адапатацыі.

У колькасных адносінах сярод запазычанняў Тураўшчыны вылучаюцца словы нямецкага паходжання: бУкса “утулка ў коле”, “калодка ў коле” < ням. Buechse, бунт “звязка, жмут, касмыль” < Bund; кныпель “кароткая палка для закручванна гужвы ў плыце” < ням. Knueppel; кУхел /кУхол/ “невялікі кубак” < с.в.ням. Kuefel; лЕгар “падруба” < с.в. ням. leger; лотра “гультай, лодар” < с.в.нам. loter; нов.в.ням. Lotter; стодОла “вялікая пабудова” < ст.в.ням. stadal; столЮга /штолага/ “козлы”,”станок для апрацоўкі клёпак” < ням. Stellage, трам /трама/ “апорная бэлька, якая падтрымлівае столь” < ням. Trama; табель /тэбел. тэбол/ “табель”, “драўляны цвік, шпунт”, “выступ у бервяне” < ням. Dоеbel ; фракт “заробак на сплаве лесу” < ням. Fracht; шрубстак “вялікія кавальскія ціскі” < ням. Schraubstock і мн. інш. Гэтыя i іншыя германізмы запазычваліся, як правіла, праз польскую мову.

Слова польскага паходжання ў колькасных адносінах у гаворках Тураўшчыны значна ўступаюць германізмам: ведлуг “паводле” < wedіugі вомпіцца “непакоіцца, сумнявацца” < w№tpiс; жона “жонка” < їo­na; рыдзель “рыдлёука” < rydel; тэж “таксама” < tez; шчыгульны “які шчыльна, добра прылягае” < szczegуlny і інш.

Адносна раўнамерна ў аналізуемых гаворках прадстаўлены запазычанні з балтыйскіх, цюркскіх і класічных моў. Гэта балтызмы: ван­чос “від лесаматэрыялу” < літ. vancos ; гірзка “аўсюк” літ. sirsa; клуня “гаспадарчы будынак для захоўвання снапоў сена” < літ. kluonas; кульша /кульча/ “рог у стозе, возе” < ліг. kulse; лампека /лапека/”нязграбны чалавек” < літ. lampekas; экспр. “шленькая хатка” < літ. pune, лтш. pune; шклюд “цяслярская сякера” < літ. akliutas і інш.; цюркізмы: байрак “даліна, равок, кар’ер”, “высокае пустазелле, бур”ян” < тур. bayir; гарбА “воз гаршкоў у ганчара” < тур. аraba; жупан “кажух, накры­ты сукном” < apaб. dzubban; кабат “від адзення” < перс, kaba; кандалы “драўляны абутак” < араб. gaidani; локша “выраб з пшанічнай мукі у выглядзе высушаных палосак” < тат. lакса; майдан “адкрытая прастора” < крым.-тат. maidan < араб. majdan ; огер/ёгер/ “жарабец” < тyp. ajkir, ojgur; сап’ян “саф’ян” < тyp. saltijan, лацізмы: бестыя /бесція/ “нягоднік, паганец” < bestia; брунелька. /бруналька, бурнелько/ “гарлянка” < Brunella; кварта “кружка, кубак” < quarta; компан /кондан/ “сябрук, таварыш, хаўруснік” < cum panis; лемент “крык, лямант” < lamenta; олеі “алей” < oleum; фашыны “звязкі з лазы” < fascis; хамілія /фамілія/ “прозвішча” < familia; хворма “форма” < forma; фундамент “фундамент” < fundamentum; гэцызмы: магнЕз “незвычайная здольнасць заварожваць, скоўваць волю, прыцягваць да сябе” < maxnos; махіна “велічэзнасць” < moxino; рызыкант “адчайны, рызыкоўны чалавек”< risikon; файтон “фаэтон” < faeton; хвосоля “фасоля” < fasolos; цэнтар “валікі свярдзёлак” < zentron і інш.

Параўнальна невялікую групу складаюць запазачанні з раманскіх моў. Гэта галіцызмы: галёны “фальбоны, якія нашываюцца на спадніду ўнізе” франц. galon ; капОта “сукенка з рукавамі” < cepote; лёндар /лондар/ “макацёр”, рондэль “каструлька з доўгай ручкай” < rondellе; сак “жаночая верхняя вопратка на ваце” <sac; італьянізмы; барыло/борыло/ “невялікая двухдонная бочачка з дзіркай збоку для напіткаў, вады”,”брухач”,”упрыгожванне з цеста на вясельным перніку” < іт. barile; брыль “капялюш” < ombrello; квадра “квадра” < quadra і інш. З іншых моў у гаворкі Тураўшчыны запазычаны адзінкавыя лексемы: з яўрэйскай бахор /бахур/ “палюбоўнік, распуснік” < ст. яўр. bachur; кагал “родзічы па ўcix лі­ніях” < ст. яўр. kahal; з фінскай лайба “баржа”, перан. “мажная асоба” < фінск. laiva і інш.

Неабходна адзначыць,’што ў гаворках Тураўшчыны ўжываюцца запазычанні, невядомыя на іншай тэрыторыі ўсходнепалескага дыялекта: баляса, бахор, брyнелька, ванчОс, ендОла, компАн, лампЕка, трам, тымбер “чатырохмятровая часаная хваёвая калода”; цынгель “спускавы кручок у стральбе”; шлюхта “стос зложанага лесаматэрыялу”; шрубстак і інш.

Асноўная маса запазычанняў адаптавалася ў гаворках Тураўшчыны ў адпаведнасці з фанетычна-марфалагічнымі і лексіка-семантычнымі асаблівасцяыі адзначанага рэгіёна. Так , у запазычаннях адбіваецца рэгулярная замена ф гукамі х, п або спалучзншші кв, хв: хамілія, хундамент, хунт, сап’ян, квасоля, хвайны, хванды, хвікус, памякчэнне зычных перад галоснымі е,і: ведлуг, бесція, брунелька, магнез, радзель, спрашчэнне спалучэнняў галлосных /файтон/ і зычных /лапека/, метатэза /лёндар, брунэлька/ і інш. працэсы.

Адаптацыя запазычанняў прыводзіць да разнастайныга вар’іраван-ня іх знешняй формы, узнікненя шматлікіх фанетычных /тыпу бахор/ бахур, гірза/гірса, компан/конпан, кульша/кульча, столюга/штолюга/ і марфалагічных варыянтаў /бандур/бандура, кукс/кукса, трам/трама і інш./ Як правіла, адзін з варыянтаў больш набліжаны да этымона або экві­валента мовы-пасрэдніцы, а другія — адлютроўваюць розныя этапы і формы адаптацыі запазычанняў.           ,

У працэсе семантычнага засваення адбывалася дыферэнцыяцыя сэнсавага аб’ёму запазычаннаў, вызначэнне іх дэнататыўнай суаднесенасці, што прыводзіла найчасцей да манасемантызацыі. Пры гэтым запазычанні нярадка захоўвалі значэнне этымона /ванчос, легар, лотра, рондэль/ або набывалі новую, метафарызаваную семантыку /бандур “высокарослы хлопец, бамбіза” < pandoura “музычны інструмент”; валіза “таўстун, маруды” < пол. waliza “сумка”; цымбел “даўганогі чалавек” < zimbalon “цымбалы; шурпа “неахайная жанчына” < літ. siurpa “парода курай з натапыраным пер’ем’/, зрэдку матанімізаванае значэнне /кван­та “кубак”< лац. quarta “чвэрць”/.

Многія запазычанні ў выніку семантычнай адаптацыі набылі ў га­ворках вытворныя значэнні. Іх полісемантызацыя адбывалася, як праві­ла, на аснове метафарычнага пераносу па знешняму /баляса “баляса ў драбінах.у парэнчы, у станку”, мн., перан. “доўгія зубы” < іт. balaustro; кнылель/гныпель/ “кароткая палка для закручвання гужвы ў плыце”, перан. “маларослы мужчына” < ням. Knuеppel; саган “высокі чыгун з вушкамі”, перан.”нізкі, тоўсты чалавек” < тур. sahan / або ўнутранаму падабенству рэалій. /лантух. “вялікі. мех”, перан, “нязграбны, непаваротлівы чалавек” < ням. Leintuch; шула/шуло “шула”, перан. “непаваротлівы чалавек” < ст. в. ням. sul, а ў асобных выпадках — на аснове метанімічнай. сумежнасці / вага “цякар”, “гіра” < ст. в ням. wa­ga. Даволі рэдка адзначаныя тыпы семантычнай дэрывацыі сумяшчаюцца, утвараючы камбінаваную структуру полісеманта: крынджола “козлы з трох кійкоў”, “козлы на дрывотні”, “паваротнае прыстасаванне ў ветраку”, “палявы сажань”, “саначкі з дошак замест палазоў” < літ. grіzalas “дышла, паваротныкруг”.

У працэсе адаптацыі многія запазычанні развіваюць свае дэрывацыйныя здольнасці.

1. Тураўскі слоўнік. У 5 тт. Мн., 1982-1887.

Аўтар: А.А. Станкевіч
Крыніца: Наследие Кирилла Туровского и современная общественно-культурная жизнь: Материалы научной конференции. – Гомель, 1994. С. 90-92.