Свята Юр’я ў в. Пагост

0
160

Ёсць у Беларусі з’явы, якія немагчыма зламаць, забараніць і забыць. У тым ліку старажытныя традыцыі. У вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна правялі старажытны абрад, прызнаны сусветнаю спадчынай ЮНЕСКА — “Юр’еўскі карагод”. Каб зямля ўрадзіла і хлебам узнагародзіла трэба вады з неба. Таму і клічуць людзі святога Юрыя, каб той выпусціў дождж.