Семурадцы (Жыткавіцкі р-н)

0
1154

Аліферавец Вольга Паўлаўна, 1940 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна.

Як карову выгоняюць.
( Замова.)

Господу Богу помолюса,
Прэчыстай Божэй мацеры поклонюса.
Прыслала Божа маці
К рабе Божай Наташы
Короўку на пашу ўгоняці.
– Ідзі, короўка у чэрэду,
А Господ поперэду.
Ззаду подгоняй, сперэду прыпыняй,
Злого духа не допускай.
– Ідзі, короўка у чэрэду,
А Господ поперэду.
Травіцу поедай, водзіцу попівай,
Чэрэду гледзі,
А после чэрэды домой ідзі.

Аліферавец Вольга Паўлаўна, 1940 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна.

( Юр`еўская.)

Дай Юрэй маці клічэ:
– Да подай, маці, ключэ.
Да не мушу отворыці
Да росою спусіціці.
Велі дзеўкі корогод,
Сам Бог наперод.
А хлопчыкі за намі,
М`оргаючы бровамі.
Ой той корогод,
Сам Бог наперод.
Я ў корогодзі
Сын воеводзі.
А ў кромыслі
Добрыя мыслі.

Торчык Надзея Данілаўна, 1937 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Як корову выгоняюць:
Ой рікнула й корованька
Із пашэнькі йдучы,
Із пашэнькі йдучы.
Зпородзіла да мене ж маці
По ягоды йдучы – й,
По ягоды йдучы.
Шчо й ягоды ж у прыпольлі,
Да не даў мне Бог долі – й,
Да не даў мне Бог долі.
Тольк всё е й у меньне долі,
Шо чорные бровы,
Шо чорные бровы.
Бровкі ж мое чорненькіе,
Пропала е з вамі – й,
Пропала е з вамі.
Не хочэце вы ночоваці
Й одной ночкі самі,
Й одной ночкі самі.
Хоць хочэце – не хочэце,
Трэба й прывыкаці – й,
Трэба прывыкаці.
Запрагай, мілы, сівые й волы,
Поедом юрац`і,
Поедом юрац`і.
Юрэ прымак,
Юрэ прымак,
Ю край позіра`е,
Ю край позіра`е,
Шо ўсе жонкі н`есуць обед,
А моей чо – (р)т мае.

Торчык Надзея Данілаўна, 1937 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Т: А што-небудзь пад парг лажылі, як карову выгонялі?
Б: Лож`аем. Ложаю тапор і хрэсніка пеком. (…) Хрэсная недзеля есць і пеком хрэсніка. Ужэ выгоняем короўку, дак я кладу гэтэ дэ ўжэ і кожу?:

Ідзі, короўка, ў чэрэду,
Сам Господ Бог поперэду.
Хвосціком прысмагніса,
Рожкамі узмахніса
І злой душы не допусціса
І назад домой верніса.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

На Ражэство.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

( Троіца.)
( Карагод.)

Дрома.

Да устань, дрэмо, бацько едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Бацько едзе, чэрэ`вічкі в`езе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Дай устань, дрэмо, маці едзе.
Ой, дрэмо!

Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.

Ой, не дрэмлі!
Маці едзе, хустку везе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Дай устань, дрэмо, с`естра едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Сестра едзе, сукню везе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Брацік `едзе, скрыню везе
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Дай устань, дрэмо, мілой едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!
Мілой едзе, персцень везе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмай.
Не дрэмлі!

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

( Вясна.)

Ой, весна моя, весьняночка,
Ты прыдзі, моя кросняночка.
Прыдзі зрано, ясно сонейко,
Посвяці ў мае ваконейко.
Збудз рано кросну дзевіцу,
Красну дзевіцу, молодзіцу.
Ой весна моя, весняночка,
Ты прыдзі, моя кросняночка.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Шчо рана прышла,
Шчо нам прынесла? Гу –
( Паўтараецца па колу.)

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Вясна красна, а зіма халодна.
Вясна красна, ой гу вясна.
Кідай сані да садзісь на воза.
Вясна красна, ой гу вясна.
Вясна красно, шо ты нам прынесла?
Вясна красна, ой гу вясна.
Дзеткам па яечку, хлопцам па ражочку.
Вясна красна, ой гу вясна.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

( Карагод.)

Гэй ты каліначка,
Гэй ты зялёная.
Гэ – эй, гэй ты зялёная.

Гэй ты зялёная.
Гэй ты калі ж расцвіла?
Гэй калі ж вырасла?
Гэ – эй, гэй калі ж вырасла,
Стала красная?
Гэй, я вясной расцвіла,
Гэй летам вырасла.
Гэ – эй, гэй летам вырасла,
Стала красная.
Гэй мы пышлі к табе,
Гэй пагуляці,
Гэ – эй, гэй пагуляці,
Гэй пагуляці.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

( Карагод.)

Ой на лоўце, лоўце,
Да на шоўковай траве.
Эй лоўка моя,
Лоўка моя ды шырокая,
Трава мурава зялёна.
Ой,тр`ава моя
Да шаўковая трава.
Эй лоўка моя,
Лоўка моя ды шырокая,
Трава мурава зялёна.
Ой, хто ж табе, хто
Да патаптываць будзе?

Эй лоўка моя,
Лоўка моя ды шырокая,
Трава мурава зялёна.
Ой стопчуць цябе,
Дзевачкі цябе стопчуць.
Эй лоўка моя,
Лоўка моя ды шырокая,
Трава мурава зялёна.
Ой стопчуць цябе,
Эй, карагоды водзячы.
Эй лоўка моя,
Лоўка моя ды шырокая,
Трава мурава зялёна.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Ой рыкнула корованька
Із пашэнькі йдучы,
Із пашэнькі йдучы.
Да спарадзіла да мене маці
По ягады йдучы,
Па ягоды йдучы.
Да што ягоды ж дэ ў прыполі,
Да не даў мне Бог долі,
Да не даў мне Бог долі.

Тольк ўсё е жы
Даў у мене долі,
Шой чорныя брові,
Шой чорныя брові.
Броўкі жы мае дэ чорненькіе,
Пропала е з вамі.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Вясновыя.

– Да Юрай,- маці клічэ,-
Да подай, маці, ключэ.
Да не буду творыці,
Да росою посіціці.

– Зародзі, Божэ, жыто
Да на новае лето.
Да на жыто, на пшаніцу,
На усяку пашніцу.

– Чую зерне караністэе,
Ў серэдзіне ядрэністэе,
А доверху колосістэе,
Колосочкі золоцістые.

Ой, то ж коргод,
Сам Бог наперод.
Дзе корогод ходзіць,
Там Бог жыто родзіць,
А дзе не бывае,
Там улегае.
Дзе коргод в’ецца,
Там жыто ўдаецца.
А дзе не бывае,
Там улегае.

– В`еду, в`еду корогод,
Ўсе дзевочкі наперод,
– А хлопчыкі за намі
Моргаючы бровамі.
А ў Карагода – сын воевода,
А ў Карамуслі – добрыя муслі,
А ў Карамуслі – добрыя муслі.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Каляды.

Ражаство Хрыстово, янгол прыляцеў.
Я ляцеў па небу, людзям песню пеў.

Ўсе людзі лікуйце,
Ўвесь дзень торжэствуйце,
Бо святое Рожэство.

– Я лецеў ад бога,
Радосць вам прынёс,
Што ў пешчоры цёмных
Радзівся Хрыстос.

Скорэй поспешайце,
Младзенца вітайце,

Нованараджонага
Скорэй поспешайце,
Младзенца вітайце,
Нованараджонага
Пастухі ў печору
Раньшэ ўсех пашлі.
В яслях на соломе
Господа нашлі.
На колені ўпалі,
Хрысту зарыдалі
Нованаражджонаму.
На колені ўпалі,
Хрысту зарыдалі
Нованаражджонаму.
Пастухі прышлі к младзенцу
І зар`ыдалі.
А мы усе грэшныя,
Ты адзін святы.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Я лечу із неба, радосць вам прынёс,
Што ў печоры цёмной родзівся Хрыстос.

Скарэй поспешайце,
Младзенца вітайце,
Нового рождзёнаго.
Скарэй поспешайце,
Младзенца вітайце,
Нового рождзёного.
Ідол злой, рэчывы
О Хрысце узнаў,
І убіць младзенца
Воінаў паслаў.
Ўсе дзецей побілі,
Мечы прытупілі,
А Хрыстос в Егіпце быў.

Ўсе мы людзі грэшны,
Сласья, прэд тобой.
Ўсе мы согрэшылі,
Ты одзін святой.

Просці согрэшэнья,
Дай нам обнавленье,
Ёсць Хрыстово Рождзество.
Дай Божэ, шоб за год дождалі.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Пане Господар, ўставай з посцелі.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ўставай з посцелі, засцілай столы.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Бо й прыдзе к тобе дай тры госцінкі.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Шчо одзін госцек – ясно сонейко.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Й а другі госцёк – ясны месец.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Й а трэці госцік – дробен дожджычок.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
– Тцім похвалісса, ясно сонейко?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
– Ек я узыду на сьвяту землю,
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Возрадуецца ўсе нехрышчоны.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
– Тцім похвалісса, ясны месячэк?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
– Ек я узыду ўночы па ночы,
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Возрадуюцца ўсе зверы ў лесу.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ўсе зверы ў лесу/ы, купцы у дорозі.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
– Цім похвалісса, дробе дожджычок?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
– Ек я узыду, на свету землю,
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Узрадуецца жыто, пшэніца
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Жыто, пшэніца, ўсяка п`ашніца.
Ай дай Бог штоб за год дождалі.

Акуліч( дз. – Гроб) Паўліна Міронаўна, 1943 г.н., в. Семурадцы.
Вінешчыня Галіна Фёдараўна, 1944 г.н., в. Знаменка.

Зап. Шчыракова Ларыса, Ларычаў Алег.

Л: А што яшчэ зычаць на Новы год?

Б:

Шчадру, каўбасу чую,
А за каўбасу і хату разнясу.
Ці дома, дома сам пан господар?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
А нам сказано, шо дома нема.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ў гуменцы седзіць, пшэнічку вее.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ходзем до его, развеселімо.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Развеселімо да попросімо.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ці не дасці он нам ды по веяльцы?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ці дома, дома да его жона?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
А нам сказано, шо дома нема.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
У светліцы седзіць, пірожкі печэ.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ходзем до её, развеселімо.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Развеселімо дай попросімо.
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Ці не дасць она нам по пірожку?
Шчодры в`ечор, светы Васілей.
Дай по пірожку по однесеньком.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Каляды.)

Под горою каменною

Шчодры вечор Васілею.
Стоіць цэрква з троекамі,
З троекамі, з тро окнамі.
Шчодры вечор Васілею.
У той цэркві

Б: Зноў забылі.

Рано-рано куры попелі.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Ішчэ пораней Ніночка ўстала
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Ніночка ўстала, коску ч`эсала,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Косу ч`эсала, на рады клала.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
На рады клала, у цэркаўку шла.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Я ў той цэркаўцы тры папосталы,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Тры папосталы службу служылі,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Службу служылі, спомоляліса.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Спомоляліса да пыталіса:
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
– Ці ты попоўна, ці ты королеўна?
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
– Я не попоўна, я королёўна,
Светы веч`ор дэй добрым людзям.

Я та панночка Йванова дочка.
Светы веч`ор дэй добрым людзям.
Дай Бог, штоб дождалі

І на той год спявалі.
Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Каляды.)

Ілья по полю ходзіць.
Шчодры вечор Васілею.
По полю ходзіць,
Бог жыто родзіць.
Шчодры вечор Васілею.
(Забылі.)
То усе копамі.

Шчодры вечор Васілею.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

(Каляды.)

Под горою каменною
Шчодры вечор Васілею.
Стоіць цэрква з троекамі,
З троекамі, з тро окнамі.
Шчодры вечор Васілею.
У той цэркві

Б: Зноў забылі.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

Юр`еўская.

– Да подай, маці, ключы.
Я ж не мушу отворыці
Да росою посіціці.
Зародзі, Божэ, жыто
Да на новае лето.
Шо на жыто, на пшэніцу,
На усяку пашніцу.
Чую зерне корэністае,
А поверху колосістае.

Ой той корогод,
Сам Бог наперод.
Дзе корогод ходзіць,
Там Бог жыто родзіць,
А дзе не бывае,
Там улегае.
Веду, веду корогод,
Усе дзевочкі наперод,
А хлопчыкі за намі,
М`оргаючы бровамі.
Я ў корогода
Сын воевода.
А ў кромуслі
Добрыя муслі.

Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1934 г.н., в. Семурадцы.
Аліферавец Вольга Паўлашна, 1940 г.н., в. Семурадцы.
Чорна Надзея Іванаўна, 1927 г.н., в. Старажоўцы.
Лекавец ганна Іванаўна, 1935 г.н., в. Старажоўцы.
Радзецкая Ніна Максімаўна, 1933 г.н., в. Старажоўцы.

Зап. Вінаградаў Сяргей

( Вясна.)

… Ульяно – ч.
Чыя то жонка Мар’яно – ч
По вересу товары пасло?
Дэй назбірала гушчома – с,
Дэй назбірала гушчома сыра,
Дэй свой хлопчыка прыгласі – л.
Ой, есьці, хлопцы, да мочайце
На гарэлочку прабача – йць.