Гомель у полымi вайны

0
173
Гомель у полымi вайны

Вайна… Памяць і боль перажытага. Гэта ява напамінае нам, як чэрвеньскім ранкам 1941 года, на золку, над гарадамі і сёлаімі Беларусі пачуліся першыя выбухі бомб. І як запалалі і будынкі, і хаты, і недаспелая збажына, і росныя сенажаці… Усяго праз месяц наш родны Гомель нельга было пазнаць: гарэлі цэлыя кварталы, над горадам кожныя 30-40 хвілін з’яўляліся новыя і новыя групы фашысцкіх самалётаў ca смяротным грузам.

Абарончыя і наступальныя баі за Гомель вяліся ў невыносна цяжкіх умовах. Гітлераўскае камандаванне, лічачы Маскоўскі напрамак (Мінск — Смаленск—Масква) галоўным, накіравала на Беларусь самую моцную групоўку армій «Цэнтр». Жорсткія баі разгарэліся на палях Палесся, Міншчыны, Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Ha пачатку ліпеня 1941 года танкавыя часці ворага захапілі Жлобін і Рагачоў і спрабавалі адразу ж фарсіраваць Днепр, але был і затрыманы часцямі Чырвонай Арміі. Адзіным буйным прамысловым і абласным цэнтрам, які яшчэ не захапіў вораг, заставаўся Гомель, куды ў першай палове ліпеня пераехалі Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Бе­ларусі і ўрад рэспубліікі і знаходзіліся тут да 18 жніўня 1941 года.

Ажыццяўляючы распрацаваную партыяй і ўрадам праграму адпору ворагу, выкладзеную ў дырэктыве СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 года, партыйныя і савецкія органы разгар пул і вялізную работу па мабілізацыі гамяльчан на барацьбу з ворагам. Гарадскі і раённыя камітэты партыі накіравалі знач­ную колькасць партыйных і савецкіх работнікаў, прапагандыстаў і агітатараў на прадпрыемствы, у арганізацыі для тлумачальнай работы на месцах, аказання дапамогі і наладжвання абарончай работы сярод насельніцтва.

14 ліпеня 1941 года ў Доме палітасветы адбыўся сход абласнога партыйна-гаспадарчага актыву1. З дакладам аб задачах партыйных арганізацый вобласці па выкананні дырэктывы СНК СССР і ЦК ВКП(б) выступіў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. Сход падтрымаў праграму дзеянняў, вызначаную ў дакладзе, і заклікаў партыйныя арганізацыі, мясцовыя Саветы працоўных больш актыўна весці перабудову ўсёй работы на ваенны лад, узмацніць дапамогу фронту, рашуча і смела стаць на абарону Радзімы.

У горадзе паспяхова была ажыццёўлена мабілізацыя асоб прызыўнога ўзросту. З членаў ВКП(б) быў сфаріміраваны камуністычны батальён. Гомельскія прызыўнікі склалі касцяк 151-й стралковай дывізіі. З дабравольцаў была цалікам укамплектавана 17-я асобная дарожна-будаўнічая брыгада. Увесь аўтатрактарны парк, шмат прадуктаў, коней, фуражу былі перададзены ў фонд абароны. Школы, навучальныя ўстановы, бальніцы, інтэр- наты былі адведзены пад шпіталі і раскватараванне воінскіх часцей.

На другі дзень вайны пачалася перабудова прамысловасці на ваенныя рэльсы. Завод «Гомсельмаш» пачаў выпуск мін і мінамётаў, завод імя С. М. Кірава і Навабеліцкі лесакамбінат — супрацьтанкавых мін, фабрыка «Везувій» — ручных гранат. На «Гомсельмашы» і іншых прадпрыемствах горада рамантавалася баявая тэхніка, ствараліся перадвіжныя рамонтныя базы.

Актывісты таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца арганізавалі курсы па падрыхтоўцы медыцынскіх сясцёр і санітараў. За кароткі тэрмін было падрыхтавана больш за 700 чалавеік. Большасць з іх была наікіравана на фронт з часцямі Чырвонай Арміі.

Тысячы гаімяльчан прадавалі на пабудове абарончых рубяжоў. Да сярэдзіны жніўня 1941 года было вырыта 400 км. супрацьтан- кавых равоў, каля 600 км. траншэй. Горад быў апаясаны супрацьтанкавым ровам даўжынёй 28 км., на ўскраінах якога былі збудаваны завалы, надаўбні, дзоты, эскарныя супрацьтанкавыя награмаджэнні і інш.

У пачатку жніўня ў сувязі з набліжэннем фронту пачалася эвакуацыя абсталявання і матэрыяльных каштоўнаоцей з горада і вобласці. У кароткі тэрмін была забяспечана адпраўка ў тыл абсталявання прамысловых прадпрыемстваў, аўтамабільнага і воднага транспарту. Для аператыўната кіраўніцтва эвакуацыяй быў створаны штаб на чале з намеснікам стаіршыні аблвыканка- ма М. Я. Карасікам. Усяго было вывезена на ўсход краіны 42 найболын буйных прамысловых прадпрыемствы. Аб маштабах гатай работы можна меркаваць хаця б па такому факту: толькі для эвакуацыі абсталявання станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, «Гомселъмаша» і паравоза-вагояарамонтнаіга завода спапатрэбілася больш за 2,5 тыс. вагонаў і платформ. Штодэень са станцыі Гомель у тыл накіроўваліся ад 250 да 300 гружаных вагонаў. Разам з абсталяваянем і маёмасцю прадпрыемстваў эвакуіраваліся са сваімі сем’ямі дзесяткі тысяч кваліфікаваных рабочых, інжыяеряа-тэхнічных работніікаў і служачых.

У канцы ліпеня і першай палове жніўня 1941 года вораг ушчыльную падышоў да Гомеля. Пачаліся напружаныя баі на яго бліжяіх подступах. Баявым штабам абароны горада стаў гаркам партыі. На яго пасяджэннях ставіліся і аператыўна рашаліся пытанні аказаняя дапамогі воінскім часцям, будаўніцтва абарончых збудаванніяў, арганізацыі народнага апалчэння, эвакуацыі насельніцтва і інш.

10 ліпеня 1941 года ўсе атрады народнага апалчэння, створа- ныя на прадпрыемствах і ў раёяах, былі аб’яднаны ў Гомельскі гарадскі полк народнага апалчзння. У яго ўвайшлі ўсе, хто мог насіць зброю: напрыклад, 55-гадовы машыніст Антон Лукіч Руба’няаў, старыя рабочыя Пятро Паткоўскі, Іван Пятрэнка, маладая яастаўніца Раіса Школьнікава і іяш. Полк налічваў 2200 байцоў. Камандзірам яго быў прызначаны начальнік аддзела ваеннага яавучання абласнога савета Асаавіяхіма Ф. Я. Уткін, начальнікам штаба — іяструктар аблаонога савета Асаавіяхіма А. М. Грынько, камісарам — дырэктар абласнога драматычнага тэатра С. Р. Шчуцкі.

У пачатку жяіўня вораг сканцэятраваў на Гомельскім напрамку 25 дывізій, якія былі забяспечаны танкавымі і авіяцыйнымі злучэннямі. Горад штодзённа падвяргаўся масіраваным налётам фашысцкай авіяцыі.

З вялікімі стратамі 13 жніўня вораг прарваўся да ст. Уза, затым заняў гарадскі пасёлак Уваравічы, вёску Пакалюбічы, набліжаючыся такім чынам да Гомеля. Шэсць сутак войскі 67-га стралковага корпуса 21-й арміі і томельскія апалчэнцы вялі смяротны бой з ворагам. Асабліва вылучылі-ся ў гэтым баі байцы на­роднага апалчэння — камісар другога батальёна М. М. Кунцэвіч (да вайны працаваў дырэктарам Гомельскага тэхнікума чыгунач- нага транспарта), кулямётчыкі А. І. Плюшч і С. С. Парахневіч, байцы ўзвода апалчэнцаў Д. О. Падлобнікава. Кароткая, але муж- ная, самаадданая барацыба апалчэнцаў каля сцен роднага горада натхняла гамяльчан на свяшчэнную барацьбу з ворагам, паклала пачатак гераічнай старонцы змагання партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага. I хаця смерць вырвала з радоў оарацьбітоў камандзіра палка народнага апалчэння Ф. Я. Уткіна, камісара батальёна М. М. Кунцэвіча, байцоў А. П. Гулевіча, І. В. Саўчанку, В. А. Аўрамава, Н. П. Чуйкіна і многіх іншых, абарона Го­меля паказала, наколькі яскрава ўсведамлялі апалчэнцы сваю гістарычную місію, свой грамадзянскі абавязак.

Звыш 80 тысяч гітлераўскіх салдат і афіцэраў загінулі на Го- мельскім напрамку. Вораг страціў болей 200 танкаў, каля 100 са- малётаў, некалькі соцен кулямётаў, тысячы аўтамашый і многа іншай тэхнікі2.

Аднак, валодаючы значнай перавагай у жывой сіле і тэхніцы, нямецкія івойскі прарвалі абарону і ў ноч з 19 на 20 жніўня 1941 года ўварваліся ў Гомель. Жудаснай была тая раніца 20 жніўня. Горад быў схаваны ў воблаках дыму, у многіх месцах шугалі пажары. Сляды хуткай эвакуацыі былі відаць паўсюдна. На вуліцах бялелі бланкі дакументаў, папкі з паперамі. У апусцелай друкар­ні ў спешцы былі рассыпаны шрыфты. На вуліцах, дваровых тэ- рыторыях асірацела стаяла пакарабачаная зброя, цягачы, кухні. Вакол іх валяліся штабныя скрынкі, сейфы, снарады. На чыгун- цы дагаралі вагоны, дымілі цэхі заводаў «Гомсельмаш» і паравоза-вагонарамонтнаіга.

З першых жа дзён акупанты наладзілі ў горадзе жорсткі тэрор, размясцілі свае шматлікія ваеиныя і карныя ўстановы. Актыўна дзейнічалі штаб 221-й вартавой дывізіі (у будынку школы № 27 на вул. Рагачоўскай), ваенна-палявая камендатура (па вул. Пралетарскай, 18), аддзяленне тайнай палявой паліцыі — ГФП-724 (на вуглу вуліц Пляханава і Палявой), група паліцыі бяспекі і СД (па вул. Сталярнай, 57), «Абвергрупа-315» (у доме Камуны па Камсамольскай вуліцы), абласное і гарадское ўпраўленні паліцыі (па Савецкай вуліцы), палявая жандармерыя (па Ветранай вуліцы) і г. д. Горад быў разбіты на 6 участкаў, у кожным з якіх было да 40 паліцэйскіх. На чыгуначным вузле дзейнічалі дадатковыя жандармскія і паліцэйскія ўправы. Уся гэтая вялізная сет­ка карных, ваенных, контрразведвальных органаў была накірава- на на ліквідацыю самага нязначнага супраціўлення з боку насель- ніцтва.

З дапамогай здраднікаў фашысты склалі спісы камуністаў і актыву і паэтапна расстрэльвалі іх. I гэта было не самаўпраўства тылавых чаоцей фашысцкіх войск, а загадзя прадуманая і спланаваная тітлераўскай клікай акцыя. У камуністах фашысты бачылі тых, хто стаяў на чале народа, узнімаў яго на барацьбу супраць акупантаў. У іх ліквідацыі фашысты бачылі шлях к хутчэйшаму захопу тэрыторыі СССР, усіх нашых багаццяў, пераўтварэнню савецкіх людзей у сваіх пакорных рабоў.

Адначасова пачаліся масавыя расстрэлы і мірнага насельніцтва. У горадзе быў створаны філіял перасыльнага лагера ваеннапа- лонных «Дулаг-121». Умовы жыцця ў ім нічым не адрозніваліся ад умоў у цэнтральным лагеры. Здзекі над ліюдзьмі пачыналіся з часу іх паланення. Жылі яны ў халодных памяшканінях, спалі на сырой зямлі. Адсутнічала пастаяннае забеслячэнне харчовы- мі прадуктамі. Часта страву варылі ў нямытых катлах і невядо- ма з чаго. Часцей за ўсё гэта была вада і гнілыя буракі. Ежу ат- рыімлівалі хто ў што: у кацялкі, калі яны былі, у кансервавыя банкі, а то і проста ў пілотку. На тэрыторыі лагера не засталося иіяікай расліннасці. Часам фашысты кідалі ваеннапалонным праз плот скарынкі хлеба, гнілую агародніну. Калі галодныя накідваліся на гэтыя адкіды, фашысты над імі здзекаваліся. Часта тэта відовішча заканчвалася расправай з вязнямі, а то іі расстрэлам іх з -кулямётаў нібыта з прычыны парушэння правапарадку.

М’ногія палонныя ‘былі цяжка хворымі. Смерць касіла іх сотнямі. Штабелі мёртвых людзей не прыбіраліся часам па 2-3 дні. Адтуль часта даносіліся стогны, бо ў лік памёршых нярэдка траплялі проста слабыя ад голаду людзі.

У выключна цяжкім становішчы а казалася гарадское насель­ніцтва. У загадах мясцовых камендантаў неаднаразова падкрэслівалася, што гараджане, якія нідзе не працуюць, павінны самі забяспечваць сябе прадуктамі. Да таго ж мірнае насельніцтва абкладалася непамернымі падаткамі.

Камандаванне фашысцкіх войск, спадзяваючыся на імгненную вайну, апранула сваіх салдат на дзіва легка. Але наступалі халады, салдаты вермахта замярзалі. Каб выратаваць іх ад пагібелі, акупацыйныя ўлады аб’явілі збор цёплых рэчаў і абутку сярод насельніцтва. Але справа гэтая была безнадзейная. Падпольшчыкі тлумачылі жыхарам сутнасць такіх збораў і заклікалі народ не апранаць і не абуваць сваіх ворагаў. Тады фашысты сфарміравалі спецыяльныя каманды, якія абыходзілі дамы грамадзян і забіралі талі усё, што трапляла над рукі: вопратку, абутак, прадукты, фураж. Справа даходзіла да таго, што людзей распраналі прама на вуліцы.

Цяжка даводзілася і тым, хто працаваў на прамысловых прад- прыемствах. Рабочы дзень складаў там да 10-12 гадзін у суткі. За нейкае дробязнае непаслушэнства ці незадаволіенасць «новым парадкам» рабочых саджалі ў турму, а часта і расстрэльвалі без усялякай прычыны.

Праводзіліся масавыя расстрэлы рабочых у двары турмы, на 9-ым кіламетры шашы Гомель—Чарнігаў, на 3-ім і 6-ым кіламетрах Рэчыцкай шашы, у лесе ля вёскі Лешчынец і іншых месцах. А пачынаючы з кастрычніка месяца 1941 года, спецкаманды «вылаўлівалі» яўрэйскае насельніцтва, што пражывала ў горадзе ці бліжэйшых да яго населення пунктах. Схопленых заключалі ў гета, што знаходзіліся ў Манастырку і Навабеліцы, а часта расстрэльвалі проста на месцы. Па сцвярджэнню саміх гітлераўцаў, толькі ў снежні 1941 года было расстраляна 2365 чалавек3.

  1. Філіял Гомельскага дзяржархіва. Ф, 265, од. 19, спр. 4, арк. 108—111,
  2. У многіх нарысах, мемуарах гэтыя лічбы аднесены да страт ворага каля сцен Гомеля. Але гэта не так. Яны адносяцца к Гомельскаму напрамку ўвогуле. Гл.: «Красная звезда». 1941, 27 жніўня.
  3. Рудак А. Д. Экзамен на зрелость. Мн. 1981. С. 23.

Крыніца: Праўда аб Гомельскім падполлі /жнівень 1941 — лістапад 1943 гадоў. — Гомель: Беларускае Агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1995. С. 7-12.