Эвакуацыйныя мерапрыемствы на Гомельшчыне летам 1941 года

0
130
Эвакуацыйныя мерапрыемствы на Гомельшчыне летам 1941 года

Ba умовах хуткага прасоўвання праціўніка на ўсход першапачатковай задачай стала эвакуацыя ў глыб СССР насельніцтва, абсталявання прамысловых прадпрыемстваў, матэрыяльных рэсурсаў, устаноў, сродкаў сельскагаспадарчай вытворчасці, буйной рагатай жывёлы. Шматаспектная праблема эвакуацыі заслугоўвае асаблівай увагі таму, што да сённяшняга часу яна грунтоўна, усебакова не разгледжана ў айчыннай гістарыяграфіі. Заноўніць дадзены прабел у пэўнай меры дапаможа зборнік дакументаў і матэрыялаў “Беларусь в первые месяцы Великой Отечественной войны”, які выйшаў у 2006 годзе. Праблсмам эвакуацыі, яе ходу і вынікам прысвечаны VI раздзел зборніка. Акрамя таго, іншыя яго раздзелы таксама ўгрымліваюць звесткі аб эвакуацыйным працэсе. У розных дакладных запісках, інфармацыях, паведамлеинях СНК БССР, аблвыканкамаў, НКУС і НКДБ БССР адлюстравана надзвычай напружанае становішча, у якім праходзіла эвакуация. Асабліва гэта тычылася Віцебскай і Магілёўскай абласцей, “где основные шоссей­ные, железные дороги и города всё время подвергались воздушной бомбардировке противника, и в этих направлениях шло форсирован­ное наступление” [1, с. 235]. Аднак, як падкрэслівалася ў дакладной запісцы Старшыні СНК БССР Былінскага намесніку Старшыні СНК СССР Касыгіну, “Несмотря на эти тяжелые условия в работе, ответст­венные республиканские партийные и советские работники, направ­ленные ЦК КП(б)Б и СНК БССР в помощь областям и городам, смог­ли обеспечить эвакуацию основных промышленных предприятий, скота и зернофуража по четырём областям: Витебской, Могилёвской, Гомельской и Полесской…” [1, с. 235].

Як жа праходзіла эвакуация ў Гомельскай вобласці? Неабходна адзначыць, што масавая эвакуацыя ў вобласці началася у пачатку ліпемя 1941 г. Яна ажыццяўлялася адразу на некалькіх накірунках: эвакуацыя насельніцтва, прамысловасці, матэрыяльных рэсурсаў сельскай гаспадаркі, культурных каштоўнасцей. Гэтыя аспекты эвакуацыйнага працэсу знайшлі адлюстраванне ў інфармацыйным наведамленні нершага еакратара Гомельскага абкама КП(б)Б В. Ф. Жыжанкова ЦК КП(б)Б, у якім адзначалася паступнае: “Плановая эвакуация фак­тически началась с 3 июля. На 11 июля эвакуированы по г. Гомелю и области полностью предприятия: судоремонтный завод, завод “Гомсельмаш”, обувная фабрика “Труд”, завод им. Кирова. Частично от­гружено оборудование… фабрики “Полеспечать…”, стеклозавода…, Речицкой спичечной фабрики…, жирокомбината…, Добрушской фабрики “Герой труда”. Начиная с 3 по 11 июля, в порядке эвакуа­ции, отправлено детей детдомов, пионерлагерей, детсадов и яслей, матерей с детьми, прибывших жителей районов западных областей 445               вагонов” [1, с. 181, 182].

Каб пазбавіць немцаў магчымасці выкарыстання людскога і гаспадарчага патэнцыялу, а таксама яго эксгілуатацыі ў сваіх ваенных інтарэсах, усяго з вобласці было эвакуіравана 42 буйных і сярэдніх нрадпрыемстваў [3, л. 70]. Разам ca сваімі прадпрыемствамі і ўстановамі былі перавезены на ўсход рабочыя і служачыя. Толькі з 3 па 11 ліпеня па няпоўных дадзеных сумесна з прадпрыемствамі выехала рабочых з еем’ямі 9000 чалавек [1, с. 182]. У выніку разгорнутай эвакуацыйнай кампанії значна знізілася колькасць насельніцтва г. Гомеля. Паводле архіўных дадзеных у Гомелі засталося 38 тыс. чалавек [4, л . 47]. На іх долю вы пал і вялікія пакуты.

Важнае месца ў эвакуацыйнай палітыцы мясцовых улад займаў вываз сродкаў сельскагаспадарчай вытворчасці, буйной рагатай жывёлы. Паводле архіўных звестак з Гомельскай вобласці на 02.08.1941 г. было адпраўлена на ўсход 84725 галоў буйной рагатай жывёлы – 70 % ад усяго пагалоўя вобласці, авечак — 70408 галоў — 76 %, свінняў – 8776 галоў, што складала 19 % [5, л. 42].

Разам з тым неабходна прызнаць неарганізаваны характар эвакуацыі ў першыя дні і месяцы вайны. Эвакуацыя праходзіла “наспех, без соблюдения элементарных технических условий и учета отгру­жаемого оборудования” [1, с. 242]. Пацверджаннем таму з’яўляецца інфармацыйнае паведамленне Ф. В. Жыжанкова ад 12 ліпеня 1941 г., у якім адзначаецца, што “в первые дни эвакуации отправка оборудо­вания в ряде предприятий и организаций проходила ненормально. Отдельные предприятия: завод им. Кирова, судоремонтный завод, ДДРП – оставили ценное оборудование без надлежащей охраны” [1, с. 181]. Гэта ж падкрэсліваецца і ў інфармацыі загадчыка аддзела ЦК КП(б)Б С. М. Гласава сакратару ЦК КП(б)Б Г. Б. Эйдзінаву: “В Гомельской области и в самом г. Гомеле плохо проходит эвакуация оборудования предприятий. В городе также скопилось большое ко­личество беженцев. Медленный ход эвакуации предприятий и бе­женцев объясняется отсутствием порожняка. Под погрузку ценно­стей ежедневно представляется только 50 вагонов” [1, с. 183]. А для поўнай адгрузкі “в первую очередь ценнейшего оборудования, стан­ков, моторов, машин, электрооборудования и инструментов,” як падкрэслівалася ў вышэйзгаданым інфармацыйным паведамленні Ф. В. Жыжанкова, – “требуется около 2-х тысяч вагонов” [1, с. 183].

18 ліпеня 1941 года бюро ЦК КП(б)Б разгледзела пытанне аб ходзе эвакуацыі прадпрыемстваў і насельніцтва з усходніх абласцей БССР, дзе былі адзначаны недахопы ў рабоце эвакуацыйнай камісіі, для выпраўлення якіх былі прыняты адпаведныя меры. Аднак нягледзячы на гэта, да пачатку жніўня 1941 году, як і раней, заставалася нявырашанай праблема эвакуацыі прадпрыемстваў. Як ілюстрацыя да сказанага з’яўляюцца наступныя вытрымкі з спецпаведамлення намесніка наркама дзяржбяспекі БССР Духовіча сакратару ЦК КГІ(б)Б Эйдзінаву ад ЗО ліпеня 1941 г.: “Некоторые предприятия г. Гомеля до сих пор не закончили эвакуацию большого количества материалов, оборудования и других ценностей, подлежа­щих отгрузке в тыловые районы СССР…. В настоящее время на тер­ритории завода «Гомельмаш» валяется в разбросанном виде большое количество ценных материалов (медь, алюминий). В порту Гомель­ского речного флота имеется большое количество груза, подлежащего эвакуации: чугуна, соргового железа 250 тонн, металлолома 360 тонн, соли пищевой 1449 тонн, каменного угля — 2000 тонн, леса круглого карельского 330 куб. м, пиломатериалов – 1770 куб. м, другого груза 670 тонн… На комбинате «Везувий» до сих пор не вывезены локомо­биль и котел для электростанции, фанерный пресс, сортовое железо 200 тонн, парафин, сера, крахмал, толь, фосфорная и серная кислота, спичек 18 тысяч ящиков и т. д. Общая стоимость оставшихся матери­альных ценностей составляет не менее 2 млн руб. На складе лесо­комбината скопилось очень много спецпродукции, общая стоимость которой определяется в 1,5 млн руб. Для вывоза этой продукции тре­буется 60 вагонов, но до сих пор к организации вывозки не при­ступили. На тарном заводе имеется 30-40 вагонов пиломатериалов, к вывозке которых не приступили. На заводе Кирова находится более 100 вагонов металла. Меры к отгрузке этого металла не принима­ются… На фабрике «Труд» до сих пор не эвакуировано 8 вагонов ценностей” [7, л. 198-201]. Таму на чарговым пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б, якое праходзіла 8 жніўня, зноў было падняга пытанне “Аб эвакуацыі абсталявання і матэрыялыіых каштоўнасцей з г. Гомеля, Гомельскай і Палескай абласцей”. У выніку абмеркаваиня гэтага пытання была прынята пастанова, якая абавязвала забяспечыць падачу кожныя суткі не менш 500 вагонаў. Адказнымі за забеспячэнне пастаўкі вагонаў і эвакуацыю прамысловага абсталявання і матэрыяльных каштоўнасцяў з г. Гомеля, Гомельскай і Палескай абласцей прызначаліся начальнік Беларускай чыгункі Мурзін і загадчык транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б Сарычаў [2, с. 35]. Але і гэтыя меры не вырашылі ўсіх праблем эвакуацыі.

Як паказвае аналіз архіўных дакументаў, улады вобласці не паспелі вывезці ў глыб краіны запасы мукі, збожжа, паліва і іншыя прадукты і матэрыялыіыя каштоўнасці. Так, сакратар Рагачоўскага РК КП(б)Б Свярдлоў 29.07.41 г. інфармуе ЦК КП(б)Б аб тым, што “вывезены банковские ценности, 70 тонн консервированного молока, масло, табак и др… Из 13 колхозов скот переправлен на левый бе­рег Днепра. Остальные ценности не были вывезены в связи с отсут­ствием транспорта и главным образом загруженностью переправы от­ступающими – войсками и беженцами” [1, с. 199]. Яшчэ 19 жніўня ў Гомелі было адгружана, але не адпраўлена 18 вагонаў мукі. Засталося адгрузіць яшчэ 10 вагонаў мукі, 200 тон ячменю, 100 тон кармавой мукі [6, л. 18]. Верагодна, што ўся каштоўная маёмасць (у тым ліку хлеб, паліва і інш.), якую не паспелі вывезці ў тылавыя раёны, была знішчана. Аб гэтым сведчыць вышэй згаданая інфармацыя сакратара Рагачоўскага РК КП(б)Б Свярдмова, у якой падкрэсліваецца, што “основная масса не вывезенных ценностей (бензин, спирт, мука, зерно, сено и др.) нами бы­ла уничтожена” [1, с. 199]. Як бачна, эвакуацыйная кампанія не прымала ў разлік жыццёвыя інтарэсы насельніцтва, якое засталося пад акупацыяй.

На занятай праціўнікам тэрыторыі засталося 8612 галоў буйнай рагатай жывёлы, каля 2,5 тысячы авечак, больш 3 тысячы свіней. Засталося ў калгасах не эвакуіраванай буйной рагатай жывёлы  9252 галавы, авечак – больш 10 тысяч, свіней — больш 8 тысяч галоў [5, л. 42].

МТС вобласці не эвакуіравалі таксама 151 трактар, 89 камбайнаў, 244 трактарныя малацілкі [8, л. 455]. Як сведчыць дакладная запіска інструктара ЦК КП(б)Б Паўлоўскага, не эвакуіраванае насельніцтва на 18 жніўня 1941 года ў асобных ускраінных раёнах горада Гомеля (“Манастырок”, “Карэлія”) складала прыкладна 30 % . Галоўным чынам гэта былі жанчыны з дзецьмі і старыя [6, л. 12].

Варта звярнуць увагу на той агульны настрой, што панаваў сярод савецкіх кіраўнікоў горада, на фоне якога прадпрымаліся эвакуацыйныя захады. Разгубленасць і панічныя настроі сярод мясцовых кіраўнікоў былі характэрнай з’явай таго перыяду. У дакладной запісцы на імя сакратара ЦК КП(б)Б Г. Б. Эйдзінава ад 19 жніўня 1941 г. адзначалася, што партыйныя і савецкія кіраўнікі Гомеля на працягу двух апошніх дзён накінулі горад на волю лесу, разышліся ў невядомым напрамку, не давалі аб сабе ніякіх звестак [6, л. 18]. Асобныя дырэктары збеглі ca сваіх прадпрыемстваў, не правёўшы эвакуацыі. Звернемся да вышэйзгаданага спецпаведамлення намесніка наркама дзяржбяспекі Духовіча, у якім ён адзначае, што кіраўніцтва камбіната “Везувій”, завода імя Кірава, фабрыкі “Труд” выехала, не закончыўшы эвакуацыю. “Директор завода им. Кирава Шапоро при отъезде не рассчитался с рабочими и не оставил денег для оплаты бойцам МПВО (17 человек)… Директор фабрики “Труд” не оставил денег для оплаты рабочим. Со стороны рабочих фабрики имеются заявления о том, что первые эшелоны грузили личными ве­щами руководителей фабрики” [7, л. 200, 201]. У гэтых умовах прымаліся меры амаль панічныя. Так, на нарадзе, якая адбылася 18 жніўня 1941 года, гаркаму і гарвыканкаму было даручана закончыць эвакуацыю насельніцтва і матэрыяльных рэсурсаў, забяспечыць горад вадою, адчыніць 2 крамы для гандлю [6, л. 18]. Гэта рашэнне прымаецца ў той час, калі баі шлі ў раёие в. Пакалюбічы (прыгарад Гомеля). У гэты ж дзень сакратар Гомельскага РК КП(б)Б Кайкоў выехаў у калгасы, каб забяспечыць дастаўку неабходных 60 фурманак для эвакуацыі насельніцтва, якое засталося. Акрамя гэтага 70 фурманак далі камунальныя прадпрыемствы гораду [6, л. 18]. Паўстае лагічнае пытанне: ці далёка можна было эвакуіравацца на фурманках, калі вораг знаходзіўся ўясо на самых подступах да Гомеля?

З вышэйпададзенага становіцца відавочным, што мясцовыя орга­ны ўлады не выкарысталі надежным чынам той значны час (каля 2 месяцаў) для эвакуацыйных захадаў, нягледзячы на тое, што “Го­мельская и Полесская области находились в более благоприятных условиях эвакуации в силу сложившегося положения на этом участке фронта …” [1, с. 236].

Спіс літаратуры

  1. Беларусь в первые месяцы Великой Отечественной войны (22 нюня – август 1941 г.). Документы и материалы. – Минск: НАРБ, 2006.
  2. Белорусская ССР летом 1941-го: испытание на прочность: сб. ст. – Минск: НАРБ, 2006.
  3. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці (ДАГАГВ). – Ф. 144. – Boп.137. – C. 14.
  4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). – Ф. 4. – Воп. 33а. – С. 9.
  5. НАРБ. – Ф. 4. – Воп. 33а. – С. 5.
  6. НАРБ. – Ф. 4. – Воп. 33а. – С. 13.
  7. НАРБ. – Ф. 4. – Воп. 29. – С. 2.
  8. НАРБ. – Ф. 4. – Воп. 29. – С. 3.

Аўтар: Л.С. Скрабіна
Крыніца: Гомельщина в событиях 1917–1945 гг.: материалы науч. практ. конф. / ред. кол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Гомель, 2007. С. 251-256.