Чарнобыль знішчыў вёску Папсуеўку, але не памяць

0
180

А пакуль жыве памяць, жывем і мы. Выселеная праз Чарнобыль на Гомельшчыне вёска на некаторы час атрымала сімвалічнае новае жыццё — у Гомлі арганізавалі выставу, прысвечаную ёй: “Веткаўскія слабоды. Папсуеўка. Гісторыя ў 300 год”. Выстава прысвечаная адной з 14 слабод Веткі, заснаваных стараверамі — Папсуеўкі. Вёска паўстала напрыканцы XVII ст. і праіснавала да 1991 года. На выставе прадстаўленыя іконы, якія паступалі ў музей у розныя перыяды. Праз шмат гадоў яны зноў сабраныя ў адзін, хоць і ўмоўны, іканастас.