Адкуль у Светлагорскім раёне старажытныя каменныя крыжы?

0
576
Адкуль у Светлагорскім раёне старажытныя каменныя крыжы

Каменны крыж, узрост якога можа дасягаць сотні гадоў, захоўваецца ў Парыцкай царкве Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Ён быў перададзены храму ў лютым 2008 года супрацоўнікамі Светлагорскага музея гісторыі горада і ўсталяваны справа ад алтара.

Каменны крыж на тэрыторыі Светлагорскага раёна быў выяўлены ў 1993 годзе пры ўдзеле аўтара гэтых радкоў. Пра знаходку на могілках вёскі Здудзічы паведаміў мне адзін з жыхароў горада Светлагорска. Летнім днём я разам з гісторыкам Тэльманам Маслюковым адправіўся ў гэтую вёску ў выведку. Каменны крыж быў знойдзены ва ўсходняй часцы вясковых могілак [1]. Мы паведамілі пра яго старэйшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Наталлі Дубіцкай і ў Светлагорскі музей гісторыі горада.

Для Светлагорскага раёна каменны крыж — унікальны гістарычны і культурны помнік. Кожны музей жадає мець такую знаходку для экспазіцыі, а хрысціянскі прыход — у якасці святыні.

“Гэтая знаходка датуецца не пазней за XIV стагоддзеканчатковы час прыняцця хрысціянства ў ніжнім Цячэнні ракі Бярэзіны, — лічыць археолаг Наталля Дубіцкая, якая таксама пабывала на тых могілках. — Лепіиага месца для яго, чым у музеі, няма”[ 1].

У 2004 годзе супрацоўнікі Светлагорскага музея гісторыі горада Людміла Грабко, Ірына Заяц і аўтар гэтых радкоў паехалі ў вёску Здудзічы, каб вьісветліць: ці можна перавезці каменны крыж у Горад? Я правёў апытанне мясцовых жыхароў.

“Мне 75 год, — распавёў селянін Мікіта Пішчала, — крыж гэты даўно тут стаіць, быў яшчэ да мяне і мато дзеда. Ён стары, старадаўні. Яму мо гадоў 300-500” [1].

Іншая жыхарка Здудзічаў, Ганна Дрозд, паведаміла: “Мой дзед яшчэ выбіваў каменныя крыжы сваім бацъкам на магілы. Цяпер так ужо не робяць” [1].

Жыхар вёскі Пятро Дрозд запэўніў, што на могілках, дзе цяпер стаяць каменныя крыжы, калісьці была капліца.

У верасні 2004 года старадаўні крыж быў адкапаны на могілках Здудзіч і перавезены ў Светлагорскі музей гісторыі горада. Знаходку было вырашана .ўсталяваць ля ўвахода ў новы будынак музея. Але крыж там так і не быўуладкаваны, бо рэканструкцыя будынка зацягнулася на доўгія гады.

У 2008 годзе гісторыя з каменным крыжам XIV стагоддзя знайшла нечаканы працяг. Настаяцель царквы Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны іерэй Зміцер (Шылянок) звярнуўся ў Светлагорскі музей гісторыі горада з прапановай перадаць каменны крыж у Парыцкі праваслаўны прыход. Музейныя супрацоўнікі ініцыятыву падтрымалі [2]. 8 лютага 2008 года старажытны артэфакт быў перавезены ў Парыцкую царкву Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны [3]. 9 сакавіка 2008 года ў праваслаўнае свята Даравальнай нядзелі каменны крыж быў усталяваны ў храме справа ад алтара [4].

Вышыня крыжа — каля 1,5 м. Верхняя частка нагадвае трыліснік. На пярэдняй паверхні маюцца і вертыкальныя і 2 гарызантальныя рысы, які я былі нанесены, верагодна, для разметкі пры апрацоўцы валуна. Унізе адзін бок больш масіўны: магчыма, гэта было зроблена, каб надаць крыжу ўстойлівасці на адхіле берага ці ўзвышша.

У ліпені 2008 г. з помнікам азнаёміўся прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук С.Я. Рассадзін (Мінск). Ён лічыць, ціто крыж мае паходжанне больш старажытнае за XIV ст. і неабходна яго далейшае вывучэнне [5].

Крыніцы:

  1. Романцов В. Христианская святыня в Здудичах? II Ранак-плюс. 2004. № 39. С. 4.
  2. Аешкевич Н. Древний каменный крест времен раннего христианства будет установлен в Паричском храме. Сайт Светлагорскага райвыканкама [Электронны рэсурс]. Доступ праз Інтэрнэт: http:l/ svetlogorsk.by/index.php?option=com_content&task=view& id=2543&ltemid=99999999. Дата доступу: 23.09.2010.
  3. Лазарева Л. Обретение креста II Светлагорскія навіны. 2008. 14 лютага. С. 2.
  4. Романцов В. Ещё одна святыня Парич II Ранак- плюс. 2008. №11. С. 3; Средневековый поклонный крест установлен в Гомельской области. Русская православная церковь. Архив официального сайта московского патриорхата [Электронный ресурс]. Доступ через Интернет: http:llivww.mospat.rularchivel40031.htm. Дата доступа: 07.05.2011.
  5. Здудзіцкі каменны крыж. ВікіпедыЯ. Свабодная энцыклапедыя [Электронны рэсурс]. Доступ: http:// be.wikipedia.org/wikilЗдудзіцкі_каменны_крыж. Дата доступа: 07.05.2011.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і ад- казах. — Мінск : Галіяфы, 2011. — С. 43-45.