Мастачка з Гомеля Марыся Тульжанкова стварыла шэраг нестандартных выяў жывёлаў, змешчаных у Чырвонай кнізе Беларусі.
Марыся даўно вядомая ў гомельскіх колах як таленавітая мастачка і актыўная сяброўка гомельскай “Талакі”. На дадзены момант яна ўдасканальвае свае веды ў Польшчы і дзякуючы натхненню вырашыла “абнавіць” выявы жывёлаў, абароненых у нашых краях законам.
— Можна сказаць, што гэта — вынік чарговага прыступа развагаў пра брэнды беларусаў. Я заўжды прытрымлівалася і буду стаяць на пазіцыі таго, што нам трэба ствараць візуальныя вобразы Беларусі не толькі азіраючыся на гісторыю, архаіку на старажытныя сімвалы, але і не забываць паглядаць у будучыню.
мне было цікава ўхітрыцца спалучыць элементы класікі беларускасці і нейкія сучасныя брэнды. У дадзеным выпадку мой выбар паў на герояў нашай Чырвонай кнігі і young style сучарнай вопраткі.
Магчыма ў гэтай серыі будзе працяг у падобным стылі і тэхніцы выканання ілюстрацый, але наўрадці я буду шалёна перамалёўваць усю фаўну нашага роднага краю. Хіба што калі нейкае выдавецтва зацікавіцца гэтай ідэяй.
😉
Аўтар: Яўген Меркіс