Гісторык і грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Меркіс прапануе ўладам рэгіёна заняцца развіццём паляўнічай сядзібы князёў Паскевічаў пад Гомлем у Каранёўцы.
“Я вельмі люблю ездзіць на ровары ў розныя цікавыя мясціны і менавіта пад Гомелем, у 7 кіламетрах ад Навабеліцы знаходзіцца паляўнічая сядзіба Паскевічаў у Каранёўцы.
Але ж існуюць розныя праблемы, якія замінаюць камфортна наведваць яе. З мэтай паказаць гэтыя нязручнасці і распавесці пра шляхі іх вырашэння, а таксама пра саму сядзібу я і зняў гэтае відэа”.
Калі вы хочаце дапамагчы ў тым, каб да сядзібы было лягчэй дабрацца — падпішыце гэтую петыцыю.
Давайце разам зробім Каранёўку турыстычным магнітам нашага рэгіёна!