На апошнія ў гэтым годзе заняткі курсаў “Мова нанова” ў Гомель завітае Зміцер Вайцюшкевіч. Тэмай практыкаванняў у навучанні беларускай мове гэтым разам стануць Каляды.
Калі: 18 снежня, 18:30
Дзе: арт-прастора “Каўчэг” (г. Гомель, пр-т Перамогі, 2А, другі паверх)
Уваход вольны
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Арганізатары прапаноўваюць зрабіць салодкі стол, таму просяць па магчымасці прыносіць з сабой розныя прысмакі і цукеркі.
Удакладніць інфармацыю пра заняткі або што прынесці да стала можна ў суполках курсаў Укантакце і Фэйсбуку.