Вясна ўжо ўступіла ў свае правы і ў Беларусь вяртаюцца шпакі. Так дапаможам ім асвоіцца – пабудуем птушкам хатку!
Але простыя птушыныя хыткі гэта сумна і нецікава, таму “Рухавік” и ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» аб’яўляюць конкурс на самую цікавую, неардынарную і прыгожую шпакоўню.
У перыяд з 29 сакавіка па 29 красавіка кожны ахвотны зможа паўдзельнічаць у конкурсе, дапамагчы птушкам ды атрымаць прызы, сярод якіх – iPod пераможцу!
Што трэба зрабіць:
- Знайсці інструменты, вывучыць схемы ды прачытаць інструкцыі. Яны нескладаныя і знайсці іх можна на гэтай старонцы: http://www.ruhavik.com/shpakouni/
- Змайстраваць шпакоўню (адному або камандай) ды замесцаваць яго на вуліцы. Памятай, чым арыгінальней ды весялей яна будзе, тым больш у цябе шанцаў перамагчы!
- Сфатаграфуй яго ды дашлі да 29 красавіка фатаздымак на мэйл ruhavik.com@gmail.com. На фотцы мусіць быць надпіс (не фоташоп!) з адрасам сайта www.ruhavik.com як пацверджанне таго, што шпакоўня была змайстраваная да конкурса.
- ???????
- PROFIT!!!
Пераможцы атрымаюць за крэатыўнасць разнастайныя падарункі: плэеры « iPod», культавыя нататнікі «Moleskine», флэшкі «Angry Birds» ды шмат чаго іншага ў гэткім жа крутым духу.
Не забывайцеся распавесці пра конкурс сябрам: кожны ўдзельнік, які дашле інфармацыю пра конкурс сваім сябрам, атрымае гарантаваны падарунак!
Падрабязнасці ў адмысловай суполцы Вконтакте: vk.com/skvorec_by
Па ўсіх пытаннях лістуйце арганізатарам у прыват або на мэйл ruhavik.com@gmail.com