Жывы крыж на Лоеўшчыне

0
1970

Дзясятак драўляных дамкоў, адна крама — і тая на замку. Здавалася б, ціхая вёска Першамайск, што на Лоеўшчыне, нічым не адрозніваецца ад правінцыйных беларускіх закуточкаў. Калі б не адна акалічнасць. Жыхары колішняй Папоўкі, гэтак вёска называлася да вайны, упэўненыя, што месца гэтае адметнае — на тутэйшых могілках з зямлі расце каменны крыж.

Жыхары в. Першамайск:

“Я для цікавасці хадзіў з рулеткаю, мераў яго. Адзін год, другі. Такое адчуванне, што ён падымаецца”.

“Ён сам па сабе, патроху, патроху, а цяпер цалкам паказаўся”.

Як тут з’явіўся незвычайны камень, не ведаюць і найстарэйшыя жыхары Першамайску. Некаторыя кажуць, што крыж прынёс ледавік або ён мог застацца ад нейкага старога пахавання. Але толькі рацыянальнымі тлумачэннямі, натуральна, тут не абмяжоўваюцца.

Сяргей Пырх, жыхар в. Першамайск:

“Паводле старажытнай легенды, крыж гэты прыплыў з Кіева па рацэ і пачаў расці на могілках. Мне здаецца, там не могілкі былі, а курган старажытны”.

Матэрыял тэлеканала Белсат.