Жоўтая падводная лодка з’явілася на гомельскім пляжы

0
912

На Сажы – надзвычайная з’ява – там усплыла самая сапраўдная падводная лодка! Прычым адразу жоўтая – каб прыхільнікам неўміручых бітлоў было зразумела, у чым справа. Астатнім – тлумачым: гэта крэатыўны працяг вядомага гомельцам праекту “Cup of peace” – кава-латорыя, які гуртаваў ініцыятывы і творчых людзей.