9 лютага 2017 г. у 16.00 у выставачнай зале цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца адкрыццё выставы “Жэўжык, Ёўнік і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд».
Цяпер, у 21 стагоддзі, мы нярэдка з уздрыгам думаем пра нашых продкаў, якія жылі ў часы, калі для таго, каб пабалбатаць з кімсці, даводзілася ісці не ў скайп, а на другі канец вёскі: чым жа яны былі занятыя круглыя суткі? Як ім, відаць, сумна жылося без усіх выгод цывілізацыі! Так і зарасталі пылам у сваіх пустых хатах…
А восьнічога падобнага! Справа ў тым, што хаты іх ніколі не былі пустымі. Як не былі пустымі лазні, і адрыны, і хлеў для ската, і агарод, і бліжэйшыя поле, лес і рэчка… Усюды, пад кожную купіну, кожным каменем, кожным чыгуном хто-небудзь ды жыў. У печы — Агнявік, пад снапом — Яўніцы, у пуні — Авіннік, на сенавале — Пунік.
Захочаш выкупацца — патрапіш у лапы Вадзяніку, зойдзеш у балота — там Багнік, у лесе — Лясун і Лесавікі. І каб хоць неяк выжыць, нашым прапрапрабабулям і дзядулям даводзілася з усёй гэтай браціяй сябраваць.
Чаго не скажаш пра нас, ці не праўда? Мы нават не ўяўляем сабе, як выглядаюць Жыўжык або Злыдзень, тым больш, не ведаем, што рабіць пры сустрэчы з імі. Пра вампіраў — бачылі, пра Вервольфа – чыталі, а надзвычайны, які злучае ў сабе мноства культурных традыцый, населены сотнямі зусім неверагодных страхавіта-прыцягальных стварэнняў свет вобразаў беларускага фальклору для большасці — тая яшчэ пушча.
Дык вось, надышла пара звярнуцца да сваіх каранёў, тым больш, што 9 лютага з’явіцца выдатная нагода – у палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрыецца выстава “Жэўжык, Ёўнік і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд”!
Дзіўны народзец пакіне свае надзейныя таемныя прытулкі і паўстане перад здзіўленымі наведвальнікамі ў выглядзе аб’ёмных фігур, віртуозна выкананых таленавітым скульптарам Антонам Шыпіцам на аснове каларытных ілюстрацый вядомага графіка Валерыя Славука.
Такімі нячысцікаў вы яшчэ не бачылі! Не выключана, што пасля наведвання выставы вы станеце пакідаць кавалачак цукру на стале на ноч і браць з сабой лутоўку, выпраўляючыся ў лес у грыбы… Навошта? Пра гэта таксама даведаецеся на выставе! Лікбез ў галіне насельнікаў тагасветнай беларускай рэальнасці гарантаваны! Можна будзе пагартаць кніжку пра герояў выставы, паглядзець з паперы цікавыя карцінкі мультфільмы і аўтарскае відэа, адзнятае у розных кутках Беларусі, сваімі ўласнымі рукамі зрабіць амулеты ад нячыстай сілы (стыльна і дзейсна!)
І, нарэшце, — да радасці ўсіх прыхільнікаў сучасных тэхналогій — скарыстацца гарнітурай Oculus Rift DK 2 і знікнуць у паралельны свет зусім ужо з галавой — віртуальна! Важны нюанс — выстава з’яўляецца часткай маштабнага праекта LIPA.CLUB, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускіх культурных традыцый на Радзіме і ў замежжы. Так што Жэўжык і кампанія ў любы момант могуць спакаваць валізкі і адправіцца скараць абшары Еўропы! Але да красавіка пагасціць у Гомельскім палацы. Так што заходзьце ў госці! Гэта неверагодна цікава! І карысна таксама. Бо хто вам сказаў, што ў закутку за плітой у вас у кватэры не жыве нехта маленькі, жаўтавокі і спрытны?
Кошт квіткоў:
- дарослыя – 4 р.,
- навучэнцы, студэнты, пенсіянеры – 3 р.,
- групавое наведванне (ад 10 чалавек і больш) – 2 р.
Кантактныя тэлефоны: (0232) 75-53-65, 75-80-93