Жартоўныя адносіны паміж удзельнікамі вясельнай абраднасці, адлюстраваныя ў песнях, жартах сучаснага насельніцтва Лельчыцкага раёна

0
175
жарт і беларускае вяселле

Жартоўная культура — гэта пласт, без якога не магчыма ўявіць жыцце кожнага чалавека, народа. Жарты распаўсюджаны шмат: і ў паўсядзенным жыцці беларусаў, так і ў важных падзеях кожнага чалавека: нараджэнне, уступленне ў шлюб, перасяленне ў новую хату і г. д. Жартоўная культура цесна звязана з фальклорам. Фальклор — вусная народная творчасць, якая вядзе сваі карані са старажынасці, дзе паказваецца жыцце, адносіны, пачуцці народа. Менавіта жарты ў сваей большасці сустракаюцца ў фальклоры. Вяселльная абраднасць — насычана імі ў вялікай ступені. Вяселле па сеняшні час уяўляе сабой сукупнасць абрадавых дзеянняў, якія, канешне, адрозніваюцца ад традыцыйнай вясельнай абраднасці, але захавалі свае мэтавае значэнне — шчаслівае жыцце ў шлюбе, гэтыя абрадавыя дзеянні і складаюць у асноўным жартоўны пласт на вяселлі. Немалаважную ролю ў вясельнай абраднасці адыгрываюць удзельнікі вясельнай абраднасці. На вяселле запрашаліся сваякі з абодвух бакоў, менавіта яны і давалі гэтую разнастайнасць і жартоўны каларыт вяселля. Сучаснае насельніцца на сенняшні час увабрала ў сябе шмат традыцый з мінулага, але адбываецца з’яўленне і новых, ў тым ліку і жарты. На сучасны час актуальным застаюцца ўзаемаадносіны паміж сватамі, якія прадстаўляюць розныя сваяцкія лініі, адносіны зяця да цешчы, нявесткі да свякрухі, у выніку чаго складваліся жарты, жатоўныя песні, якія маюць свае гучанне і сення.

Мэтай даследавання выступае вызначэнне этнаграфічнай характарыстыкі жартоўных узаемаадносін, жартаў і песен паміж удзельнікамі вясельнай абраднасці, адлюстраваныя ў жартоўных песнях і жартах сучаснага насельніцтва Лельчыцкага раена. Для вызначэння гэтай мэты прымяняўся метад палявога этнаграфічнага даследавання, дзе было апытана 18 чалавек, з якіх 12 жанчын і 6 мужчын, ва ўзросце ад 38 да 78 гадоў, усе яны з’яўляюцца карэннымі жыхарамі в. Глушкавічы Лельчыцкага раена.

Вясельная абраднасць пачынаецца з сватоў, калі да нявесты ў хату ішоў сын з бацькам і які-небудзь гаваркі чалавек, дзеля падтрымання весялосці. Прыходзячы ў хату жартаўліва гаварылі, што прыйшлі па тялушачку, бо ў іх есць бычок. Калі бацька і дачка згаджаліся на шлюб, то пачыналіся запоіны і дзяўчына лічылася засватанай.

У Лельчыцкім краі вяселле звычайна пачынаецца у суботу, калі да маладой прыязджае дружына маладога, дзе пачынаецца жартоўная спэчка. Дзяўчаты з свайго боку ўсхвальваюць нявесту, гавораць жартоўна, што жаніх яе не варты, з другога жаніх гразіцца спазніцца на рэгістрацыю і пытаецца ўварвацца ў хату і забраць нявесту. Болынай жартоўнасці гэтай спрэчкі прыдае такі звычай, як пераапрананне нявесты. Па звестках, атрыманых ад Міхалковай Ніны Міхайлаўны, карэннай жыхаркі в. Глушкавічы, 1982 г. н., дзе апавядаецца пра адзін смешны выпадак, што калі дружына жаніха пабачыла падменену нявесту, то адразу захапілі яе і пабеглі ўцякаць, дагадаўшыся, што тэта не яна, то вельмі доўга смяяліся.

Пасля таго як нявеста ўжо была выкуплена, едуць жаніцца. Калі нарэшце маладыя ўступулі ў шлюб, пачынаецца вясельнае застолле. Яшчэ адзін вельмі цікавы момант вясельнай абраднасці, які яшчэ да сенняшняга часу захаваўся ў вясельнай абраднасці Лельчыцкага края: пасля таго як маладыя ўступілі ў шлюб, пры вяртанні да хаты, маладым дарогу мог перагарадзіць любы чалавек, паставіць туды слончык ці стул, а на ім можа стаяць хлеб ды соль, маладыя, дзеля таго каб праехаць далей, павінны яму былі даць бутэльку гарэлкі, паміж старанамі адбывалася жартоўная спрэчка: аднавяскоўцы хацелі патаргавацца яшчэ, можа вытаргуюць яшчэ што-небудзь, а госці са стараны маладых і самі маладыя не хацелі болып таргавацца, бо надта спяшылі на застолле. Пры вяртанні дадому іх сустракаюць бацькі нявесты, калі бацькоў яшчэ не было, то сваты са стораны жаніха жартоўна прыпявалі песні пра тое, дзе дзеўся сват («ці то ен у клоч’і вярцеўся, ці то дзе ен дзеўся?»). Калі выйшаў сват, ці сваха маглі яшчэ жартоўна паспрачацца аб тым, што чыя нявеста або зяць. Напрыклад гавораць: «нам нявеста капала бульбу, значыць яна наша», а тыя маглі жартоўна адказаць: «а зяцек нам калоў дровы, значыць ен наш». Пасля гэтых спрэчак бацькі нявесты сустракаюць маладых і гадуюць медам, ці другім чым-небудзь салодкім, запрашаюць гасцей за стол.

На застоллі і пачынаецца сапраўдная весялосць. Тут з розных краеў чулася розныя жарты то пра свата, то про сваху, то пра зяця, ці нявестку. У асноўным жартуюць пра свах, па зветках Дубравец Фядоры Іванаўны, мясцовай жыхаркі в. Глушкавічы, 1933 г. нараджэння, жартуюць так: «чохі, чохі, нашы свахі ўсе панчохі», ці «свахі нерахі, кажухі з курыцамі, кажухі труснуліся, вошы сыпануліся».

Як і раней, і сення на дзяльбе каравая таксама не абыходзілася без жартаў. Хросны бацька нявесты подносіў каравай, а хросны бацька жаніха стаяў з падносам, а на ім бутэлька гарэлкі і стаканчыкі. Першымі падходзілі бацькі, затым родныя браты і сестры і г. д. як падносяць падарункі, жартуюць хто як можа: напрыклад. падходзячы да стану і трымаючы ў руках бярозавае ці дубовае палена, гаварылі «дарую дубовае палена, каб зяць пацалаваў цешчу ў калено», або «дарую бурозаую рошчу, каб зяць пацалаваў цешчу», ці «дарую цыбулю, каб маладая не паказвала свякрухі дулю» і г. д., калі яны падарылі падарункі, хросны бацька, які стаяў з бутэлькай наліваў, а другі адразаў кавалак каравая. Падобны абрад дзяльбы каравая праводзіўся і на наступны дзень, у хаце жаніха.

Пасля таго як падзялілі каравай, лічылася, што можна ісці да дому. У самым канцы, перад тым як радня забірае жаніха і нявесту, жарты чуюцца таксама ў вялікай колькасці. Па звестках Дубравец Евы Сцяпанаўны (1938 г. н.), перад ад’ездам спяваюць аб тым, што «паелі коні салому, пака завязем маладзіцу, та паядзяць усю кастрыцу», або спявалі жартоўна песні наконт таго, што нібыта «прападзе маці без дочкі, бо поноростаюць по-за лавейком козлячкі, у лес не будзе ходзіці, будзе по-за лавейком родзіці» — такім чынам жартавалі, ў гэты перыяд гучалі ў асноўным на тэматыку аб тым, што маці, якая застаецца без дачкі, і ў вялікай ступені жарты пра ад’езд сватоў.

Пасля гэтага нявеста забіралася з сватамі і адвазілася да дому к жаніху, дзе так сама сустракаюць іх бацькі жаніха. Перад гэтым радня жартоўна напявае, па тыпу: «паглядзі матухно, каго мы табе прывязлі, а ні скрынкі, ні пярынкі, ні з яе гаспадара, гаспадынькі» або «устаўляй маці леску, бо сын вязе нявестку, такую, як быліну, чырвону, як каліну, бо под ею зямля гнецца, а яна і не сцянецца». Гэта значыць, што ў гэты перыяд вяселля жарты ў асноўным былі аб сустрэчы маці жаніха і маладой нявесткі, дзе жартуюць аб нявесце, якая ў будучым нічога не будзе рабіць, што яна будзе лянівай.

Вось у гэтым асноўна і заключаюцца жарты суботняга вечара, дзе ў сваей большасці жартуюць наконт свах, нявесты, зяця.

На наступны дзень маладыя едуць у царкву, каб павянчацца, пасля чаго застолле пачынаецца ў маладога. Вясельная урачыстасць праходзіла такім чынам, як і ў хаце маладой, таму жартоўныя адносіны, песні, жарты — былі прыкладна аднымі і тымі ж, як і ў суботні вечар.

Такім чынам, жарты першага і другога дня былі пахожымі, жартавалі на тыя ж тэмы, песні спявалі ж на тыя ж тэмы — будучае жыцце маладых і адносіны бацькоў да маладой сям’і.

Яшчэ адной асаблівасцю валодае вясельная абраднасць у Лельчыцкім краі, там на трэцці дзень адбываюцца так званыя, па-мясцоваму, «куры». Гэта яшчэ адзін з жартоўных момантаў у сучаснай вясельнай абраднасці гэтага краю. Па звестках мясцовых жыхароў, куры пачалі адбывацца адносна нядаўна, у канцы 20 ст. Сутнасць гэтай нядаўняй традыцыі была ў тым, каб налавіць у суседзяў, знаемых, радні курэй. Для гэтага удзельнікі вясельнай абраднасці пераапранаюцца: ў жаніха і нявесту, жаніхом, як правіла, станавілася жанчына, а нявестай — мужчына, прычым іх узрост быў самы розны, ад 20 да 69 гадоў. Пераапраналіся не толькі ў маладых, але і ў свах, быў і ўрач, цыганкі і любыя другія персанажы. Таксама для гэтага ўпрыгожвалі каня, садзілі на першыя месцы на вазу жаніха і нявесту, ззадзе сядалі і другія пераапранутыя госці і едуць па весцы. Едучы, удзельнікі шмат жартуюць, чуюцца і анекдоты, жартоўныя песенькі, прыпеўкі. Усе жарты падобныя тым, якія сустракаюцца на застоллі, гэта і пра свах, пра маладых, пра цешчу, якая таксама пераапранутая сядзіць на вазу, імкнучыся падтрымліваць жартоўны каларыт, уступаючы ў жартоўную спрэчку з зяцем.

Куры маглі быць як і ў маладога, так і ў маладой, стораны загадзя імкнуцца дамовіцца аб тым, каб куры былі ў адной сваяцкай стараны, куды потым запрашаюць другую.

Канешне, абрадавыя звычаі, традыцыі вяселля на сучасным этапе змяніліся, але яны захавалі сваю традыцыйную сутнасць — накіраванасць на будучае шчаслівае жыцце маладых. А жарты на вяселлі павінны былі даць гасцям весялосць у святкаванніі, таму што вяселле — гэта галоўная падзея ў жыцці кожнага чалавека, якую чакалі з радасцю. Такім чынам, яны былі, есць як адны з галоўных асаблівасцей, якія моцна чуліся на вяселлі. Валодаюць жартамі на вяселлі людзі ўсіх узроставых груп, што датычыцца жартоўных песен (пра будучыя адносіны цешчы і зяця, свякрухі і нявесткі, жартоўныя адносіны сватоў), то імі валодаюць людзі ў асноўным сярэдняга і старшага ўзросту. Што датычыцца жартаў на сучасным этапе, то яны засталіся моцна звязаны з пэўнымі абрадамі і традыцыямі вясельнай абраднасці і досыць шырока выкарыстоўваюцца і сення. Гэта значыць, што на сучасным этапе жарты садзейнічаюць захаванню мясцовага каларыта вяселля, надаюць гэтай падзеі незабыўнасць на шмат гадоў.

Аўтар: A.Л. Дубравец
Крыніца: Беларусь в современном мире : материалы IV Республик. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гомель, 12 мая 2011 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. техн. ун-т им. П. О. Сухого ; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель : ГГТУ им. П. О. Сухого, 2011. – 337 с. Ст. 14-16.