Жанравая разнастайнасць рэгіянальнага дзіцячага фальклору (на матэрыяле Мазыршчыны)

0
211
Жанравая разнастайнасць рэгіянальнага дзіцячага фальклору (на матэрыяле Мазыршчыны)

Для дзіцячай славеснай культуры Мазыра характэрна неаднароднасць, жанравая разнастайнасць, шматграннасць адлюстравання карціны свету. У экспедыцыйных запісах, зробленых намі ў чэрвені 2004 г., шырока прадстаўлены як традыцыйныя (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, лічылкі, «жараб’ёўкі», частушкі, гульнёвы фальклор), так і сучасныя жанры дзіцячай субкультуры (страшныя гісторыі, «вызыванні» («гаданні»), анекдоты, песенькі-пераробкі, нетрадыцыйныя загадкі і г.д.).

Асаблівасць дзіцячага фальклору Мазыра — у распаўсюджанасці традыцыйных жанраў, якія бытуюць да нашага часу ў гарадскім асяродзі.

Карэнная мазыранка Ніна Ксенафонтаўна Мікша так распавядае пра сваё дзяцінства: «Сям’я вялікая, дак я любіла сільна на печы спаць. Так раненько мама будзіць: «Донька мая, ўстань, бо нада кароўку гнаць…» Дык дасць булачку якую — мы ж жадныя ўсяму былі… Булачку якую ці якога канфеціка дзе запарве, дык падманіць. Дык мы ўжо і пасцілі кароў. Год мне было мо сем, мо шэсць было. Малыя былі. Хадзілі картошку перакопваць на поле, і салому цягалі. Трудная жызнь была, трудна жылося. Нарадзілася я ў сорак пятам гаду, дык усё послеваеннае, цяжолая жызнь такая была.

Лазіла, любіла сільна па бярозах лазіць. Ды залезу на шчычок, ды спушчуся на другі сторану рова… І цяпер — як тая белка, — па якія чарзшні, ці што — дык ніхто не залезе!

Гулялі ў «Пекура» — хлопцы, дзеўкі сабіраліся — ў нас там горка, сільна чыстая была, красівая, цяпер закідалі ўжэ яе мусарам, неізвесна што : нарабілі, дык мы вечарам сабіраліся ды песні спявалі, гулялі… Гулялі і ў Г «Жмуркі», і хаваліся.. Ну, знаеце как — дзеці…У «Жмуркі» — завяжам вочы, ды ўжо шукаем адзін аднаго. Дзяўчаты і хлопцы, мы ўсе ўмесце. У «Пекура» толькі хлопцы, дзеўкі не гулялі. Ці як гэта Пекур? Ну ета станавілі такія і збівалі палкай. Я знаю, што хлопцы гулялі. У мячык гулялі. Тады было як-то весялей, як-то куда было больш выйці. А на гару большыя былі як хадзілі. Мая сястра большая, гадоў дваццаць — дваццаць пяць. Мы меньшыя, а яны ўжэ на вячоркі. А ў нас жа сільна красіва, возера тут. Да на вясне разлівалася, вада, дак злівалась прама да Пхова, рака з озерам саедзінялась. Як большыя, дак на лодках каталіся. А на вячоркі бальшынство жэншчін ік нам хадзілі. Кудзелю прала матка, і яны ўжо прыходзілі. Хто вышываў, хто плёў кудзелю ўжо тую. Расказвалі пра свае.. Матка кросна ткала. Ткала мама кросна, яна ўсё ўрэмя ткала, у яе кроены былі ў хаце, яна ум’ела. Больш посцілкі ткала, ды рушнікі тожа ткала палатняныя.»

Мазыране падкрэсліваюць актыўны ўдзел менавіта дзяцей у святкаванні некаторых капяндарньїх свят, у прыватнасці Каляд. Ходзяць шчадраваць малыя дзеці на Капяды звычайна разам з бацькамі, а падлеткі (10-12 год) — асобна, «кампаніяй» па двое ці па чацвёра:

«Калядаваць хадзілі… Назбіраеш ды лыжы купіш! Наш бацька сам рабіў — лыжы, санкі. Маленькія лыжы бацька рабіў. Накалядуеш — 50 -70 рублёў, гэта ж столькі грошаў! Я ў школу хадзіла, у пяты клас, мо шосты, нам жа не давалі калядаваць. Ніна Целепун была, накапядуем, грошы падзелім. Надзявалі то кажуха, то хустку, то хлопец і дзеўка — каб не пазнавалі… Кампанія з кампаніяй ўстрэцяцца — і не пазнавалі. Па два, па чатыры чалавекі хадзілі.

У каго дзяцей не было, ці дзеці парасходзіліся — спявалі «ябліньку»: Ой, у полі яблінька стаіць Святы вечар!

На той яблінькі свечачка гарыць Святы вечар!
З той свечачкі іскарка ўпала Святы вечар!
Іскарка ўпала
— рэчанька ўстала Святы вечар!
А ў той рэчанькі сам Бог купаўся Святы вечар!
Сам Бог купаўся дый нараджаўся Святы вечар!
Добры вечар, дай Бог на той год даждаці!

Як хлопец у хаце — «Ой, стаіць явар, тонкі — высокі»; як дзевачка, то спяваюць «Ой вясна-красна каліна ў лузе», у любой хаце спявалі «Божае нараджэнне».

(Запісана ў г. Мазыр, вул. Заслонава 28, ад Драновай Юліі Ігнацьеўны, 1941 т.н.).

«Калядоўшчыкі — і дарослыя хадзілі, і дзеткі. їм давапі дзеньгі пячоньїя коржыкі такія давалі. Калядоўшчыкі накрашваліся, намазваліся, у шубах і політах дпінных. У казу апраналіся. От то зайчык, то петух, то парасёнак хрукае — дарослыя. Хадзілі са звяздой. Гадалі тожа».

(Запісана ў г. Мазыр, вул. Студэнцкая 34-11, ад Сергейчук Вольгі Прохараўны, 1927г.н.).

«Калядаваць дзеці ходзяць, я і сама хаджу. Адзіёмся ўсе. Я радзі дзяцей хаджу, што ім інцірэсна. Адзяюся ў Бабу, кажух выварачваю навыварат і хаджу. А малыя адзяюцца хто ў цыганку, а малой ужо адзяецца, ужо так, адзёжу навыварат адзяе. Мы з гармошкай ходзім, ну, спяваем. У мяне дзеці абычна, я дзяцей панавучвала. Малой знае «Калядзін, калядзін, я ў мамкі адзін…»

Каляда-калядзін,
Я у бацькі адзін,
Мяне бацька паслаў
Штоб я грошай набраў.
Адкрывайце сундучкі,
Даставайце пятачкі.

(Запісана ў г. Мазыр, вул. Заслонава, д. 143, ад сям’і Цурко; ад Цурко Станіслава 1995 г.н.).

Адзначым, што характэрнай рысай з’яўляецца ўзнаўленне традыцыйных тэкстаў менавіта дзецьмі:

Ангел прыляцел.
Он па небу лётал,
Людзям песню пел:
Все людзі лікуйце,
Весь дзень таржэствуйце,
Есць на свеце Ражджаство Хрыстова.
Я ад Бога прыляцел,
Радасць вам прынёс,
Што в пещере цёмнай Радзілся Хрыстос.
Все людзі лікуйце,
Весь дзень таржэствуйце,
Есць на свеце Ражджаство Хрыстова.

(Запісана ў г. Мазыр, вул. Рыжкова, 28, ад Бардуковай Алены, 1990 г.н.).

«На Коляды я колядовать ходила с папой и мамой. Я переодевалась и ходили, у меня были шарик и маска:

Го-го-го, каза,
Г о-го-го, шэра
Го-го-го, каза,
Каза добрая!
Ты дзе ходзіш,
Там жыта родзіш.

А нам за это давали конфеты и кто что готовил».

(Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл, ад Лісоўскай Жэні, 6 год.).

На Крашчэнне, якое святкавалася ў асобных раёнах Мазыра як прастольнае свята, для дзяцей было прынята ладзіць вечарыну у асобнай хаце:

«Храшчэнне прастольны, 19 январа. Адышло яно, даўненька адышло. Святкавалі і дарослыя, і малыя, у трох хатах. Каб ісці да малых, мы яшчэ школьнікі былі. Дык малыя сабе гулялі. Ды вучылісь, гармошка была, вучылісь там танцаваць, да ўсё. Самі, не вучыў ніхто. Дзед такой буў, гармонік расцягне. А хто іх знае, колькі там год было. Я знаю, некалі сястра мая хадзіла. Андарачок адзенуць яны красны, ды… Ета даўно было, забыта. Сярэднія былі, малыя і дарослыя. Сярэднім было год па 15. А тыя, што з арміі папрыходзяць, дык тыя ўжо з дарослымі. (Запісана ў г. Мазыр, вул. Заслонава 127, ад Зубара Фёдара Раманавіча).

Дзяцей чатырох-пяці год, якія па ўзросце яшчэ не маглі далучыцца да старэйшых, дарослыя бралі звычайна з сабой:

«У Целепунах-Крышчэнне прыстольны. Здавалі хату, нанімалі музыкантаў, гатовілі, танцавалі, пелі. 1 кракавякі, і падэспані. Субота ноч і цэлы дзень, духавая музыка. А ў панядзельнік была гармошка. Дзевятнаццатага январа Крышчэнне — ўсягда было, самы красівы празнік. I для малых круг зробяць, чатыры-пяць лет, ім жа інцярэсна патупаць, за ручку вазьмуцца…»(3апісана ў г. Мазыр, вул. Заслонава 28, ад Драновай Юліі Ігнацьеўны, 1941г.н.).

Сярод занатаваных намі звестак па традыцыйных жанрах уяўляюць цікавасць некаторыя варыянты класічных забаўлянак і заклічак, якія і сёння захаваліся ў актыўным ужытку. На Мазыршчыне бытуюць вядомыя ўстойлівыя сюжэты беларускіх забаўлянак: «Ласачка», «Сарока-варона», заклічак — паэтычных зваротаў да дожджыка, божай кароўкі.

Г.А. Барташэвіч вызначае забаўлянкі як «вершаваныя творы з хуткім рытмам, жартаўліва-гумарыстычным зместам; яны не спяваюцца, а прыгаворваюцца, вымаўляюцца рэчытатывам у рытме пэўнага дзеяння, рухаў, якія пры гэтым выконваюцца» [1,74].

«Малым што-небудзь муркалі. «Ласачку» я спявапа. Гэта мне яшчэ мая бабка расказвала пакойная», — распавядае Бараноўская Ганна Данілаўна, карэнная жыхарка:

— Ласачка-Ласачка, дзе ты була?
— У Бога була.
— Што ты рабіла?
— Красёнца ткала.
— Што ты зарабіла?
— Кусочак сала.
— А дзе тэе сала?
— Кошачка ўкрала.
— А дзе ж тая кошачка?
— Пад печ пабегла.
— А дзе тэе падпечча?
— Вадой заліло.
— А дзе тая вада?
— На моры.
— А дзе тэе мора?
— Краскамі зарасло.
— А дзе тыя краскі?
— Дзеўкі парвалі.
— А дзе тыя дзеўкі?
— Хлопцы пабралі.

Забаўлянка, створаная ў дыялагічнай форме, не толькі апавядае пра навакольны свет, але і ў дасціпнай форме далучае да пачатковых ведаў, выконвае мнеманічную функцыю, дапамагае развіваць памяць дзіцяці. Гэтаму садзейнічае яе кумулятыўная пабудова.

Занатаваны таксама варыянты забаўлянкі «Сарока-варона»: Сарока-варона На прыпечку сядзела,

Дзеткам кашку дзяліла:
Етаму дала,
Етаму дала,
А етаму не дала.
Еты мал, круп не драў,
Дзяжы не мясіў,
Вады не насіў.
Бяжы, шэльма, па вадзічку,
Табе кашка на палічкі
А ложачка ў камянічкі.
Сорока-ворона Кашку варила,
на порог скакала госцей созывала.
Госци не приходили,
Кашки не ели.
Всю свою кашку Сорока-ворона
Деткам отдала.
Этому дала,
Этому дала,
А этому, самому маленькому,
Ничего не дала.
Зачем дрова не пилили,
Зачем тесто не месили?
Вот так и сиди без кашки.

(Запісана ад Лісоўскай Жэні, 6 год, Навікі, г. Мазыр).

Для забаўлянцы, запісанай ад Ганны Данілаўны Бараноўскай, уласціва класічная дыдактычная канцоўка, у якой разам з матывам асуджэння гультайства адразу ж падказваецца і спосаб «выправіцца»; «Бяжы, шэльма, па вадзічку..».

Заклічкі — паэтычныя звароты да сонца, дажджу, раслін, насякомых — «з’яўляюцца рэшткамі старадаўніх закпінальных песень, якім калісьці надаваўся магічны сэнс»[1, 104].

Дожджык, дожджык, перастань,
Мы паедзем на растань,
Богу маліцца, крэсту кпаніцца.
А ў Бога сірата адкрывае варата
Ключыкам-замочкам,
Шоўкавым платочкам.

Гэта мы як малыя былі, дождж заклікалі, па 12-13 год. (Запісана ад Бараноўскай Ганны Данілаўны, 1928 г.н., жыхаркі в. Целепуны, г. Мазыр, вул. Заслонава, 19, карэннай жыхаркі)

Дадзены варыянт принята звязваць з замоўнай традыцыяй. Вобраз «Богавай сіраты» асэнсоўваецца даследчыкамі як моцна зменены, трансфрамаваны паэтычны вобраз зары з ключамі ад расы, вядомы ў замовах [1, 109].

Г.А. Барташэвіч [1, 110] падкрэслівае, што звароты да божай кароўкі «асабліва любімыя дзецьмі». У іх знайшлі адлюстраванне рэшткі «павер’яў пра тое, што забіць божую кароўку — грэх, трэба прымусіць яе паляцець»: Божая кароўка, ляці на небка,

Там твае дзеткі
Кушают катлеткі:
Всем — па адной,
Табе
— ні адной.

(Запісана ад Бараноўскай Ганны Данілаўны, 1928 г.н., жыхаркі в. Целепуны, г. Мазыр, вул. Заслонава, 19, карэннай жыхаркі)

Відавочна, што дзіцячыя фальклорныя жанры (калыханкі, забаўлянкі, пазней заклічкі) з’яўляюцца цікавим відам народнай творчасці, і што традыцыйны народны светапогляд у значнай ступені ўплывае на выхаванне і сацыялізацыю асобы дзіцяці.

Літаратура

  1. Баргашэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фалышору. Мн., 1976.

Аўтар: А.В. Кучарава
Крыніца: Тураўскія чытанні: Матэрыялы Рэспублікаскай навукова-практычнай канферэнцыі (Гомель, 4 верасня 2004 г.) / Адк. рэд. У.І. Коваль. — Гомель: УА «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны», 2005. — С. 204-209.