Трэці год запар гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў збірае школьнікаў на праект “Лета ў археалогіі”. Ідэйны натхняльнік праекта археолаг Дзмітрый Ліндзянкоў стварыў школку без заняткаў, але з навучаннем. Удзельнікі вучацца разумець перыядызацыю гісторыі праз практыку, напрыклад лепяць вазы пэўнай эпохі ці выходзяць на археалагічныя пошукі.