Запрашаем усіх на святкаванне Купалля!

0
1359
шесток, Купалле

ГМКГА “Талака” запрашае усіх ахвотных супольна адсвяткаваць старажытнае язычніцкае свята “Купалле” у ноч з 6-7 ліпеня. Вас чакаюць традыцыйныя купальскія песні, карагоды, гульні, скокі пад дуду (дудар Юрась Панкевіч) і канешна мноства цікавых абрадаў і рытуалаў (пляценне, варажба на вянках, гушканне на арэлях, скокі праз вогнішча, купанне ў рацэ).

Незабыўныя ўспаміны гарантуюцца.

Збор удзельнікаў адбудзецца ў 12.15 ля ўвахода ў прыгарадны чыгуначны вакзал. З сабой трэба мець 2 тыс. бел.рублёў (складкі на дудара), 2 тыс. 640 бел. руб. (кошт квітка ў два канцы на дызэль да Добруша), ежу для святочнага стала, добры настрой і жаданне паудзельнічаць у свяце. Месца правядзення свята р. Іпуць ля Добруша.

Тэлефон для даведак: 3416694. 5660665 Ларыса