ГМКГА “Талака” запрашае вас на святкаванне архаічнага, народнага свята “Гуканне вясны”!
Вас чакаюць незабыўныя ўражанні, аўтэнтычныя, традыцыйныя спевы, карагоды, гульні, скокі, гушканне на арэлях, частаванне блінамі і яешней, а таксама прыемны адпачынак на прыродзе.
Гукаем вясну 29 сакавіка. Сустракаемся ў 11.45 на супынку Ленінградская (як ехаць з цэнтра горада), р-н Навабеліца.
З сабой трэба мець добры настрой, ежу і напоі для святочнага стала.
Даведкі па тэлефоне 341-66-94(велком), 566-06-65(МТС) Ларыса Шчыракова