Паважаныя сябры!
Вясна заўжды чакана і жадана ў народзе, вясна – пачатак новага земляробчага года, вясна – адраджэнне, абуджэнне прыроды і чалавека. Нашыя продкі заўжды імкнуліся па магчымасці прыспешыць надыход вясны, прылёт птушак з далёкіх краёў. Дзеля гэтага выконваўся шэраг адмысловых абрадаў ды рытуалаў.
ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх жадаючых наведаць ды паўдзельнічаць у адным з самых цікавых святаў – “Гуканні вясны”, паспяваць адмысловыя песні-вяснянкі, павадзіць веснавыя карагоды, паскочыць традыцыйныя танцы пад дуду і проста адпачыць на прыродзе.
Далучайцеся!
Абрад адбудзецца 21 сакавіка.
Збор удзельнікаў у 11.45 на супынку Ленінградская.
З сабой трэба мець: ежу для святочнага стала, 3 тыс. рублёў (складкі на дудара), 3700 руб. (праезд на аўтобусе ў два бакі) стужкі для ўпрыгожвання дрэва, хлапцам сякеру (прынамсі 1) пазітыўны, веснавы настрой.
Даведкі па тэлефонах: 3416694, 5660665 Ларыса
ГМКГА “Талака”