Шаноўныя паны й паненкі!
У ноч з 21 на 22 чэрвеня (дзень летняга сонцастаяння) па традыцыі адбудзецца адзін з самых таямнічых і яскравых дахрысціянскіх святаў – абрад Купалле.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Месца правядзення: в. Хальч
Жадаючых дапамагчы ў падрыхтоўцы і арганізацыі просім прыйсці да 14.00
Халяўшчыкі могуць збірацца пазней. Афіцыйны пачатак а 18.00
Умовы ўдзелу, як заўсёды жорсткія:
– Добры настрой і гатоўнасць прымаць актыўны удзел у святкаванні
– Традыцыйная ці калятрадыцыйная вопратка (хлапцы- кашулі, палатняныя нагавіцы, паяс; дзяўчаты-кашулі,спадніцы,светлыя сукенкі,сарафаны па жаданню).Асобныя элементы вопраткі можна узяць У ЧАСОВАЕ карыстанне у фондзе Талакі пад асабістую адказнасць.
– Складкі 6000(на дудара)
– Ежу браць простую, хатнюю. Яйкі, сыр-абавязкова. Незамужнім дзяўчаткам прынесці курку (каб выйсці замуж). Хлопцы адказныя за прыгатаванне абрадавай юшкі і наяўнасць напояў. Абавязкова з сабой мець ваду.
– Сродкі ад казурак-кровасмокаў
– Купальнікі, намёты, спальнікі -па жаданню
Зычым вам, добрага настрою і светлых пачуццяў!
Вашыя талакоўцы