Гомельская філія БАЖ супольна з курсамі “Мова Нанова” і дыскусійным клубам “Міжрэчча” ладзяць 6 лістапада імпрэзу, прысвечаную 150-годдзю Станіслава Шабунеўскага. У прыватнасці на мерапрыемстве распавядуць новыя біяграфічныя дадзеныя пра вядомага архітэктара, а таксама пакажуць, як выглядала гомельская гасцініца “Савой”у дэталях.
Калі: 6 лістапада, пачатак у 18:00
Дзе: арт-прастора “Каўчэг” у Гомелі (праспект Перамогі, 2А)
Уваход вольны.
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Нагадваем, што працягваецца збор подпісаў за наданне вуліцы Камсамольскай імя вядомага гомельскага архітэктара.
Вуліцу Камсамольскую ў Гомелі прапануюць перайменаваць у вуліцу Станіслава Шабунеўскага