Закрыццё летняга сезона з гуртом “Рэха Зямлі” пройдзе ў Гомелі

0
1460
Эхо Земли даст концерт на кофе Cup of peace

На пляцоўцы пад адкрытым небам ля альтэрнатыўнай кавярні на колах Cup of peace 27 жніўня гурт “Рэха Зямлі” падвядзе вынікі сезону вялікім канцэртам.

На гэтым міні-фестывальчыку будуць выступаць:

  • вядоўца — Арцём Лісоўскі (фрыстайл і гітара)
  • цёплую атмасферу і рэлакс забяспечаць Кірыл Мухін (мантры і гітара) ды Міраслава Пабегаева (вакал)
  • выступяць школа танцаў “TAKAMI TRIBAL” ды школа сучасных танцаў “SKY MOVE”
  • у свет лацінскіх рытмаў запусціць студыя танцаў “Фламенка” з Наталляй Фантавай
  • блюз — Арцём Шкода (“Swamp Stomp”, “Ginger Pie”)
  • рэгі — Сяргей Князеў (“ТЁПЛЫЕ ВЕЩИ”).
  • гурт “Стары фальварак”
  • метал-гурт “ВІЙ”.

і самае галоўнае — этна-музыку і атмасферу забяспечыць гурт “Рэха Зямлі”

+ адмысловыя госці:

  • смачная электронная музыка ад DJ “КО100ФЕЙ”
  • Dodola Tribal Company — яскравы танцавальны калектыў найбуйнейшай школы трайбла ў Беларусі “Fusion” (г. Мінск)
  • удзельнік калектыва “Shaman Jungle” – Фёдар Сташкевіч (г. Мінск)

Падзея ў кантакце