Закалот у Мазыры: Магдэбургскае права на Палессі супраць феадальнага бяспраўя

0
2609
Фотография ворот замка в Мозыре

 

Міф пра беларусаў як пра людзей пакорлівых, так бы мовіць, талерантных і якія згодныя з усім, — такое паняцце цалкам не адпавядае гістарычным фактам.

У гісторыі Беларусі было шмат прыкладаў, супрацьлеглых гэтым выдумкам, калі адбываліся на яе зямлі закалоты, паўстанні і рэвалюцыі.

Адна з такіх малавядомых старонак гісторыі — закалот у Мазыры, які успыхнуў 400 гадоў таму, а дакладней — 3 кастрычніка 1615 года. Але гэты дзень, гэтую дату чамусьці не адзначалі і нават не ўспомнілі дзяржаўныя сродкі інфармацыі ні рэспублікі, ні нават у самім Мазыры. А падзея значная, велічная, незабыўная…

Беларускія горцы

Мазыр — горад унікальны, цікавы і значны на абсягах краіны. У мінулым бытавала нават навуковая тэорыя «геаграфічнага дэтэрмінізму», якая сцвярджала, шго характар мясцовасці — горы, стэпы, марское ўзбярэжжа вызначалі і характар яе жыхароў. Тое можна сказаць і пра мазыранаў. Горад раскінуўся на крутых схілах Мазырскай грады, а вуліцы праходзяць па дне глыбокіх яраў-цяснін, — гэтая тэорыя працуе дакладна. Атрымліваецца, што мазыране — гэта своеасаблівыя «горцы» Палесся?

Можна сказаць і так — і не памыліцца. Мы ведаем, што першы чалавек прыйшоў у гэтыя незвычайна прыгожыя мясціны даўно, вельмі даўно. Пра тое скажуць і археолагі, якія адшукалі тут паселішчы нават каменнага веку. Горад паступова ўваходзіў у склад зямлі славянскага племяннога саюза дрыгавічоў, Кіеўскага, Чарнігаўскага і Тураўскага княстваў. у XIV стагоддзі Мазыр перайшоў да вялікага князя літоўскага, пры гэтым адміністрацыйна адносіўся да Кіеўскай зямлі БКЛ.

У 1569 годзе Польшча вымусіла літоўска-беларускіх магнатаў заключыць з імі дзяржаўную унію і ўступіць польскаму каралеўству Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. А ў абмен на тэрытарыяльныя страты літоўска-беларускае панства і баярства атрымалі дапамогу ў вайне з Масковіяй, «залатыя вольнасці» і прывілеі, як у польскай шляхты.

Аднак Мазыр, па патрабаванні мясцовай шляхты, адміністрацыйна застаўся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Мясцовая шляхта праяўляла тут настойлівасць, мела на гэты конт сваю думку. Менскае ваяводства, якое да гэтага складалася ўсяго з Менскага і Рэчыцкага паветаў, павялічылася яшчэ на адзін — Мазырскі павет.

Фото собора во имя Архистратига Михаила в Мозыре
Сабор у імя Архістратыга Міхаіла ў Мазыры

У сувязі з гэтым трэба адзначыць адну акалічнасць. ХVІ-ХVІІ стагоддзі сталі перыядам эканамічнага росту беларускіх гарадоў, уключаючы і Мазыр. Рака Прыпяць, на беразе якой стаяў горад, са старадаўніх часоў з’яўлялася найбуйнейшай воднай артэрыяй краіны. Але пасля татара-мангольскага нашэсця суседства з неспакойным і непрадказальным стэпам моцна перашкаджала нармальнаму гаспадарству ў галіне гандлю. Гаспадаранне на зямлі ўскладнялася.

Атрымлівалася яно так — толькі пад аховай і абаронай войскаў ВКЛ можа ў Мазыры наступіць стабільнасць. Хаця захопніцкія атрады крымскіх татараў яшчэ доўга наляталі груганамі на Палессе. Вялікія страты пацярпелі мазыране ў 1497, 1521 і 1534 гадах. Быў спалены дашчэнту горад, а пры апошнім нападзе выразалі шмат мазыранаў. Чорная дата ў гісторыі — 1534 год.

А праз год новая бяда — літоўска-маскоўская вайна, і царскія войскі таксама пусцілі ў ход свае мячы і дзіды, — кроў лілася па вуліцах Мазыра. Новая крывавая адмеціна на старонках гісторыі горада над Прыпяццю. Зноў жа — ніхто не ўспамінае пра тое, як і не было таго зусім.

Вельмі хутка нагадалі пра сябе і ваяўніча настроеныя шляхцічы, учорашнія абаронцы, а цяпер — дзяржаўная адміністрацыя, — яны патрабавалі «свайго». Чаго менавіта? У 1557 годзе, калі ў сувязі з увядзеннем «Уставы на валокі» адбывалася канчатковае прыгоннае паланенне сялянства, мазырскія мяшчане адмовіліся несці натуральныя павіннасці і адстаялі сваю свабоду.

Але ж феадальныя ўлады, якія аселі ў Мазырскім замку і замацаваліся там, і надалей імкнуліся абкласці гарадское насельніцтва новымі падаткамі і абавязкамі.

У сваю чаргу мазыране выказалі свой пратэст — не пажадалі падпарадкоўвацца феадальным уладам. Яны дзейнічалі, раіліся, узважвалі свае магчымасці, калі выступяць арганізавана супраць уціску.

У 1577 годзе напісалі петыцыю каралю Стэфану Баторыю, прасілі неадкладнай дапамогі. Ён пачуў той крык і неадкладна выдаў мазыранам «ахоўную грамату» — зацвердзіў за імі магдэбургскае права. (Таксама значны факт у гісторыі Мазыра. Хто пра гэта ўспамінае сёння?)

Што гэта азначала для Мазыра і яго жыхароў? Каралеўскі прывілей Мазыру на «дараванне» з’яўляецца адным з двух арыгінальных дакументаў, якія захаваліся і да сённяшняга часу ў Беларусі. Магдэбургскае права перадавала асноўныя пасады па кіраванню горадам, як і ўсе гарадскія зборы, у рукі найболей багатых гараджанаў. Суадносна з гэтым прымаліся рашэнні і вяршылася судовая сістэма. Але як бы яно ні было, усё роўна, у параўнанні з іншымі гарадамі, якія знаходзшіся пад уладай каралеўскіх старостаў ці ў прыватным валоданні магнатаў, мазыранам дыхалася нашмат вальней. I такія перамены і заступніцтва радавалі гараджанаў. Аднак ніхто з іх не забываў галоўны прынцып — за свабоду і волю заўсёды трэба змагацца, з неба нічога не падае…

Горад супраць замка

Галоўнае абарончае збудаванне, якое абараняла Мазыр і якое адначасова з’яўлялася сімвалам «вечнай улады» Рэчы Паспалітай, быў замак.

Яго пабудавалі на ўзвышку, над плошчай, дзе адбываўся гандаль, яна і сёння мае назву «Замкавая гара». Адміністрацыі замка належала 40 бліжэйшых вёсак з сялянамі; яшчэ яна збірала «мыта» з усіх, хто праязджаў ці праплываў каля горада; далучаліся да гэтага розныя зборы з гараджанаў.

Адзін з такіх «пабораў» — «ардыншчына». Гэта ўжо была даніна Крымскаму ханству.

Што ўяўляў з сябе замак таго часу? Не, ён не быў каменным, як у заходніх краінах. у нас не было гор, хаця і была гарыстая мясцовасць. У нас былі лясы. Таму і замак узвялі з дрэва. Абмазалі яго глінай. Але на самым пачатку XVII стагоддзя нечакана ўзнік пажар і знішчыў яго. Спрабавалі выратаваць замак, усю ваду, што знаходзілася на яго тэрыторыі, вылілі на агонь, — полымя аказалася мацнейшым за старанні гараджанаў.

Костёл святого Михаила Архангела и монастырь цистерианок в Мозыре
Касцёл святога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрцыянак

Пажар адбыўся выпадкова ці хто ўчыніў яго наўмысна? Звернемся да «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў 1885 годзе ў Польшчы. У ім мы знойдзем, хто спрычыніўся да такой трагедыі. Там напісана, так бы мовіць, чорным па белым, што «замак спаліў староста Палонскі». Ён быццам бы шукаў схаваныя ў лёхах замка скарбы. I быццам бы той жа Палонскі з казной бясследна знік, а замак прыйшлося мазыранам адбудоўваць сваімі сіламі.

Потым улады ўвялі грашовы штраф у 80 грошаў для тых, хто ўхіляўся ад узвядзення замка. Мазыране не пагаджаліся з гэтым новаўвядзеннем — яны і так старалася аднавіць «візітную картку» свайго горада, а тут на іх звалілася яшчэ і такое ганебнае падаткаабкладанне. I таму яны заўпарціліся, адмовіліся падпарадкоўвацца, даказвалі уладам, што ўсе і так працуюць на будоўлі, а калі хто не выйшаў на працу, то тое не азначала, што нехта адмаўляецца працаваць.

Людзі збіраліся купкамі, а потым і сотнямі на плошчы, патрабавалі адмяніць штраф. Можа, тое і справакавала далейшы наступ гаспадарскай адміністрацыі на непакорных.

У 1615 годзе новы староста Мазырскага павета Бальтазар Стравінскі пайшоў яшчэ далей сваіх папярэднікаў. Ён рашыўся на галоўную прывілею гараджанаў — магдэбургскае права. Ён захацеў пазбавіць іх гэтага права. Бо тады вынікала галоўнае — падаткі на рамяство і гандаль можна будзе забіраць напрамую ў дзяржаўную скарбонку. А на самай справе Бальтазар кіраваўся асабістымі і прыватнымі інтарэсамі — ён і набліжаная да яго шляхта, ужо афіцыйна, можа карміцца з атрыманых даходаў. Тое ўсё выглядала згодна закону.

Але з такім становішчам жыхары Мазыра змірыцца не маглі. Кліч супраціўлення разляцеўся па горадзе і яго ваколіцах.

— Нам завязваюць пятлю на шыі! — пачуліся выкрыкі арганізатараў закалоту. — Тыя, хто не хоча быць прыгонным адміністрацыяй, выходзьце на плошчу!

— Мы павінны абараніць сябе! — узвышаўся над усімі Янка Баўчок, узмахваў рукамі і, паказваючы на будынак адміністрацыі, дадаваў: — Мы не жадаем быць рабамі!

А кравец Дарошка выгукнуў, падтрымаўшы выступоўца:

— Загонім ім шыла ў зад!..

Народ узбудзіўся, народ разгневаўся, усе крыкі зліліся ў адзін гул. Нехта ўдарыў молатам у рэйку. I звон яе быў чуцен на многія кіламетры ад горада. Чулі яго сяляне ў Слабадзе і Козенках, у Прудку і Мышанцы, у Калінкавічах і Пцічы…

А раніцай 3 кастрычніка 1615 года амаль усё Палессе падпарадкавалася агульнаму закліку — даць бой адміністрацыі. Выбарныя магдэбургскія бурмістры Ждан Муша і Ян Крыцкі, разам з імі мяшчане кравец Дарошка, Янка Баўчок і Астап Лаўрыновіч паднялі гараджанаў на закалот, на паўстанне.

— На замак!

— Адваюем сваё права быць вольнымі людзьмі! Наперад! — крычаў натоўп.

I ўсе рушылі на замак, якія выклікаў у людзей абурэнне — там заселі крывапіўцы, абіралы, зладзеі.

Даследчыкі адзначаюць адну галоўную рысу людзей таго часу: пры ўсіх асаблівасцях сваёй ментальнасці, дабрадупшасці, душэўнай цешіыні, яны пры гэтым з’яўляліся калектывістамі, аб’яднанымі ў адзін кулак, яны не любілі, калі прыніжалі і здзекаваліся з іх.

I гарадское насельніцтва, і сяляне жылі згуртаванай абшчынай. Яны падтрымлівалі адзін аднаго, гатовыя ў любы момант заступіцца за пакрыўджанага, маглі ахвяраваць і сваім жыццём, абы не здрадзіць сваім агульным ідэалам.

Мазыране, апроч усяго, былі аб’яднаны ў цэхі па прафесіях, а іншы раз, што адметна, і ў рэлігійныя праваслаўныя брацтвы. Прафесійная прыналежнасць магла нават замяняць прозвішча, стаць мянушкай. Дарошка быў вядомым краўцом, дык да яго і прыліпла «ўдакладненне» — «Дарошка-кравец». Таму яго нельга было зблытаць з іншымі Дарошкамі.

Рамесныя цэхі рэгулявалі колькасць і якасць прадукцыі, якую выпускалі майстры, каб не ствараць на рынку завышаных прапаноў. Больш за тое, маглі ўстанаўліваць фіксаваныя кошты і цэны.

Цэхі мелі нават свае прафесійныя святы, праводзілі свае вечарынкі — «братчыны», услаўленне таленавітых майстроў, прысвойвалі вырабам майстроў асобныя знакі, сёння б сказалі — «эталоны якасці». Цэхі з’яўляліся не толькі вытворчым фармаваннем, але і мелі статус ваеннай арганізацыі. А яно, у сваю чаргу, мела падраздзяленні гарадскога апалчэння, былі нават свае штандары. у мірны час, здаралася і такое, маглі практыкавацца ў кулачных змаганнях-баях, — замест традыцыі, якая дажыла амаль да нашых дзён, «раён на раён», «вуліца на вуліцу», — тады хадзілі яшчэ і «цэх на цэх». Але то было ў якасці вучобы, у якасці рэпетыцыі, бо ведалі, што тыя кулачныя баі маглі перарасці ў нешта большае, крывавае і неабходнае. Такі быў час.

Так, сапраўды, самаарганізаваны народ Мазыра з’яўляўся ўжо магутнай сілай. Не стыхійнай, не выпадковай, а якая падпарадкоўвалася толькі аднаму — свайму кіраўніцтву.

Гэтага, мусіць, не адчулі тыя, хто хацеў адабраць у народа магдэбургскае права. Недальнабачныя былі, гэта факт. На бяду старосты Стравінскага і мазырскай шляхты ў руках паўстанцаў была і яшчэ адна грозная зброя — мушкеты. Раней рыцарская конніца панавала на полі бою. А калі з’явілася агнястрэльная зброя, сітуацыя рэзка памянялася. Цяпер нават сярэдняй сілы і навыкаў мушкецёр мог умомант пактасці на зямтю двараніна-фехтавалыпчыка, які ўсё жыццё практыкаваўся са шпагай ці шабляй, нават не падпусціўшы да сябе і на некалькі крокаў.

Таму для мазырскіх цэхавікоў абзавесціся такой зброяй не бьшо праблемаў. Яны трымалі ў запасе для гэтага талеры і грошы, і для набыцця «агнястрэлаў» без шкадавання маглі пусціць іх у справу.

Калі ж насустрач паўстанцам выйшлі людзі з адміністрацыі і слугі Бальтазара Стравінскага, то, без роздуму, па іх адкрылі агонь. Самапалы адыгралі сваю ролю — забілі некалькі памочнікаў старосты, што дазволіла заблакаваць замак.

Янка Баўчок зноў заклікае мазыранаў дзейнічаць смела і рашуча:

— Гэта толькі пачатак! Мы даб’ёмся свайго!

— Ніякіх падаткаў дзяржаўнай казне! — гучыць голас Дарошкі-краўца.

Нажыліся на нас, трэба адняць у іх нарабаванае! — Астап Лаўрыновіч падказвае крокі наступных дзеянняў. — Мы не рабуем, мы адбіраем сваё!

— Адбіраем не ва ўсіх купцоў! — удакладняе Ждан Муша. — А толькі ў тых, хто не падтрымаў нас, стаў нашым ворагам.

— Наперад!.. — гучаць зноў цвёрдыя галасы народнага закалоту.

…Тут патрабуецца невялічкае адступленне.

Закалот, паўстанне, завіхура, гнеў народа — усё злілося ў адно паняцце. Гэта быў супраціў, непакора ўладам. I гэта была звычайная практыка, прадыктаваная адно традыцыйным калектывізмам.

На чале паўстання стаялі, кажучы сённяшняй мовай, прадпрымальнікі сярэдняй рукі, а таксама нейкія «людзі свавольныя», якія заўсёды знойдуцца ў такіх выпадках.

А вось багацеі, што трымаліся сваіх скарбаў і лічыліся ўплывовымі ў грамадстве дзякуючы залатому цяльцу, мясцовыя баяры, найбольш уплывовыя купцы, натуральна, былі супраць народнага закалоту, усяляк перашкаджалі гэтаму, не шкадавалі грошай на подкуп тых выпадковых і чужых людзей, якім было ўсё роўна — хто за каго і хто на чыім баку… Яны былі гатовыя за грошы выконваць любы загад, забіваць тых, на каго пакажуць заказчыкі. Такія былі, ёсць і, на вялікі жаль, будуць…

Палеская вольніца

Ох і разгуляўся закалот, пашыраўся, набіраў сілу. Быццам у вясновую паводку выйшла Прыпяць з берагоў, і не ўтаймаваць яе, не спыніць. Сілы такой не было. Так і тут, не зразумець, дзе адзін бераг, а дзе другі, — суцэльны разліў, вокам не абняць, не акрэсліць.

Прачнуўшыся, людзі адчулі, што адбылося нешта незвычайнае, новае, зрушылася з месца тое, што перашкаджала жыць і працаваць.

У адным канцы горада спявалі і танчылі, у другім вяселлі спраўлялі, а ў трэцім збіраліся людзі і адзін у аднаго пыталіся:

Як далей будзе яно, братка, ці не пагоршыцца яно, ці не на шкоду яно ўсё рабілася

— На якую шкоду? — абураўся суразмовец. — Для чаго мы тады аб’ядналіся, мушкеты ў рукі ўзялі?

— Яно то так, але…

— Што «але», калі мы з ярма вылузваемся! Нам галоўнае цяпер што? Не адступаць, а толькі дамагацца свайго…

3 чаго пачалі, дык гэта забаранілі пад страхам смерці шляхце паказвацца ў горадзе. Каму цыдулку прыслалі, а каго апавясцілі вусна, для гэтага выдзелілі маладых хлопцаў, каб яны за кароткі час абабеглі хаты шляхцічаў. Тыя, пачуўшы такі загад, прынялі да ведама, не абураліся, не выступалі супраць. Бо папярэдзілі, што тых, хто не выканае такога загаду, чакае жорсткая расправа і пакаранне.

Паўстанцы на агульным сходзе, які вёў Астап Лаўрыновіч, выбралі аднагалосна свайго войта — кіраўніка адміністрацыі.

Калі наступіта хвіліна перапынку, узяў слова Ждан Муша:

Шаноўныя мазыране месцічы нашых паветаў! Не трэба забываць і пра галоўнае, з-за чаго мы і ўзняліся на барацьбу з прыгнятальнікамі: неабходна распачаць падатковую рэформу. I гэтаму павінна спрыяць новая адміністрацыя і яе кіраўнік.

Новаабраныя прадстаўнікі адміністрацыі згодна ківалі галовамі, пагаджаліся, бо і іх крануў падатковы ўціск.

Павятовая шляхта сабралася на тайны сход, хацелі даць жорсткі адпор паўстанцам, але разумныя галовы спынііі гэтую задуму:

— З чым мы супраць іх выступім? З віламі і косамі? Ды яны мушкетамі пакладуць нас, як снапы на жытнім полі.

— Што ж рабіць будзем, шляхта?

— Што? Чакаць. Іншага выйсця няма. Трэба чакаць зручнага моманту. Бо вунь войску Рэчы Паспалітай не да нас, яны заклапочаны іншымі параграфамі. Яно ваюе з Масквіяй на ўсходзе і з магутнай рэгулярнай арміяй Швецыі — на поўначы. Так што чакаем, неяк жа яно перавернецца.

Адчуўшы такі паварот справы, зноў на арэну высоўваецца Бальтазар. Яму памочнікі нашапталі, што неабходна апярэдзіць падзеі, біць у званы. Грошай у яго было дастаткова, каб пусціць іх на подкуп людзей, якія маглі раскруціць дзею ў адваротны бок.

Ён падае скаргу пра мазырскі закалот у каралеўскі суд. Тое было ў чэрвені 1616 года. I кола закруцілася. Не магла адміністрацыя каралеўскага суда пакінуць тое на самацёк альбо схаваць «пад сукно».

Распачаўся асэсарскі суд. Выклікалі 27 «завадатараў закалоту і паўстання». Яшчэ Стравінскі ў сваёй заяве зрабіў прыпіску: «хачу спагнаць з жыхароў горада, як кампенсацыю, што я панёс вялікія матэрыяльныя страты, 4 000 злотых».

На судзе выступалі не простыя людзі, а адукаваныя, якія мелі справу з юрыспрудэнцыяй, ведалі законы і права і таму не збіраліся здавацца.

Шаноўны суд! — выступаў прадстаўнік мазыран Астап Лаўрыновіч. — Шаноўныя суддзі, якім мы давяраем поўнасцю і без вагання, я, як прадстаўнік гарадскога таварыства, сведчу пра наступнае.

У зале цішыня, маўчалі і суддзі, не перабівалі выступоўцу. Чакалі, якія важкія аргументы выкладзе Лаўрыновіч.

— Той, хто падаў вам скаргу, хто напісаў заяву аб разглядзе справы пра паўстанне, сам казнакрад і злодзей. Ён падрабляў дакументы, злоўжываў сваёй пасадай, яму давалі часта хабар, і тое могуць пацвердзіць людзі. Яны ёсць у гэтай зале.

Зала загула, яна сваім абурэннем пацвярджала, што Астап кажа праўду.

Суддзя папытаўся ў Лаўрыновіча:

Скажыце, Астап Лаўрыновіч, на сённяшні момант паўстанцы склалі зброю?

Той азірнуўся, паглядзеў у залу. Усе маўчалі.

— Не, пан суддзя, такога не адбылося. Сёння ніхто не здасць зброю, пад страхам смерці тое не зробяць. I я не здаў сваю.

— Добра, адказчык, — прамовіў суддзя і сеў у крэсла. — Тады мы вымушаны зрабіць наступны крок — для разбіральніцтва гэтай справы прызначыць следчую камісію.

У зале пачаўся вэрхал. Нехта гучным голасам абвясціў, падышоўшы да стала суддзяў:

— Прызначайце! Але мы раздабудзем яшчэ больш мушкетаў, і тады пабачыце, хто пераможа!

…Крыніцы і звесткі таго часу сведчаць: улетку 1616 года паміж феадальным замкам і вольнымі жыхарамі горада Мазыра з новай сілай успыхнула процістаянне, але цяпер яно ўжо мела характар узброенасці і вайсковых фарміраванняў.

Вось цяпер спатрэбіўся вопыт кулачных баёў, а цэхавыя ваенныя фарміраванні пачалі праводзіць зборы.

Наспявала вострая і жорсткая класавая барацьба.

Вольны люд гатовы быў на ўсё, толькі б абараніць сябе ад прыгнёту, застацца свабоднымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.

Мазырскія паэты складалі оды і паэмы вольнасці, музыкі клалі іх на музыку. У вершах былі такія словы: «Хоць у паветры чуцен пах крыві, але мы гатовы да гэтага… Мы не хочам панавання расейскай адміністрацыі, мы хочам жыць самі па сабе!..»

Наспявала вайна з Турцыяй.

Рэч Паспалітая старатася ліквідаваць унутраныя праблемы, але ў яе не ставала сшаў. А тут нечакана ўзнікла і рэлігійная праблема.

Выступаючы на варшаўскім сойме (1621), прысвечаным падрыхтоўцы да турэцкай вайны, дэпутат Лаўрэнцій Дравінскі занепакоена сцвярджаў:

— Сябры мае і калегі. Наспявае вайна, і мы павінны рыхтавацца да гэтага. Мы ведаем, што прынесла для праваслаўных вернікаў Берасцейская унія. Несуцяшальны малюнак, нічога добрага ён не даў. Я маю на ўвазе Вялікае Княства Літоўскае. Тут тое ж самае — нават у гарадах, якія мяжуюць з Маскоўскай дзяржавай. У Магілёве і Воршы запячатаны цэрквы, а святароў разагналі. Тое адбылося і ў Пінску. Ляшчынскі цудоўны манастыр, які славіўся выбітнымі людзьмі, што ўзносілі славу Госпаду, ператварыўся ў… выбачайце, у карчму, дзе п’юць гарэлку, сварацца і б’юцца, і замест малітвы ў памяшканні гучаць мацюкі маскалёў… Жах!

Яго ўважліва слухалі ўдзельнікі сойму, падтаквалі, бо ўсе ведалі пра тое, ведалі, ды не падымалі так востра пытанне, як дэпутат Дравінскі.

— Далей што атрымліваецца? Нараджаюцца дзеці, а хрысціць іх няма каму. Калі хто памірае ў горадзе, дык нябожчыкаў вывозяць на ктады без царкоўных абрадаў, без малітвы, не як людзей хаваюць, а як быдла, падаль… Людцы мае, да чаго мы дажыліся? Народ жыве без шлюбаў, без вянчання, без малітвы, жыве ў брудзе — духоўным і фізічным. Таму і не спавядаюцца, не прычашчаюцца, не ходзяць у храм, бо іх няма, аднялі ад народа. Гэта злачынства, страшнейшага за якое мо і не можа быць. Няўжо мы не адчуваем разам з вамі, што гэтым мы наносім крыўду і боль нашаму Госпаду?

I іншыя выступоўцы, падтрымліваючы смелага дэпутата, дадавалі, што да матываў сацьыльнай барацьбы маглі дадасца і рэлігійныя.

Трэба адзначыць — уладам Рэчы Паспалітай хапіла розуму і яны знайшлі кампраміс хаця б у пытанні вядзення мазырскага гарадскога гаспадарства.

Дзяржава, якую раздзіралі іншыя праблемы і супярэчнасці, не захацела далей займацца гэтым пытаннем. Было бачна, што мазыране не саступяць, будуць змагацца да апошняга.

Цветная фотография красивого Мозыря
Мазыр сёння

I настала радасная і доўгачаканая падзея — у 1622 годзе мазыранам было вернута магдэбургскае права. Ва ўсіх куточках Палесся, асабліва ў Мазыры, людзі радасна святкавалі перамогу. А тыя, хто вёў іх да гэтага, сталі паважанымі людзьмі, і іх імёны ўспамінаюцца да сённяшняга часу.

А «жорсткага адміністратара» Бальтазара Стравінскага нават павысілі ў пасадзе — ён узначаліў у 1631 годзе Менскае ваяводства. Так здараецца ў жыцці, нічога не паробіш. Так было, ёсць і, мусіць, будзе. Адметна, што гэты мазырскі староста даводзіўся продкам вядомаму камернаму і опернаму спеваку Фёдару Стравінскаму. Але музыкальных здольнасцяў ён не праявіў, як казалі пра яго — «мядзведзь на вуха наступіў».

Дадамо вось што япгчэ. Калі ў 1776 годзе сойм Рэчы Паспалітай ліквідаваў магдэбургскае права ў дзяржаўных гарадах, то Мазыру яно было пакінута ў ліку некаторых іншых. Мусіць жа сойм асцерагаўся, што калі здымуць тое права з мазыранаў, то гэта можа зноў выклікаць закалот.

Значыць, палешукі паказалі сябе як народ непераможны і дужы, які можа пастаяць за сябе.

У сувязі з гэтым трэба ўспомніць яшчэ адзін факт у гісторыі, які адбываўся адначасова з паўстаннем у Мазыры.

У кастрычніку 1615 года Галынка Гулевіч, жонка мазырскага маршалка Стэфана Лозкі, стала фундатарам Кіеўскага брацтва і перадала братчыкам сваю сядзібу на Падоле. Трэба адзначыць, што дчя свайго часу яна была высокаадукаванай жанчынай, як у музычным, так і ў літаратурным плане.

На зямлі, якую падаравала брацтву Гулевіч, быў заснаваны манастыр Богаяўлення. Пры ім адразу адчынілі брацкую школку, якая пазней ператварылася ў вядомую Кіева-Магілянскую акадэмію.

У брацтва ўступіў і гетман Сагайдачны з усім Запарожскім войскам. I казакі, узброеныя мушкетамі, разам з гараджанамі сталі яго надзейнай абаронай. Кіеўскае брацтва, заснаванае пры падтрымцы жонкі мазырскага маршалка, у хуткім часе стала тым цэнтрам, які здолеў накіраваць у патрэбнае рэчышча не толькі рэлігійнае, але і палітычнае жыццё ва Украіне і ў нас у Беларусі.

Але тое — ужо іншая, другая частка нашай гісторыі, у якой адыгралі сваю адметную ролю жыхары Палесся, жыхары горада над Прыпяццю — Мазыра…

Аўтар: Юры Глушакоў
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гомелі. Гісторык, журналіст, грамадскі дзеяч. Служыў у арміі, працаваў на вытворчасці, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам. У 2003-2007 гадах быў дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. З’яўляўся першым намеснікам старшыні Беларускай партыі «Зялёныя». Аўтар і сааўтар чатырох навукова-папулярных кніг, адной навуковай манаграфіі па гісторыі Гомельшчыны і Беларусі.

Крыніца: альманах “Палац” (№3, 2015 г., ст. 157-166)