Захаваем спадчыну разам. Выстава ў палацы Румянцавых-Паскевічаў

0
1045

Дзесьці карціны крадуць з музеяў, а дзесьці наадварот прыносяць. Але якім чынам? Ці часта мы задумваемся як папаўняюцца зборы калекцый у музеях? Слыннае вяртанне карцін Суціна ў Нацыянальны мастацкі — справа шчодрых рук спонсара. Хоць у агромністай ступені і праца на імідж фірмы. А як гэта рэалізоўваецца ў меньшых маштабах? Актыўны на культурнай мапе краіны палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў рэалізуе праект “Захаваем спадчыну разам”.