За што гомельская цэнзура не ўзлюбіла Фрэйда?

0
1129
Зигмунд, Фрейд, Фройд, Зігмунд

З нядаўняга моманту ў Гомелі на прыпынках грамадскага транспарту з’явіліся афішы з нагоды адкрыцця тэматычнай фотавыставы “Тут вам не здесь!” і канцэрта выбітнага гурта “DALI”, што мае адбыцца 29 студзеня ў клубе “Сім–сім”.

Але хто б мог уявіць, што застанецца ад першапачатковага макета афішы (трэба заўважыць зацверджанага абодвума бакамі) пасля цэнзуравання!

Беларускамоўная частка насельніцтва ужо даўно змірылася з моўнай дыскрымінацыяй у нашым горадзе, таму змена арыгінальнага беларускага тэкста аб’явы, на часткова (!) рускі ўжо нават і не выклікала здзіўлення.

Аднак на гэтым цэнзары не спыніліся – з афішы знікла чамусці выява помніка Леніна (які мусіў адлюстроўваць адну з нашых адметнасцяў ад іншых народаў і мясцін), імя арганізатара мерапрыемства, то бок ГМКГА “Талака” і імя Зігмунда Фрэйда!

Чым правініўся Фрэйд перад нашым народам застаецца загадкай.

🙂

Нагадаем, што ГМКГА “Талака” ня так даўно ладзіла тэматычнае беларускае фотапаляванне “ТУТ вам не ЗДЕСЬ!” у якім удзельнікам прапаноўвалася па-новаму паглядзець на звыклы ім горад і пашукаць у ім тое, што нас адрознівае ад іншых і ў першую чаргу – беларускае.

Па выніках фотапаляванне будзе адкрытая адпаведная фотавыстава, што будзе прэзентаваная ў клубе Сім-Сім 29 студзеня . Разнастаіць гэтае мерапрыемства звышэнэргічны беларуску рок-гурт “DALI”. Самі музыкі шчыра прызнаюцца, што іх творчасць “натхнёная ідэямі Зігмунда Фрэйда”, што і было занатавана на афішы. Ва ўсялякім разе на ейным першапачатковым варыянце…

DaliПершапачатковы варыянт афішы..

Dali..і тое, што з ёй сталася – без гомельскай “Талакі”,

на рускай мове ды без Леніна і Фрэйда!