Юравічы — старажытная палеская сталіца?

0
2512

Упершыню Тураў узгадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 980 годам. Але археолагі, якія працавалі на тураўскім гарадзішчы, не знайшлі рэштак старажытнага гораду, якія б датаваліся другой паловай X – пачаткам XI стст.

Даследнік Алег Іоў лічыць, што летапісны Тураў варта шукаць не ў Тураве Жыткавіцкага раёна, а ў Юравічах Калінкавіцкага раёна. Ён адзначае, што малавядомыя гістарычныя падзеі старажытнасці былі прычынай пераносу буйнога цэнтра беларускага Палесся. Гіпотэзу Алега Іова дапамагаюць абгрунтаваць і вынікі археалагічных раскопак, якія адбываюцца на юравіцкім гарадзішчы з 2004 г.

Сюжэт праграмы “Лета ў аб’ектыве” тэлеканала Белсат.