Юлія Цэзарэвіч (конкурс “10 прычын чаму варта жыць на Гомельшчыне”)

0
946

1) Гомель – самы “прычарнаморскі” горад нашай Беларусі: калі летам вы ідзеце з пляжа ствараецца поўнае ўражанне таго, што вы ў паўднёвым горадзе блізу цёплага мора (эх…);

2) Рукою падаць знаходзяцца Расія і Ўкраіна (дзеля гандлю і турызму, тэатральных і фестывальных сустрэчаў, дый проста славянскіх зносінаў);

3) У Гомлі столькі дрэваў і наогул усялякіх раслінаў, што ў ім вельмі ўтульна і экалагічна жыць, асабліва ўвесну, лета, восень і .. зіму!;

4) Гомель – другі пасля Менску горад па колькасці насельніцтва, розных суполак і арганізацый, а значыць вы ніколі не застанецеся ў грамадзскай адзіноце, дый наогул адзіноце! (ну, у тым выпадку калі Вы не прыроджаны сп. Рабінзон);

5) Да гамельчукоў увесь час прыязджаюць разнастайныя палітыкі, бо наш горад – месца сустрэчы палітыкаў розных узроўняў з СНД , і гомельцы, (у тэорыі), могуць непасрэдна спрычыніцца да палітыкі! (хаця… не усе, а толькі тыя, ў каго ёсць лішні мільён-другі, ці процьма вольнага часу, напрыклад , дзён 15 );

6) Тут жывуць самыя прыгожыя і добрыя дзяўчаты і самыя разумныя і мужныя хлопцы!!! Паспрабуйце толькі аспрэчыць!!!7) Гомель – неафіцыйная сталіца беларускага рэпу і металу!!! А яшчэ месца правядзення міжнародных фестываляў графіці!! Гэта ўсё для вас спадары альтэрнаціўшчыкі!

8) З Гомельшчыны паходзіць мноства славутых людзёў, напрыклад, Серёга!  Ці прэм’ер Сідорскі…

9) На нашай тэрыторыі жывуць і сяброўскі суіснуюць праваслаўныя й каталікі, стараверы і пратэстанты, быптысты дый іўдзеі; беларусы, украінцы, рускія, палякі, літоўцы, цыгане і мноства іншага народу!

10) Гамельчукі захавалі старажытныя абрады, спевы, танцы, бо мы – славутае Палессе! А значыць і сапраўдныя беларусы!

Аўтар: сп. Юлія Цэзарэвіч