Яўген Меркіс (конкурс “10 прычын чаму варта жыць на Гомельшчыне”)

0
1579
Евгений Меркис, Гомель

1. Гомель другі па велічыні горад Беларусі!!!

Гэта не толькі фішка вартая некаторага гонару з-за лічбавых паказальнікаў, але і сапраўдныя плюсы пражывання ў гэтым горадзе – крамы, філіялы, універсітэты і шмат чаго яшчэ!
Адным словам – далучайцеся!!!

🙂

2. Гісторыя Гомеля

Асабліва ў апошні час стала дамінаваць думка аб тым, што без Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі нічога асаблівага з пункту гледжання гісторыі і не было і звычайна нават саму гісторыю Гомеля пачынаюць дэталёва распавядаць толькі з пераходам Гомеля ў склад Расейскай імперыі, але ў гісторыі нашага горада былі і іншыя славутыя старонкі.

Адразу прыходзіць у галаву той факт, што на тэрыторыі парка была знойдзена костка ваўнянога насарога з прыкметамі апрацоўкі яе чалавекам! Атрымоўваецца, што першы гамельчанін пражываў ў горадзе яшчэ дзясяткі тысяч год таму!!!

Увогулле гісторыя Гомеля перанасычана цікавымі фактамі і перыядамі. Вядома, што ён уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства; Вялікага княства Літоўскага ды Рэчы Паспалітай. Шмат разоў у Гомель наведваліся і захопнікі – неаднаразова захоплівалі наш памежны горад атрады як Маскоўскага княства падчас войн з Рэччу Паспалітай, так і казакі ў перыяды народных хваляванняў ды казацка-сялянскіх войн канца XVI – сяр. XVII ст. Асабліва успамінаецца чамусьці уразіўшы мяне факт аб складзе абаронцаў гомельскай крэпасці (менавіта на месцы драўлянай фартэцыі з рвом і быў пазжэй пабудаваны палац Р.-П.) падчас адной з аблог горада казакамі. Так ў асноўным (акрамя гарадскога апалчэння) гэта былі вугорцы (венгры), немцы, ды прадстаўнікі іншых тагачасных заходніх дзяржаў (у аднаго з капітанаў было нават прозвішча Мантгомеры).

Цікавые факты з гісторыі Гомеля можна ўзгадваць бясконца, таму не трэба думаць, што ў нашага горада амаль няма гісторыі і вартага успаміну і нашага ушанавання сёння.

3. Музыка

Шмат каму вядома што Гомель вылучаецца яшчэ і сваім багатай музыкальнай спадчынай. Мільёны людзей ведаюць сёння нашага земляка Сярогу, рэп-гурт “Городская тоска”, гурты “ТТ 34” ды “Rasta”. Самым знакамітым ў свеце гомельскім гуртом дагэтуль з’яўляецца непераўзойдзены метал-гурт “Gods Tower”. Гомель даў свету канешне і Ярмоленку з ягонымі “Сябрамі” і шмат каго іншага, але ўсіх жа не ўзгадаеш..

4. Знакамітыя людзі

Гомель даў свету шмат выдатных дзеячаў, якія пакінулі свій свет у навуке, культуры, палітыке і інш. Гэта ня толькі тыя, хто непасрэдна нарадзіліся ў Гомелі як савецкі псіхолаг Выгоцкі ці знакамітая пісьменніца і адна з міністраў Рады БНР Падута Бадунова і іншыя, але і продкі тых хто потым праславіць Гомель цераз пакаленні захаваўшы некаторую генетычную сувязь з месцам сваіх продкаў, як расейскі спявак Розэнбаўм, ці амерыканскія акторы Кірк Дуглас ды ягоны сын Майкл Дуглас (дарэчы продкі Розэнбаўма ды Дугласаў па паходжанню габрэі і паходзілі са знакамітага гомельскага раёна “Кагальны роў” – магчыма іх продкі былі суседзямі, хто ведае?!?..).

5. Першыя месцы Гомеля

Гомель неаднаразова станавіўся першым ў розных галінах і сферах жыцця. У нашым горадзе ня толькі была заснавана першая суполка РСДРП на тэрыторыі сучаснай Беларусі (зараз існуе нават думка што калі ў Беларусі і будзе новая рэвалюцыя, то ўсё пойдзе менавіта з Гомеля), але і першая беларуская “Талака”.

🙂

Гомель станавіўся чэмпіёнам Беларусі па футболе і хакеі, заваёўваў залатыя медалі на алімпійскіх гульнях і прыносіў яшчэ сотні ўзнагарод у розных сферах.

У горадзе над Сожам уводзіліся ў эксплуатацыю першыя жылыя высоткі ў Беларусі і запускаліся першыя мадэлі уласна беларускіх аўтобусаў МАЗ. Першы параход быў таксама пушчаны ў вольнае плаванне ў Гомеле (адбылося гэта ў першай палове ХІХ ст. пры Румянцавых).

6. Міфы

Гомельскія міфы і забаўныя недарэчнасці таксама прышпільная рэч. Чаго вартыя адныя толькі міфы аб гомельскіх прывідах!!!

Тут і прывід нейкай маладой жанчыны ў першасавецкай клініке, і прывіды княскіх сабак, што пахаваныя ў парку (кажуць што часцяком можна бачыць іх сілуэты і чуць вой ноччу – але апошняе можа быць і з-за жывых сабак, якіх ў нашым горадзе дагэтуль шмат).

А прывід Грамыкі?!? Гэта ж як у “Медным вершніку”!!! Кажуць, што апоўначы, часцей за ўсё восенню можна пабачыць фігуру састарэлага чалавека ў шэрым паліто, вандруючага па скверыку ў цэнтры горада і запытваючагася ў напужаных гараджан аб тым, хто ж такі Грамыка (ага, а асабліва а дванаццатай гадзіне ночы вам адкажуць хто ён такі, ды яшчэ і пакажуць)! Кажуць гэта дух самога Грамыкі выходзіць з статуі і робіць абход скверыка з тым, каб на яго не забываліся.

Можна ўзгадаць і знакаміты міф аб тым, быццам бы існуе падземны ход пад Сожам на другі бераг. У некаторых варыянтах гэны падземны ход цягнецца кіламетрамі, але на пытанне хто і калі яго пабудаваў (і галоўнае – навошта!?!) ніхто адказаць ня здольны. Часцей за ўсё вам распавядуць, што маўляў гэта партызаны ці чырвонаармейцы падчас Другой Сусветнай яго прарылі, быццам бы рабіць ім больш нечага была..

Самы знакаміты міф – аб назве горада пайшоўшай ад неглыбокага месца Сажа і нейкага рыбака ў лодцы, які папярэджваў аб гэтым крычаўшы “Го-мель” і ўзгадваць ня трэба.

Шмат хто з наведвальнікаў гораду лічаць, што ў цэнтры Гомеля стаіць ратуша прымаючы за такую адну з вежаў адносячыхся да фабрыкі 8 сакавіка (калі я быў малы я таксама так лічыў, а яшчэ называў балконаў гэтай “вежы” балконам “Рамэо і Джульеты”).

Гомельскае метро.. Магчыма гэта самы прышпільны міф-мара гамельчан. Гэта з’ява якой няма, але аб ёй мараць амаль ўсе гамельчане. Ну куды зараз вялікаму гораду без метро?!? Хто не хацеў бы даехаць да цэнтра з сваёй Сонечнай, ці той жа Навабеліцы за 15 хвілін замест гадзіны?!? У сеціве ужо можна знайсці пробныя мапы гомельскага метро намаляваныя аматарамі, але лепш за ўсё такую з’яву як гомельскае метро раскрыў адзін гомельскі гурт, які падчас выступу на дзень горада перарабіў песню Н. Каралёвай “Маленькая страна”:
“Гомельское метро, гомельское метро…
Кто мне подскажет, кто расскажет, где оно, где оно..” 

7. Рознабаковасць гарадской геаграфіі і краявідаў

Гомель даволі рознабаковы горад і гэта вядома ўсім. Ну вось у якім яшчэ горадзе Беларусі (глядзі пункт № 1!) можна з цэнтра горада летам патрапіць ў вялікі парк даруючы прыемную халадэчу ды цень, ці на паўнавартасны пяшчаны пляж ды паплаваць у Сажы?!? Дзе яшчэ можна не выбіраючыся з цэнтру горада зімой з’езаць з горкі на санках альбо на лыжах, альбо пабегаць на лыжах некалькі кіламетраў?!?
Наш горад даволі унікальны горад і з боку гледжання планіроўкі, бо такой класічнай вулічнай сеткі (закладзенай Румянцавымі па прыкладу Пецярбурга) няма больш нідзе на Беларусі! Чаго вартыя адны шпацыроўкі па нашай main street – Савецкай?!?
Каб зразумець што хаваецца за гомельскім духам трэ самому акунуцца ў гэтую атмасферу і хаця б пабываць у нашым горадзе!!!

8. Чарнобыль і Чарнігаў

Адна з балючых прычын вартых каб жыць у Гомелі – гэта Чарнобыль. Для вялікага горада, які знаходзіцца амаль у ста кіламетрах ад паўразбуранай станцыі і дагэтуль атручваючай нябачным радыёактыўным брудам гэта вялікая праблема.
Але для ўсіх хто не баіцца радыёактыўнасці і жадае праверыць свій арганізм на устойлівасць, альбо пагуляць у гарадзкі “Сталкер” (знакаметая ў апошнія часы кампутарная гульня) Гомель – унікальны горад!
Яшчэ адзін з гарадоў, што знаходзяцца побач – Чарнігаў. З нашага гораду можна за вельмі малы кошт трапіць ува Украіну і за адзін дзень пабываць у Чарнігаве і вярнуцца дамоў. Навошта так рабіць?!? Ну па-першае можна проста паглядзець на гэты старажытны горад з ягонымі ратушай, гарадскімі паркамі і пляцамі, альбо царквамі (гэта адзіны горад у якім захавалася 5 цэркваў дамангольскага перыяда). А па-другое – і гэтак робіць большасць гамельчанаў – паехаць і па вельмі танных цэнах набыць сабе ўсё што хочаш.

9. Гомельскія дзяўчыны

У Гомеле шмат прыгожых дзяўчын, пры тым што гэта ўласна гомельскія дзяўчыны у адрозненне ад таго ж Менску, дзе прыгожых дзяўчын канешне хапае, але часцей за ўсё гэта студэнткі з іншых месцаў нашай Радзімы.
Дагэтуль невядома чаму канцэнтрацыя беларускіх прыгажунь такая вялікая менавіта ў Гомелі – ці гэта з-за блізкасці рэактару, альбо з-за прыродных асаблівасцяў -карацей невядома чаму, але факт!

10. Апошня прычына даволі простая – гэта мой родны горад і я яго ніколі не кіну і буду рабіць ўсё каб ягоная слава толькі расла!!!

Аўтар: Яўген Меркіс