У лютым 1917 года ў шматлікіх гарадах Расійскай імперыі, сярод якіх быў і Гомель, прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць самаўладдзя. Вынікам тых падзей стала Лютаўская рэвалюцыя, калі цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола і быў створаны Часовы ўрад.
Унікальным фатаздымкам з нагоды падзей стогадовай даўніны ў сацсетцы Ўкантакце падзяліўся гомельскі краязнаўца Яўген Малікаў.
На здымку бачны вялікі натоўп на Базарнай ці Саборнай плошчы, як тады звалася плошча імя Леніна. Прыгадваючы пратэст супраць дэкрэта №3 “Марш недармаедаў”, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага 2017 года можна задацца пытаннем: ці не развіваюцца падзеі ў гісторыі па спіралі? Тая ж плошча, пратэстоўцы, лозунгі і нагода.

Застаецца спадзявацца, што ў беларускіх уладаў хопіць мудрасці не паўтараць памылак мінулага. Няўжо за 100 гадоў мы так нічому і не навучыліся…